У міжваенныя гады ў раёне квартала на беразе Нёмана быў пабудаваны каяковы (байдарачны) клуб для вайскоўцаў з гродзенскага гарнізона. Гэты будынак захаваўся дасюль як карчма “Ля прычала”.
Сярод помнікаў, якія некалі паўстануць у Гродне, будзе помнік неіснуючым ужо вуліцам. Яны знікалі ў розны час і па-рознаму. Большасць страчвала гістарычную назву, некаторыя вуліцы мянялі сваю трасіроўку, некаторыя дзяліліся на тры-чатыры новыя, а некаторыя злучаліся. Але ёсць і такія вуліцы, ад якіх сёння не засталося ні назвы, ні трасіроўкі, ні забудовы. Адна з такіх вуліц мела некалі назву Пральная, або Пральны завулак.
Помніце знакаміты малюнак Ганса Адэльгаўзера? Купцы ды вайскоўцы перайшлі драўляны мост ды ўздымаюцца па гары некуды ў бок сучаснай Савецкай плошчы. Але ўзняцца на гару, дзе цяпер узвышаецца гродзенскі драматычны тэатр, было таксама цяжка, як і цяпер. Таму галоўная дарога пралягала ад моста па вузкай дарозе паміж наднёманскімі пагоркамі. Дарога забірала ўлева і выходзіла ў раёне Новага замка, недалёка ад манастыра Раства Багародзіцы. Прыкладна там можна было павярнуць управа і выйсці па Маставой вуліцы да рынка.
Але перад тым трэба было ўзняцца па крутой вуліцы паміж цяперашнім тэатрам і Новым замкам. Давайце пройдзем па гэтай неіснуючай вуліцы разам.
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…