Горад

Помста людзям? У Гродне зграя бадзяжных сабак задушыла статак коз

Раніца 16 лістапада для гродзенца Івана Іванавіча, які жыве ў прыватным доме на вуліцы Старамалышчынскай, была шакіруючай. Мужчына прачнуўся ад незразумелага шуму і выскачыў на двор. Зграя бадзяжных сабак зайшла на яго ўчастак і задушыла ўсіх коз.

Душаць жывёл не з-за голаду?

Праблема здзічэлых сабак на вуліцы Старамалышчынскай існуе не першы год. І ў Івана Іванавіча гэта не першыя ахвяры.

«У мяне ў хляве быў дах, сабакі яго паламалі і залезлі да бедных коз, — распавядае Івана Іванавіч. - Усіх перабілі і гэта не першы выпадак. Яшчэ ўлетку пабілі мне курэй, а вясной чатыры мае казы задушылі. І цяпер пяць.

Мужчына лічыць, што сабакі не галодныя, а душаць хатніх жывёл з-за нянавісці да людзей. Маўляў, ходзяць і помсцяць.

«Сабакі вялікія і вельмі злыя. У любы момант на людзей могуць напасці. Я кажу міліцыі: чаму нічога не можаце зрабіць з сабакамі? Пратаколы складуць і ўсё, а сабакі робяць што хочуць».

Замест стрэльбаў - сачкі

Са слоў Івана Іванавіча, сабакі прыходзяць пастаянна. Жывуць у лесе, дзе стаіць вайсковая частка. Мыжчына кажа, што недалёка мясакамбінат выкідвае адходы: сабакам там добра жыць і размнажацца. Іх раён — Лапенкі, Забалаць, Кульбакі і Малышчына.

Некалькі разоў да Івана Іванавіча прыязджалі са «Спецаўтагаспадаркі», якая займаецца адловам сабак, але нічога не маглі зрабіць.

«Тры дні таму я тэлефанаваў у САГ — акурат каля майго двара бегалі гэтыя сабакі. Работнікі прыехалі праз 1,5 гадзіны і зграі ўжо не было. Прыехалі два пенсіянеры з сачком, без стрэльбаў. Вядома, яны нічога не маглi б зрабіць. Прыязджаюць, каб адзначыцца».

Іван Іванавіч распавядае, што сабакі прыходзяць кожны дзень

Каза за 250 долараў

«А што я мог зрабіць у 6 раніцы? — задумваецца пра здарэнне гаспадар. - Я і так увесь час каля дома і ахоўваю жывёл. Так не павінна быць. Калі службы мне не дапамагаюць, буду сам з дзікімі сабакамі змагацца i вельмi жорстка. За гэты сезон мне яны нанеслі проста велізарныя страты. Курэй я ўжо не лічу. Былі ў мяне не толькі звычайныя козы, але і пародзістыя. Адна каштуе каля 250 долараў».

Стрэльбы забаранілі, а сеткамі вялікіх сабак злавіць немагчыма

У САГу распавялі Hrodna.life, што ў бліжэйшы час прадпрымуць усе меры каб адлавіць зграю. Праўда, супрацоўнікі працуюць толькі з сеткай і сачкамі, бо выкарыстанне іншых спецыяльных сродкаў для адлову бяздомных жывёл забаронена. Брыгаду, якая займаецца ў Гродне адловам жывёл, зараз па просьбе валанцёраў правярае пракуратура. На іх думку, супрацоўнікі арганізацыі перавышаюць свае паўнамоцтвы і бязлітасна ставяцца да жывёл.

У САГу занепакоеныя забаронай спецыяльных сродкаў, бо звычайнай сеткай зграю ў 5−10 сабак вагой па 40 кг кожны злавіць проста немагчыма. З-за такога гуманнага стаўлення да бадзяжных сабак, на якое даводзіцца ісці з-за актыўнасці мясцовых валанцёраў, пакутуюць людзі і хатнія жывёлы, лічаць у САГу.

[irp posts="9081″ name="На ўскраіне Гродна блукае зграя бадзяжных сабак. Што рабіць, калі іх сустрэнеш?"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025