Андрэй Якусевіч адным з першых пачаў рабіць у Гродне піцы яшчэ ў пачатку 2000-х – працаваў у піцэрыі ў колішнім Палацы культуры хімікаў. У 2019 годзе ён набыў стары фургон Mercedes і пераўтварыў яго ў PizzaTruck. За машыну 1996 года выпуску Андрэй заплаціў $2300, але ў рамонт і абсталяванне ўклаў у шэсць разоў больш. Пра гэта гэта гродзенец распавёў av.by.

Андрэй навучаўся ў італьянскіх шэф-павароў, потым працаваў піцаёла ў гродзенскіх установах і хацеў адкрыць сваю ўласную. Але не меў грошай, а рэстараны ў 2019-м наадварот закрываліся з-за каранавіруса. Тады ён вырашыў рабіць піцэрыю на колах.
Вяртаўся ў Гродна і думаў, ці даедзе
Машыну Андрэй набыў у Брэсце. Цана была $ 2800, але прадавец скінуў $500. Паўдня Андрэй вяртаўся на грузавічку ў Гродна, думаючы “а ці даедзе?”.

Рамантаваў абсалютна ўсё
У аўтамабілі прыйшлося рамантаваць усё, акрамя рухавіка. Падвеску прыйшлося цалкам разабраць і аднаўляць. Спецыялістаў для пераробкі фургона Андрэй і яго кампаньён не наймалі: не было часу і грошай.
Таму яны самі цалкам разабралі грузавік і стварылі для яго другі каркас. Яго абшылі вогнестойкім матэрыялам. У кузаве выразалі акно і ўзмацнілі рамамі. Сцены і падлогу ўнутры пакрылі нержавейкай. Таксама стварылі санітарную зону і дымаход.
Для перасоўвання ў грузавіку ўсталявалі пнеўматычныя подушкі [яны дазваляюць выраўніваць машыну на няроўным месцы, прыпаднімаючы або прыпускаючы частку аўтамабіля]. Усе працы яны зрабілі за два месяцы і ўклалі $13 000.
Выпякаюць не толькі класічную піцу
У фургоне размешчана печ на дровах, у ёй гатуюць піцы. У піцэрыі выпякаюць каля 20 відаў піц. Сярод іх ёсць класічная “Маргарыта”, а таксама аўтарскія. Рэцэптуру цеста і начынення для іх Андрэй распрацаваў сам.
На прыгатаванне піцы сыходзіць некалькі хвілін. На раскатку цеста і прыгатаванне начынення – дзве хвіліны. У печы страва знаходзіцца 60-90 секунд. За гэты час цеста не паспявае высахнуць, а начыненне застаецца сочным.
Памыліўся ў лакацыі і пераехаў на новае месца
Першы час Андрэй размясціў PizzaTruck у адным са спальных раёнаў – на міні-рынку “Дзевятоўка”. Праз некалькі месяцаў ён зразумеў, што памыліўся з лакацыяй. У дзень там было не больш за 15-20 кліентаў. “Працавалі, можна сказаць, толькі на ежу”, – сказаў Андрэй.
Там яны працавалі з чэрвеня па кастрычнік 2020 года. Пасля чаго пераехалі на трасу ў мястэчку Путрышкі ў пяці кіламетрах ад Гродна.

“Людзям не хапала чагосьці падобнага”
Паводле словаў Андрэя, мясцовыя жыхары сустрэлі добра. “Улічваючы, што тут толькі крамы, школа і клуб, людзям не хапала чагосьці падобнага. Нас у літаральным сэнсе завалілі замовамі”.
Калі Андрэй размясціў трак ў Google-картах, пра іх даведаліся дальнабойшчыкі і звычайныя кіроўцы, што ездзілі па трассе Гродна-Азёры. Некаторыя кіроўцы, якія ездзяць па гэтай дарозе, жывуць у Верцілішках і Азёрах, але працуюць у Гродне. Пасля працы яны тэлефануюць у PizzaTruck, замаўляюць на прызначаны час і па дарозе да дому забіраюць.
Марыць адкрыць “вялікую піцэрыю”
Зараз Андрэй выпякае каля ста піцаў у дзень. У 2021 годзе Андрэй ездзіў на фестываль у Браслаў, у 2022 годзе прыняў удзел на Vulitsa Ezha у Мінску.
Андрэй працуе ўжо амаль тры гады. За першы год ён кампенсаваў і “адбіў” укладзеныя грошы. У 2021 годзе, ён адкрыў яшчэ адну кропку, але яна ўжо стацыянарная. У будычыні Андрэй марыць адкрыць “вялікую піцэрыю з афіцыянтамі і пасадачнымі месцамі”.

Чытайце таксама: Пиццатрак из Путришек расширяется на Гродно: возле универсама «Брест» появилась точка с пиццей








