Людзі і справы

Прадавец «Pavetra»: як гродзенец у Тэль-Авіве стварае кастамныя ровары

Гродзенец Аляксандр Казлоў, які яшчэ ў школе сканструяваў маленькі электрамабіль, цяпер робіць кастамныя ровары. У 21 год, пасля навучання ў БНТУ, хлопец пераехаў у Тэль-Авіў, дзе скончыў курсы камп’ютарнай бяспецы. Пакуль што працуе ў фірме майстрам па вырабе мэблевай фурнітуры, сумяшчаючы працу з праектам «Pavetra» па вырабе кастамных ровараў. Аляксандр расказаў Hrodna.life пра сваё захапленне.

Чаму ровар?

Ровар — ці не самы распаўсюджаны транспартны сродак. Яго папулярнасць толькі павялічваецца, у тым ліку гэта тычыцца і электраровараў. Гэта добры спосаб атрымання порцыі дзённай фізічнай нагрузкі. У буйных гарадах ён дапамагае зэканоміць процьму часу, ведаю па сабе: даязджаю да працы ў два разы хутчэй, чым праз заторы на аўто.

У нашым выпадку гэта яшчэ і сродак самавыяўлення.

Аляксандр Казлоў

Як нарадзілася ідэя

Пасля стварэння свайго электрамабіля, я пазнаёміўся з хлопцам, які займаецца стартапамі - Андрэем Андрыеўскім. Мы вырашылі рабіць кастамныя ровары. Гэта быў 2013 год.

«Kастам» ровары? Не, не чуў

Кастамізацыя гэта персаналізацыя і падгонка ровара пад параметры і густы заказчыка. Кастам-ровар можа быць перароблены з гатовага ровара, а можа быць створаны з нуля. Гэта штосьці нестандартнае, што будзе вылучаць з шэрай масы.

Кастамны ровар Pavetra

А розніца?

Ад звычайных ровараў нашыя адрозніваюцца наогул ва ўсім. Унікальнасць абмежавана толькі фантазіяй заказчыка. Мы бярэм на сябе смеласць рабіць усе. У нас унікальны дызайн, тэхнічная начынка. Мы самі робім чарцяжы з улікам параметраў заказчыка, правяраем раму на трываласць, падбіраем матэрыялы — працуем з алюмініем, сталямі, шкловалакном і нават вуглевалакном (карбонам), вырабляем унікальныя дэталі.

Дрыфт-трайк
Ровары маюць электраматор і ладуюцца ад разеткі ў 220 В. Сэнс у тым, што першыя паўтары гадзіны можна наогул не круціць педалі - ён можа ехаць сам. Альбо, каб захаваць больш энергіі, можна ехаць самому і ровар будзе трошкі дапамагаць маторам.

Чатыры праекты

Зараз мы маем чатыры цалкам унікальныя, не падобныя да іншых праекты. Мы атрымалі шмат каштоўных ведаў. Зараз мы рыхтуем дробнасерыйны ўзор ужо з улікам усіх недахопаў папярэдніх ровараў.

Дзе набыць?

Слова «набыць» не зусім пасуе, бо мы бярэм адзін-два праекты ў год проста дзеля ўласнага задавальнення і каб добра правесці час з мінімальным заробкам, з перспектывамі на будучыню. Нам падабаецца рабіць нешта новае з нуля, вырашаць тэхнічныя праблемы.

Калі хто хоча заказаць ці проста цікавіцца — пішыце мне ў вк ці на пошту.

Апошняя распрацоўка — Rapid

Для беларусаў стала дорага, а ў Ізраілі ёсць попыт

Мы пачалі нашу справу яшчэ ў Беларусі. Там я сабраў каманду, з якой працую і зараз. Тады мы пачалі вырабляць ровары пад заказ для беларусаў. Дарэчы, пералік нашых кліентаў: ад студэнтаў да бізнесменаў. Потым я паехаў у Тэль-Авіў, пакінуўшы няскончаны праект — Rapid. Яго скончыла ўжо мая каманда. Зараз я рэкламую гэты ровар ў Ізраілі, спрабую выйсці на рынак.

У гэтым годзе мы зрабілі перапынак, бо для беларусаў - гэта стала дорага, улічваючы эканамічнае становішча краіны. А ў Ізраілі есць попыт. Тут шмат ровараў, у тым ліку і электра. Можна сказаць, што зараз мы пачынаем ўсе з нуля.

Ёсць заказы — збіраем ровар у Беларусі і адсылаем у Ізраіль. Цана за перасылку не вельмі высокая, параўноўваючы з цэнамі і вартасцю працоўнай сілы тут. Нашмат танней зрабіць у Беларусі ці Кітаі, чым у Ізраілі.

Электраровар Марро

Крутая начынка

Тры з чатырох нашых ровараў электрычныя. У кожнага свая начынка. Апошні - Rapid — мае самыя крутыя акумулятары і зараджаецца да 80% за 40 хвілін. Неўзабаве ў корпус будзе дадавацца сэнсарны дысплэй з некаторымі функцыямі: gps, адометр (прыбор, які дазваляе вымерваць колькасць абаротаў кола), спідометр, зарад батарэі.

Кантакты Аляксандра: VK: Група па вырабу ровараў: Сайт (зараз у распрацоўцы): Email

Падзяліцца

Апошнія запісы

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024