Старт будаўніцтву новага мікрараёна Грандзічы далі 1 верасня 2018 — тады там заклалі капсулу з пасланнем нашчадкам. Як ідзе будаўніцтва першага дома і колькі людзей будзе жыць у новым раёне, даведаўся Hrodna.life.

Работа над памылкамі

Будаваць мікрараён плануюць паводле новых схемаў сучаснага горадабудаўніцтва: мае паўстаць камфортнае асяроддзе пражывання з закрытымі дваравымі тэрыторыямі. Паркоўкі пабудуюць па-за жылымі зонамі. Будаўнікі ўлічаць усе памылкі, дапушчаныя пры забудове Альшанкі.
У новым мікрараёне Грандзічы пачалі будаваць першы дом

Планавалі яшчэ ў 2009

Праект забудовы раёна «Грандзічы» на поўначы Гродна быў распрацаваны яшчэ ў 2009 годзе, а ўзвядзенне першых высотак тут планавалася не раней 2013 года. Потым планавалі забудову першых двух мікрараёнаў на 2016 год, але пачалі толькі ў 2018 годзе.

У гэтым раёне будуць будаваць дамы вышынёй ад 7 да 19 паверхаў. Большую частку забудовы, 80% дамоў, будуць панэльнымі. Па стане на 25 верасня ўжо пабудаваны 4 паверхі першага дома. Па плану два першых дома будуць здадзены ў маі 2019. Адначасова тут з’явіцца і новы дзіцячы садок. Ён размесціцца на першым паверсе аднаго з дамоў.

У новым мікрараёне Грандзічы пачалі будаваць першы дом

У перспектыве — большы за Ваўкавыск

Па словах намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Дзяшко, з часам у Грандзічах, як і ў Альшанцы, будуць жыць 30 000 чалавек. Але і пасля мікрараён працягне пашырацца. У перспектыве тут будзе жыць каля 65 000 чалавек. Гэта больш за насельніцтва Слоніма, што складае 49 000 чалавек, ці Ваўкавыска, дзе жыве 44 000.

У новым мікрараёне Грандзічы пачалі будаваць першы дом

У сувязі з ростам раёна плануецца пабудаваць вакол Гродна яшчэ адну кальцавую дарогу. Яна звяжа два мікрараёны — Альшанку і Грандзічы.

У новым мікрараёне Грандзічы пачалі будаваць першы дом

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]