Калекцыя "Мікі" дызайнеркі Юліі Траскевіч на модным паказе ў Гродне 4 ліпеня
На адкрытай пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра Kazzarma Mall 4 ліпеня прайшло моднае шоу «Fashion boom». Дызайнеры і прадаўцы адзення прадставілі калекцыі лета-2021. Па словах арганізатараў, праз пандэмію модныя шоў доўга «стаялі на паўзе», і рашэнне зрабіць паказ на адкрытым паветры дазволіць змяніць сітуацыю. Не перашкодзіў аматарам моды нават невялікі дождж.
Для Hrodna.life дызайнеры распавялі, на што звярнуць увагу гэтым летам і калі пройдзе чарговы паказ.
Дызайнерка Наташа Цуран расказала Hrodna.life, што для сваіх калекцый выкарыстоўвае тэхніку пэчворк: «Усе рэшткі ад вытворчасці, швейныя адходы, састарэлае адзенне максімальна перапрацоўваюцца ў новыя калекцыі».
Калекцыю для дзяўчынак-падлеткаў прадставіла крама «Deti_Grodno». На чырвонай дарожцы дэманстравалі смелыя спалучэнні - ад чырвонай сукенкі да чорнага гальштука.
Паміж паказамі калекцый для гледачоў танцавалі хлопцы і дзяўчаты са студыі «Impuls». Маленькія гледачы спрабавалі паўтараць за імі рухі.
На дарожку выйшлі і самыя маленькія ўдзельнікі ў адзенні ад крамы «Deti_Grodno». У адзенні для дзяцей заўсёды ў модзе — натуральныя тканіны.
Наступны выхад мадэляў - у адзенні ад дызайнеркі Юліі Траскевіч. Першая яе калекцыя, «Мікі» прысвечана любімаму герою мультфільма з дзяцінства. Большая частка адзення ў гэтай калекцыі з бавоўны і трыкатажу.
Для Hrodna.life дызайнерка распавяла, што арыенцірамі ў стварэнні калекцыі былі «стыль, зручнасць і камфорт».
Другая частка паказу ад Юліі - «Family look: модныя мамы — модныя дзеці». Адзенне тут — ад вячэрніх сукенка да стылю спорт-шык. У канцы нумара на дарожку выйшла сама дызайнерка Юлія Траскевіч.
Юлія распавяла Hrodna.life, што зараз у модзе жакеты са штанамі палацо і топы з касцюмамі яркіх колераў. «Чым ярчэй — тым лепш, — кажа Юлія. — Колер — фуксія, насычаны зялёны, салатавы».
Наступную калекцыю дизайнерка плануе паказаць бліжэй да восені. Як мяркуецца, там будуць плашчы, бомберы, трыкатажныя кашулі. Юлія распавяла, што працуе не толькі для подыўма. Яна можа стварыць індывідуальны «family look» для любой сям'і.
Калекцыю класічнага адзення прадставіў салон-крама «Марго». У гэтых уборах спалучаюцца рамантычны і класічны стылі. Крама працуе ў Гродна больш за 20 гадоў.
Калекцыю дзіцячай і падлеткавай моды прадставіла крама «Модныя дзеці & Bagozza». Стыль вар'іруецца ад класічнага да спартыўнага. Паказ калекцыі завяршаецца сумеснай позай з «лайкам».
Многія гледачы прыходзілі на паказы сем’ямі. Адны — падтрымаць мадэляў, іншыя — танцораў. Усе дзеці і падлеткі там мясцовыя, сябры і сваякі прыйшлі на іх паглядзець.
Гродзенец Дзмітрый ужо не першы раз прыходзіць на модныя паказы — у іх удзельнічае яго васьмігадовая дачка Караліна. Яе бабулі таксама прыйшлі падтрымаць ўнучку і хацелі б, каб такія паказы ў Гродне праводзіліся часцей — бо яны ўздымаюць настрой.
Чытайце таксама:
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…
Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…
У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…
Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…