Скрэмбл, смёрэброд, крок-мадам — усё гэта назвы сняданкаў, якія прапануюць гродзенскія ўстановы. Што ўваходзіць у «Беларускі сняданак»? Дзе выпіць келіх віна ў 7.30 раніцы? Дзе можна паснедаць у 20.00? Рэдакцыя Hrodna.life прагледзела, дзе і чым можна паснедаць у Гродне.

UPD. Матэрыял быў абноўлены ў ліпені 2025 года. У параўнанні з нашым гайдам 2023 года, цэны выраслі ў 1,5−2 разы.

Проста сняданкі

Кафэ «Карчма»

Час сняданкаў: 9.00−12.00
Цэны: ад 14 да 22 рублёў

кафе Карчма
Фота: instagram.com/karchma.grodno

Што прапануюць:

  • шакшука з печанай гароднінай,
  • амлет з вяндлінай і сырам,
  • аўсяная каша з маслам і напаўняльнікамі (напрыклад, арэхамі),
  • кускус або булгур з маслам,
  • пышныя аладкі са смятанай і варэннем,
  • сырнікі са смятанай,
  • наліснікі з тварагом,
  • дранікі,
  • сэндвічы.

Паб «Harat's»

У акаўнце ўстановы напісана, што ў іх ёсць сняданкі. Але мы ў меню знайшлі толькі адзін — «Ірландскі сняданак» за 15 рублёў. Гэта яечня-цалкі з храбусткімі тостамі, каўбаскамі і гароднінай. Яшчэ адна асаблівасць — бар адкрываецца ў 12.00. Для кагосьці такі сняданак можа быць занадта познім і хутчэй гэта будзе бранч.

ирландский паб Harats в Гродно
Фота: grodno.harats.com

Рэстаран «Кронан Парк Гатэль»

Час сняданкаў: 8.00 — 12.30
Цана: ад 6 да 33 рублёў

Сняданак у рэстаране "Кронан Парк Гатэль"
Сняданак у рэстаране «Кронан Парк Гатэль». Фота: instagram.com/kronon_park_hotel

У рэстаране прапануюць ёгурты з джэмам і гранолай або з трускаўкай, дранікі з цукіні з крэветкамі і авакада, рысавую і аўсяную кашы, блінцы з маслам, з тварагом і разынкамі, чырвонай ікрой і крэм-сырам, з ласосем і крэм-сырам. Цэны ад 13 да 31 рубля. Таксама можна замовіць сняданак у беларускім стылі, у склад якога ўваходзяць каўбаска на грылі з запечаным бульбай, яйкам пашот і маласольнымі агуркамі. Цана — 31 рубель. Яшчэ ў меню ёсць амлеты, круасаны, сырнікі, аладкі і яйкі, як напісана ў меню, «у любым выглядзе на ваш выбар» за 6 рублёў.

А вось амлет «Мікс» з усімі дадаткамі або амлет з страчатэлай і зялёнай гароднінай будуць каштаваць 29 рублёў. Крыху танней — 28 рублёў - бялковы амлет з сырам бры і таматамі.

Ёсць і дэсерты:

  • Хатні кекс — 6 рублёў
  • Фруктовая салата — 15 рублёў
  • Французскі тост з кляновым сіропам і вяршкамі - 33 рубля
  • Бельгійскія вафлі з лаймавым крэмам — 25 рублёў
  • Макава-чарнічны дэсерт — 26 рублёў
  • Цёплы вішнёвы пірог — 26 рублёў
  • Чызкейк — 26 рублёў

Кавярня «Джэзва»

Час сняданкаў: 8.00 — 00.00
Цана: ад 15 да 22 рублёў

Сняданкі ў кафэ, мяркуючы па сацсетках установы, падаюцца з 8 раніцы і да позняга вечара. У меню розныя круасаны, якія, праўда, выпякаюць толькі да 14.00. Але пазней можна замовіць, напрыклад, скрэмбл. Ёсць некалькі варыянтаў на выбар: і з ласосем-тэрыякі, і з барбеккю, вэнджанай курыцай і агурком, а таксама з тартарам з тунца і гуакамоле. Ёсць і іншыя варыянты: з крэветкай, з беконам і пармезанам, з ірванай свінінай і ананасам-грыль. Цана — 15−17 рублёў.

Можна замовіць дранікі з беконам, ласосем або крэветкамі. У меню таксама ёсць салаты, супы, грачаная і аўсяная кашы з дадаткамі і сырнікі ад 9 да 14 рублёў за порцыю.

Рэстабар «Pablo»

Час сняданкаў: 9.00 — 16.00
Кошт: ад 15 да 22 рублёў

У меню круасаны, панкейкі, аўсяная каша, а таксама «грэнкі ад мамы» з ласосем або крэветкамі.

Круасаны ад 5 рублёў (звычайны без начыння) да 15 рублёў з яйкам пашот. Таксама прапануюць заходні сняданак «Менемен» з таматамі, зелянінай, крэмчызам і чыябатай. Ёсць у меню і традыцыйныя амлеты — ад 13 да 15 рублёў за порцыю.

круасаны на сняданак у рестобаре Пабла ў Гродна на Савецкай
Круасан у рэстабары «Пабла». Фота: yandex.com

Сняданкі і бранчы с келіхам пеністага

Кавярня «Справа»

Час сняданкаў: 9.00−16.00
Цана: ад 15 да 22 рублёў

Завтраки в Гродно можно съесть в кафе "Справа"
Фота: instagram.com/spravacafe

У меню ёсць 12 варыянтаў сняданкаў. Сярод іх: скрамбл з таматамі і пармезанам, яйкі бенедыкт з ростбіфам або крэветкамі і крок-мадам з вяндлінай з індычкі і соусам бешамель.

За 15 рублёў можна пакаштаваць «беларускі» і «англійскі» сняданак.

Для тых, хто з раніцы любіць кашы, у меню ёсць каша з дзікага рысу на какосавым малацэ і грэчка з яйкам пашот і беконам за 12 і 10 рублёў.

Самы дарагі сняданак каштуе 16 рублёў - гэта вялікі дранік з крэветкамі, гуакамоле і гарбузовым алеем.

Да сняданку прапануюць келіх пеністага віна за 6 і 9 рублёў.

Кавярня «Проходная»

Час сняданкаў: 9.00 — 16.00
Цана: ад 12 да 20 рублёў

Где позавтракать в Гродно: один из вариантов - кафе "Проходная" на Мостовой
Фота: instagram.com/prohodnaya_coffee

У «Проходной» да сняданку таксама прапануюць келіх пеністага.

У меню ёсць некалькі варыянтаў сняданкаў:

  • «Вялікі сняданак» за 17 рублёў:
    • «нарвежскі»,
    • «дацкі»,
    • «кантынентальны».
  • Сняданкі «на хлебе»:
    • яйкі бенедыкт на булачцы брыёшь; да іх можна выбраць інгрэдыенты: ласось, авакада, крэветкі, бекон.
  • Варыянты з тостамі:
    • «крок-мадам» (французскі бутэрброд з яйкам, вяндлінай і сырам),
    • ростбіф-сэндвіч,
    • авакада-тост.
  • «Іншыя сняданкі»:
    • хумус,
    • французскі амлет,
    • скрэмбл (простай мовай — яечня-баўтушка на кавалку хлеба).

Рэстаран «Пешков»

Час сняданкаў: 7.30 — 11.00
Цана: ад 6 да 29 рублёў (без уліку напояў)

Ранние завтраки в Гродно есть в ресторане "Пешков" в районе "Новый свет" - их подают там уже с 7.30.
Фота: instagram.com/peshkov_grodno

Тут да сняданку можна пакаштаваць Prosecco. Да келіха віна можаце замовіць «англійскі», «беларускі» або «нарвежскі» сняданак за 29 рублёў.

Таксама ёсць стандартныя стравы з яек ад 8 да 17 рублёў. За дадатковыя 3−7 рублёў можна дадаць брокалі, бекон, ласось або авакада.

Таксама на сняданак прапануюць дранікі з рознымі начынкамі, сэндвічы, сырнікі і аўсяную кашу на малацэ або вадзе.

Рэстаран «Шервуд»

Час бранча: 12.00−16.00 у выхадныя
Цана: ад 3 да 19 рублёў

Завтраков в ресторане "Шервуд" в Гродно нет, там есть бранчи по субботам и воскресеньям
Фота: instagram.com/sherwood.grodno

За 3 рублі вам пададуць аўсянку на малацэ, за 19 — «скандынаўскі сняданак».

У меню ёсць таксама:

  • «беларускі сняданак» з дранікамі, яечняй-цалкамі і з чыпсамі з бекону,
  • брыёш або сняданкі з булачкай:
    • крок-мадам,
    • бенедыкт з стронгай,
    • бенедыкт з беконам.
  • 4 віды сняданкаў з яйкамі.

Таксама ёсць панкейки, круасаны, сырнікі і келіх шампанскага.

Сняданкі да вечара

Бар «Публіка»

Час сняданкаў: 12.00 — 16.00
Цана: ад 15 да 18 рублёў

Ва ўстанове падаюць як гатовыя сняданкі, так і сняданкі-канструктары коштам 10 рублёў. Можна паспрабаваць фірмовы сняданак «у Публіцы» за 18 рублёў, шакшуку за 15, дранікі з чырвонай рыбай і крэм-чызам, аўсяную кашу са шпінатам, грыбамі і яйкам пашот за 16 рублёў, а таксама прысмакі з ірванай ялавічынай, агурком і яечнай-цалкі за 15 рублёў. Ёсць і сырнікі з рыкоты за 12 рублёў.

«Крепкий белый»

Час сняданкаў: у меню пазначана — «на ўвесь дзень»
Цана: ад 13 да 22 рублёў

Сендвичи на завтрак в кофейне "Крепкий белый" в Гродно
Фота: instagram.com/strongwhite_coffee

Паснедаць у кавярні можна, выбраўшы:

  • сырнікі з какосавай карамеллю і фундуком за 13 рублёў,
  • амлет з беконам і шапіньёнамі за 17 рублёў,
  • шпінатныя вафлі з рыбай і яйкам пашот за 17 рублёў,
  • какосавую рысавую кашу з карамелізаваным бананам — 14 рублёў.

Таксама ў кавярні можна замовіць вялікі сняданак з крэветкамі. Каштаваць ён будзе 25 рублёў.

«Lcoffee»

Час сняданкаў: 7.30−19.30
Цана: ад 9 да 20 рублёў

Сырники в кофейне Lcoffee в Гродно
Фота: instagram.com/lcoffee_grodno

На сняданак прапануюць розныя круасаны, сырнікі, аўсяную кашу з рознымі дадаткамі. Напрыклад, порцыя з бананам будзе каштаваць 9 рублёў.

Таксама ў меню: яйкі пашот з беконам і брокалі, скрэмбл, то бок амлет, з ласосем і авакада.

Чытайце таксама: Кофейня Lcoffee открылась в Гродно — что там интересного и вкусного?

Кавярня «Pink»

Час сняданкаў: 10.00−16.00
Цэны: ад 7 да 16 рублёў

«Хто сказаў, што сняданак павінен быць нудным?» — пішуць на старонцы ўстановы. Там прапануюць пакаштаваць інстасняданкі.

Кафе Пинк (Pink или P!nk) на Мостовой в Гродно тоже предлагает завтраки
Фота: instagram.com/pink.coffeehouse

У меню ёсць:

  • панкейкі,
  • сырнікі,
  • венскі сняданак,
  • тосты:
    • з беконам і яйкам,
    • з ласосем і крэветкай,
    • з тунцом і алівамі,
  • сняданкі з яек:
    • яечня з гароднінай грыль,
    • амлет з тунцом,
    • амлет з беконам,
    • «тваё эга з авакада» (паводле апісання з меню гэта проста яйкі з авакада і таматамі чэрі).

Да сняданкаў можна дадаць хлеб за 2 рублі і келіх віна за 6 рублёў.

Кавярня «Тепло»

Час сняданкаў: 9.00−20.00
Цэны: ад 9 да 22 рублёў, сняданак-канструктар — ад 15 рублёў

завтрак в центре Гродно в кофейне "Тепло"
Фота: instagram.com/teplo__coffee

У меню кавярні «Тепло» ёсць ужо гатовыя варыянты сняданкаў і сняданкі-канструктары, якія можна сабраць на свой густ.

Гатовыя сняданкі ад 9 да 22 рублёў:

  • кіноа з беконам і шампіньёнамі,
  • аўсяная каша на какосавым малацэ або з сырам дорблю,
  • рысавая каша на какосавым малацэ,
  • амлет з чатырма відамі сыру,
  • гранола з натуральным ёгуртам і персікамі,
  • сырнікі з тварагу рыкоты.

Сняданак-канструктар з 3 кампанентаў каштуе 15 рублёў, з 4 кампанентаў - 20 рублёў, кожны наступны кампанент — па 5 рублёў.

Можна выбраць выпечку, злакі, тварог, розную гародніну, зеляніна і сыр.

Кафе «Дюна»

Час сняданкаў: 9.00−16.00
Цэны: ад 10 да 21 рублёў

меню завтраков кафе Дюна Гродно
Фота: instagram.com/kb.winery

У кафэ прапануюць скрэмбл і бэнэдыкт з рознымі дапаўненнямі, булгур з ростбіфам і яйкам, веганскую аўсянку, вафлі і тосты. Таксама да сняданку можна дадаткова замовіць кубак класічнай або аўтарскай кавы ці гарбаты.

Кавярня «Доппио»

Час сняданкаў: 10.00 — 23.00
Цэны: ад 7 да 10 рублёў.

Такие завтраки есть в кафе Доппио в Гродно
Фота: instagram.com/doppio_grodno

У «Доппио» на сняданак прапануюць:

  • Сырнікі «Cream cheese»:
    • з крэм-манга,
    • з фінікавай салёнай карамеллю,
    • з какосавай згушчонкай,
    • з інгрыдыентамі на выбар: мёд, джэм, смятана.
  • Тосты:
    • з арахісавай пастай і бананам,
    • з тварожныя сырам і малінавым конфі.
  • Кашу льняную з кэрабам і кунжутам:
    • з медам,
    • з бананам.
  • Смузі-боўлы:
    • «Чарнічны»,
    • «Садавіновы».

Бранчы

Лаунж-кафэ «Барашка»

Час бранча: 12.00 — 17.00
Цэны: 12−42 рублёў

Бранч в кафе Барашка в Гродно
Фота: instagram.com/barashka.grodno

З 21 чэрвеня 2025 года ў лаўнж-кафэ падаюць новае бранч-меню.

Па суботах і нядзелях можна паспрабаваць фрэш боўлы, а таксама турэцкі сіміт з камчацкім крабам па 42 рублі, з ростбіфам і таматамі па 22 рублі, з самі і трускаўкай па 22 рублі. Танней каштуе грачаная каша з грыбамі і пармезанам — 15 рублёў. Шакшука — 22 рублі. У меню ёсць таксама дранікі, амлеты скрэмблы і салодкія сняданкі.

Рэстаран «Муравьев»

Час бранча: 12.00 — 16.00
Цэны: ад 6 да 16 рублёў

Веганскія, рыбныя і сняданкі-канструктары. Дзе і чым можна паснедаць у Гродне
Фота: instagram.com/muraviev.grodno

Стравы з яек, бліны, кашы і круасаны можна пакаштаваць у рэстаране «Муравьев».

Паснедаць можна ад 6 рублёў за кашу і да 16 рублёў за рол са шпінатных блінцоў з сёмгай.

«Punk Roll»

Час бранчаў: 12.00 — 16.00
Цэны: ад 7,5 да 22 рублёў

Бенто-бокс на завтрак
Фота: instagram.com/punkroll.by

На бранч (а для кагосьці, магчыма, гэта будзе сняданак) падаюць не толькі ролы, але і комплексныя сняданкі. Гэта будуць рыбны або мясной бента-бокс. Яны абыдуцца ў 19−22 рублі.

З парцыённых сняданкаў можна замовіць «смёрабрэд з ласосем і авакада «- традыцыйную дацкую страву ў выглядзе бутэрбродаў. Кошт — 12 рублёў.

Таксама ёсць тосты з тартарам з ласося, сэндвіч з куранём і беконам, блінцы салодкія і з ласосем ад 7,5 да 12 рублёў.

З салодкіх сняданкаў - грэнкі з вішнёвым сіропам і сырнікі.