Карыснае

Шэнген адзін — краіны розныя: чым паездка ў Літву адрозніваецца ад паездкі ў Польшчу

Гродзенцы звыклі па ўсё ездзіць у Польшчу і ведаюць пра гэты накірунак усё. У не менш блізкую Літву плынь людзей меншая, а значыць і досведу паездак менш. Hrodna.life разам з «Вільнюс Рэлакс» высветліў, чым паездка ў Літву адрозніваецца ад паездкі ў Польшчу.

Чэргі, якіх амаль няма

Звычайна чэргі на памежных пераходах з Літвой значна меншыя, чым на мяжы з Польшчай. Таму, калі вы не вялікі аматар бавіць час у чарзе, адпраўляйцеся на ўікэнд лепей у Літву.

Адзінае выключэнне — паездка на фуры. Тут сітуацыя адрозніваецца цалкам, бо з-за адсутнасці абмежаванняў на ўвоз паліва чэргі на грузавым накірунку значна большыя менавіта ў Літву.

Варта памятаць, што на літоўскім накірунку памежнікі часта правяраюць наяўнасць тэхагляду. І калі ў Польшчу можна ўехаць і без яго, то ў Літву патрапіць шанцаў будзе значна менш.

Моўны бар’ер, які не заўважыш

Калі вы ведаеце толькі беларускую і рускую мовы, то камунікаваць з мясцовымі вам будзе прасцей у Літве. Асабліва, калі ваш шлях ляжыць у Вільню.

У сталіцы сучаснай Літвы рускай валодае пераважная большасць, асабліва калі казаць пра больш сталых людзей. Моладзь, сапраўды, можа патрапіцца ўжо толькі літоўска- і англамоўная. У любым выпадку, дамовіцца па-руску на вуліцах Вільні рэальна, і не абавязкова ў турыстычных мясцінах.

А з некаторымі жыхарамі Вілні можна паразмаўляць і па-беларуску. Сёння ў сталіцы Літвы працуе беларускамоўная гімназія імя Францішка Скарыны і ўніверсітэт, у якім вучыцца шмат студэнтаў з Беларусі.

У Польшчы ж на рускай пагаварыць атрымаецца толькі бліжэй мяжы і звычайна з тымі, хто яшчэ памятае заняткі рускай мовы ў школах у савецкія часы.

Польшча — шопінг, Літва — адпачынак

Калі ў Польшчу гродзенцы часцей за ўсё едуць «па закупы», то ў Літву — адпачываць. Напрыклад, з аздараўленчымі прапановамі Друскенік могуць параўнацца нямногія курорты Польшчы.

Варта памятаць, што Літва можа быць выдатнай кропкай для больш далёкага падарожжа. Правёўшы тут дзень або некалькі можна адправіцца кудысьці далей з мясцовых аэрапортаў. Ці наадварот: яшчэ дзянёк «адпачыць ад адпачынку» пасля вяртання.

Зручная валюта

З 2015 года Літва ўвайшла ў еўразону, адмовіўшыся ад нацыянальнай валюты — літа. Зручна, бо многім беларусам не прыйдзецца мяняць валюту двойчы. Польшча ўпарта застаецца вернай злотаму. Патрыятызм пахвальны, але ён дадаткова напружвае турыстаў.

Кампактная краіна

Літва значна меншая па тэрыторыі за Польшчу. А значыць за адну паездку можна паспець пабачыць значна больш — і асноўны час не будзе марнавацца на нудныя і доўгія пераезды. Можна, напрыклад, паспрабаваць аб’ехаць за выходныя тры літоўскія сталіцы, або выбрацца на мора, або наогул у маляўнічыя мясціны на прыродзе.

Беларуская Вільня

Знайсці столькі агульнага ў гісторыі Беларусі можна, бадай, толькі з Літвой. Тут усе эпохі: ад ВКЛ да СССР. Не дзіва, што ў Вільні можна знайсці шмат месцаў, якія так ці інакш шчыльна звязаны з нашай краінай.

Пры жаданні, можна адшукаць для сябе і «беларускі Беласток» ці «беларускі Кракаў», але са шчыльнасцю беларускіх месцаў у Вільні яны канкураваць не могуць.


Калі вы ўжо паехалі замест традыцыйнай Польшчы ў малавядомую Літву, то варта ведаць, як правесці там час і што там рабіць. Цікавыя варыянты можа прапанаваць «Вільнюс Рэлакс». Сачы за самымі лепшымі іх прапановамі ў сацыяльных сетках: VK i FB


Фота: ТУТ.БАЙ, vilniusgspot.com, truelithuania.com, fleur-de-coin.com, vilnius-relax.lt


ТАА «Ірвінга Група»

УНП 191 751 509

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Інтэрнэт — сіла. Да 2020 улады гэтага не разумелі». Стваральнік Гродзенскага форума расказаў пра байнэт нулявых

Гродзенскі форум існуе больш за 20 гадоў і абнаўляецца дагэтуль. Людзі ўсё яшчэ шукаюць там…

7 лістапада 2024

Грэчка з чарніцамі, жывая музыка і «сарамлівы» стрыптыз. Рэстаранам «Беласток» у Гродне і Grodno ў Беластоку споўнілася 50 гадоў

У Гродне працуе рэстаран «Беласток», а ў польскім Беластоку – бар Grodno. У 1974 годзе…

5 лістапада 2024

«Прабіце, калі ласка». Як у Гродне адным талончыкам ламалі сістэму

Гродзенскія кантралёры - самыя суровыя, а пасажыры - самыя дружныя. Квіток можна на выхадзе з…

4 лістапада 2024

«Мяне не перамагчы, я не спаборнічаю». Гродзенка перанесла аперацыю на ствале галаўнога мозгу — вось як змянілася яе жыццё

Раніцай гродзенка Людміла Юрахно як звычайна пайшла на працу, але дадому вярнулася толькі праз паўгода.…

1 лістапада 2024

«Воку няма за што зачапіцца». Спыталіся ў дызайнера, што не так з інтэр'ерамі гродзенскіх устаноў

Гродзенцы скардзяцца, што шмат якія ўстановы ў горадзе выглядаюць аднолькава. Напрыклад, некаторых расчаравалі рэндары інтэр'ераў…

31 кастрычніка 2024

Куды з’ездзіць на Хэлоўін у Гродзенскай вобласці: 5 містычных месцаў ад замкаў да млыноў

Адчуць таямнічую атмасферу Хэлоўіна можна ў розных месцах Гродзеншчыны: у рэгіёне мноства закінутых сядзіб, старажытных…

29 кастрычніка 2024