Карыснае

Праверце пасля выбараў. Склалі верагодны спіс дэпутатаў па Гродзенскай вобласці (абноўлена)

Аж да канца рэгістрацыі ініцыятыўных груп спіс вылучэнцаў па Гродзенскай вобласці быў практычна безальтэрнатыўным. Ён складаўся з дырэктараў, начальнікаў і членаў «Белай Русі». Пасля нашай публікацыі пра гэта ў спіс накідалі пенсіянераў, ІПшнікаў і педагогаў. Выклікалі імітаваць палітычную барацьбу і супрацоўнікаў «Гроднааблкінавідэапракату». Услед за калегамі з «Нашай Нівы» Hrodna.life склаў спіс будучых дэпутатаў - пасля выбараў праверым. Сэнс гэтага — паказаць, што спіс так і застаўся безальтэрнатыўным, а выбары прадвызначаныя.

UPD 26 лютага. Уначы 26 лютага ЦВК падвёў вынікі выбараў. Спіс кандыдатаў па Гродзенскай вобласці супаў з нашым адзін у адзін.

На 10 студзеня акруговыя выбарчыя камісіі ў Гродзенскай вобласці зарэгістравалі толькі 14 ініцыятыўных груп на 13 акругаў. Пазней туды дадалі кандыдатаў. Тыя, каго дадалі пазней, як правіла, вылучаны працоўным калектывам або партыяй. Тады як раней безальтэрнатыўныя кандыдаты — у тым ліку зборам подпісаў выбаршчыкаў.

Хто стане дэпутатам ад Гродзенскай вобласці

Ваўкавыская выбарчая акруга № 48

Плескач Віктар Станіслававіч, дырэктар Ваўкавыскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, член «Белай Русі».

Гродзенская Занёманская выбарчая акруга № 49

Аксянюк Міхаіл Пятровіч, беспартыйны, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Дзяржпагранкамітэта. Цікава, што яго канкурэнт — цырульнік Таццяна Мікалута, вылучэнец ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Гайдукевіча.

Гродзенская Кастрычніцкая выбарчая акруга № 50

Патапава Алена Станіславаўна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, член Камуністычнай партыі Беларусі.

Гродзенская Ленінская № 51

Анісімаў Андрэй Віктаравіч, дырэктар Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта», член Беларускай партыі «Белая Русь».

Гродзенская Паўночная № 52

Раманаў Алег Аляксандравіч, старшыня «Белай Русі».

Гродзенская Пагранічная выбарчая акруга № 53

Унікальны ўчастак, на якім першапачаткова была канкурэнцыя. Цяпер, у адрозненне ад іншых участкаў, тут не тры, а чатыры кандыдаты! Дакінулі двух пенсіянераў - ад партыі Гайдукевіча і ад камуністаў. Але асноўная «заруба» павінна прайсці паміж Аляксандрам Баярчуком, беспартыйным начальнікам «Бераставіцкай раённай ветэрынарнай станцыі», і Антонам Кулісевічам, старшынёй Бераставіцкага райвыканкама і чальца «Белай Русі». Улічваючы, што апошні абіраўся і метадам збору подпісаў выбаршчыкаў, ставім на яго.

Іўеўская № 54

Ракавец Віталь Мікалаевіч, дырэктар ДЛГУ «Іўеўскі лясгас», сябра Беларускай партыі «Белая Русь».

Лідская № 55

Серафіновіч Кацярына Адамаўна, намеснік дырэктара па друкаваных сродках масавай інфармацыі ДУ «Рэдакцыя «Ліда», член Беларускай партыі «Белая Русь». Тут і ніжэй дадалі па адным кандыдату.

Нёманская № 56

Орда Міхаіл Сяргеевіч, беспартыйны старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Замкавая № 57

Сонгін Аляксандр Генрыхавіч, беспартыйны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Тут таксама чатыры кандыдаты — у тым ліку пенсіянер МУС Міхаіл Цімошчанка.

Слонімская № 58

Семяняка Валянцін Міхайлавіч, беспартыйны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Смаргонская № 59

Шалудзін Ігар Яраслававіч, старшыня Астравецкага райвыканкама, член «Белай Русі».

Шчучынская № 60

Хальцова Надзея Анатольеўна, дырэктар ДУА «Гімназія № 1 Імя Данілы Іванавіча Валковіча г.Масты», член «Белай Русі».

Калі пройдуць парламенцкія выбары ў Беларусі

У 2024 годзе ўпершыню ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень галасавання — аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. Ён прызначаны на 25 лютага. На працягу 60 дзён пасля выбараў пройдзе першае пасяджэнне абноўленага Усебеларускага народнага сходу.

З 1996 года ніводныя выбары ў Беларусі не былі прызнаныя АБСЕ, ЕС і ЗША дэмакратычнымі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Распісныя шары і снегавікі ручной працы: дзе ў Гродне купіць навагодні дэкор

Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…

23 лістапада 2024

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024