Працягваюцца грамадскія абмеркаванні наконт будаўніцтва дзіцячага садка ў квартале Пралетарскай-Шчорса, але, падобна, што бакі не прыходзяць да агульнага рашэння. Змагар за правы гараджан Дзяніс Кобрусеў патлумачыў карэспандэнту Hrodna.life, як жыхарам дасягнуць свайго ў такіх спрэчных пытаннях.
На мінулым тыдні жыхароў навабудаў на Пралетарскай вуліцы, якія стаяць у чарзе на дзіцячы садок, запрасілі ў аддзел адукацыі гарвыканкама на гадзінную гутарку. Маўляў, «усім дзеткам хопіць месцаў».
Бацькі звярнулі ўвагу на тое, што суседнія садкі перапоўненыя: у ясельных групах па 18−20 дзяцей замест 15 паводле нормаў, а ў старэйшых групах па 25 дзяцей, замест 20. Пачулі адказ, што нормы СаНПіН не ў кампетэнцыі аддзела адукацыі.
[irp posts="48 364″ name="8 супраць: чаму жыхары Пралетарскай-Шчорса не хочуць нечаканы шматпавярховік"]
Па словах бацькоў, яны разыходзіліся з прадстаўнікамі ўлады наконт адлегласці, на якой мусіць знаходзіцца садок: 500 або 800 метраў. Урэшце жыхары сыйшлі з адчуваннем, што іх не пачулі, не зразумелі, ім не адказалі аргументавана.
У санстанцыі жыхарам Пралетарскай адказалі, што перавышэнне колькасці дзяцей у групах ва ўжо існуючых садках на 2−8 чалавек вышэй за норму, — не парушэнне, а калі праект міні-садка прайшоў узгадненне, то значыць, у ім «усё прадугледжана».
Hrodna.Life паспрабаваў высветліць, якой была мэта сустрэчы чыноўнікаў з бацькамі дашкольнікаў і дзе гарантыя, што месцаў сапраўды хопіць. Аднак начальнік аддзела адукацыі Андрэй Семанчык адказаў, што не каментуе сітуацыю. Пасля ўдакладніў, што не каментуе па тэлефоне. На спробу дамовіцца на сустрэчу чыноўнік перанакіраваў на спецыяліста, які вядзе прыём замест яго.
Андрэй Семанчык паспеў патлумачыць, што не збіраў бацькоў, а інфармацыя, якая з’явілася ў інтэрнэце пра гэтую сустрэчу, не да канца адпавядае рэчаіснасці. Размова з нашым журналістам скончылася словамі: «Ой, даруйце, у мяне цяпер вельмі важны званок».Загадчыца сектара адукацыі Алена Пахомава, якая вяла прыём, адмовілася каментаваць сітуацыю, спаслаўшыся на тое, што ёсць начальнік.
Каардынатар грамадскай ініцыятывы «Горад для гараджан» Дзяніс Кобрусеў патлумачыў, што найбольшы поспех мелі тыя ініцыятывы, якія дасягалі найбольшага канфлікту з уладай. Такія высновы ён зрабіў на падставе іх сямігадовай дзейнасці ў Мінску.
— Грамадскае абмеркаванне — гэта пошук капрамісу, кансэнсусу. Але наша практыка паказвае, што чыноўнікі глядзяць на яго, не як на пошук патрэбаў, а як на фармальную працэдуру, якую трэба правесці, без якой нельга пачаць будаўніцтва. Гэта вялікая загана, таму што перашкаджае слухаць адзін аднога. Тады сітуацыі вырашаюцца праз канфлікт, а не праз дыялог, калі чыноўнікі не тлумачаць, чым матываваныя іх рашэнні, калі дэпутаты не займаюцца інтарэсамі сваіх выбарцаў.
[irp posts="48 045″ name=""Хто будзе нас, басоту, слухаць?" Як гродзенцы ставяцца да змен у планах будаўніцтва на Альшанцы і Пралетарскай"]
Паводле Дзяніса Кобрусева, на паспяховы вынік уплывае актыўнасць людзей: колькасць знойдзеных парушэнняў нормаў, подпісаў пад петыцыямі, узгадак у медыях, аб’ём працы з мясцовымі дэпутатамі, грамадскімі арганізацыямі, якія маглі б аддаць свой голас за гэтую ініцыятыву. Аднак колькі гэтага ўсяго трэба зрабіць, каб улады прыслухаліся, застаецца загадкай.
Змагар за правы гараджан заўважыў, што ёсць моманты, якія варта было б палепшыць пры грамадскім абмеркаванні.
Па-першае, цяпер грамадзяне павінны ў сваіх заўвагах спасылацца на пэўныя нормы ў заканадаўстве. «Гэта не зусім правільна, таму што грамадзяне не могуць ведаць усіх нормаў, на якія спецыялісты па 5−6 гадоў вучацца», — мяркуе Дзяніс.
Па-другое, ва ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання няма ўсіх зыходных дадзеных, бо генплана няма ў адкрытым доступе. Генплан мусіць тлумачыць, колькі людзей жыве на дадзеным участку, колькі на іх мусіць быць разлічана парковачных месцаў, аб’ектаў інфрастуктуры, на якой адлегласці могуць стаяць будынкі. Абапіраючыся на такі дакумент, жыхарам было б прасцей абгрунтаваць свае заўвагі.
— Усё досыць умоўна, бо ТКП час ад часу могуць змяняцца: па колькасці святла, адлегласцях, парковачных месцах. Цалкам магчыма, што тут нічога не выходзіць па-за нормы. Праекціроўшчыкі звычайна стараюцца ў іх уціснуцца. А калі і ёсць парушэнні, даказаць іх вельмі цяжка, не маючы зыходных дадзеных, — адзначыў Дзяніс Кобрусеў.
Каждая женщина стремится быть ухоженной. Приглашаем вас посетить салон красоты «Фэмили клаб». Все виды косметических услуг и парикмахерских.
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…