Каб пакаштаваць італьянскія грысіні, французскія багеты, рускія пірагі ці кітайскія «дынныя» булачкі мелон пан зараз не абавязкова выбірацца далёка ад дому. Пазнаёміць гродзенцаў са смакамі традыцыйнай выпечкі народаў свету абяцае першая ў горадзе булачная. Яна пачне працаваць з 9 студзеня пры чайным доме «Чайкоффский».
У першы працоўны дзень першыя 20 наведвальнікаў атрымаюць падарункі-кампліменты. У астатнія дні за некалькі гадзін да закрыцця выпечка будзе прадавацца са зніжкамі.
Дырэктарка Святланы Гайдук лічыць, што булачная будзе адпавядаць запытам людзей розных узростаў і дастатку: «Дэсерты і торты трохі даражэйшыя, хлебабулачныя вырабы — значна больш танныя. Хочацца, каб да нас усе прыходзілі». У асартыменце булачнай абяцаюць штодзенна каля 20 відаў выпечкі.
«Будзем карыстацца толькі натуральнымі і ў асноўным мясцовымі прадуктамі. Мука ў нас лідская, яйкі і малако гродзенскія. Ніякіх разрыхляльнікаў-паляпшальнікаў у рэцэптах не прадугледжана», — расказвае загадчыца вытворчасці Святлана Бакшанская.
Адметнасцю булачнай стала ідэя кулінарнага падарожжа. Бо выбірацца ў сапраўднае падарожжа кожны дзень немагчыма. Затое можна падарожнічаць па смаках. Тыя, каго вабіць Італія, знойдуць тут ромавую бабу ці хлебныя палачкі грысіні.
Прыхільнікі Францыі змогуць пахрусцець багетамі ці паспрабаваць кіш — адкрыты пірог з крэветкамі. «У нас будуць тры віды багетаў - з укропам, з пятрушкай і з вэнджаным салам».
Дзяцей Святлана спадзяецца парадаваць кітайскімі «дыннымі» булачкамі, каторыя «ўсе дзеці бачылі ў мульціках».
Побач з навінкамі меню застануцца і тыя дэсерты, што гатавалі тут раней. Сярод іх — птушынае малако, эстэрхазі, ню-ёркскі чызкейк ды іншыя. Таксама ў булачнай прапануюць набыць печыва ці пірожныя на развес.
Чай ці каву можна узяць з сабой ці пасядзець за столікамі і пачаставацца свежай выпечкай на месцы. WiFi і фонавая музыка дапамогуць пабавіць час.
Працаваць булачная будзе ад 8.00 да 23.00. У апошнія некалькі гадзін працы набыць выпечку можна будзе са зніжкай 15−20%.
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…