Беларускія мастакі займаюцца перформансам і акцыянізмам — і лічаць, што робяць гэта на еўрапейскім узроўні, а то і круцей. Для гэтага не трэба заканчваць акадэміі мастацтваў, але часам даводзіцца ўцякаць ад паліцыі або трапляць пад суд за акцыю. Рэдакцыя Hrodna.life паспрабавала разабрацца ў з’явах і задала простыя пытанні пра жанры іх двум прадстаўнікам — Уладзіславу Бохану і Артуру Камароўскаму.
- Уладзіслаў Бохан: «Перфоманс зрабіла маскоўская паліцыя»
- Як трапіў у акцыянізм
- Перформанс і акцыянізм: чым падобныя і чым адрозніваюцца
- Эфектыўнасць мастацтва, планаванне і палітычны выбар
- Мастак, рамеснік ці проста крывадушнік?
- Беларускаму грамадству стала цікавейшае беларускае мастацтва
- Ці разумеюць акцыянізм беларусы і ўлада
- Рызыкі ў акцыянізме
- Як манетызаваць перформанс?
- Чаму ўсходняе мастацтва больш шчырае, чым заходняе
- Артур Камароўскі: «Цяжка ўявіць акцыянізм у межах Беларусі»
- Як стаць перформерам
- Жанр развіты нядрэнна, але яго складана ўявіць зараз унутры Беларусі
- Перформанс — акцэнт на працэсе, акцыя — жэст або дэкларацыя мастака
- Што з'яўляецца мастацтвам, а што — не?
- Тэмы перформансаў: памяць, радзіма, дом
- Як зарабіць на перформансе
- Колькі трэба часу на падрыхтоўку перформансу
- Як дзейнічае перформанс
- Ці адстае беларускі перфоманс ад еўрапейскага і пра што рэфлексуюць беларускія мастакі
Уладзіслаў Бохан: «Перфоманс зрабіла маскоўская паліцыя»
Як трапіў у акцыянізм
Сам я пачаў займацца акцыянізмам параўнальна нядаўна — крыху больш за пяць гадоў таму. Я трапіў у мастацкае дзейства, якое разварушыла расійскае мастацкае балота. У мяне якраз была першая выстава. Арганізоўвала яе «Ассоциация худших художников» — у добрым сэнсе слова. Гэта наогул быў паблік ВКонтакте, там проста публікавалі працы на палітычную і сацыяльную тэматыку. Яны абвясцілі open call на выставу, я туды трапіў. Там шыкоўны перфоманс зрабіла маскоўская паліцыя.
Уладзіслаў Бохан — мастак з Мінска, з’ехаў у Беласток праз патэнцыйны пераслед. Стаў вядомы пасля прымусаў беларускіх і расійскіх настаўнікаў праводзіць акцыі і дасылаць яму справаздачы. Хтосьці называў гэта «пранкам», але Уладзіслаў настойвае, што гэта акцыянізм.
Гэта была выстава «Восень пахана», дзень нараджэння Пуціна. Маленькая галерэя ў былой прамзоне для досыць вузкай аўдыторыі. У выніку туды прыйшлі спачатку з мясцовай управы, потым з ФБС, потым пажарныя, яшчэ хтосьці. У выніку прыехалі незразумелыя тыпы і заварылі дзверы. Людзі не паспелі зайсці - гэта пачалося на этапе мантажу. Два чалавекі выскачылі праз фортку. Але мы зладзілі вечарыну недалёка — з музыкай з тэлефонаў, дзікімі скокамі, песнямі.
Мне хацелася зрабіць нешта падобнае ў Беларусі. Паспеў я гэта зрабіць за тыдзень да выбараў. Я зрабіў паменшаную копію заваранай дзверы і ўкрыжаваў яе, каб яна, як Ісус Хрыстос, адкупіла грахі свабодных мастакоў перад дзяржавай. Але гісторыя атрымала працяг. Таму што ў таварыша ў памяшканні, дзе мы выстаўляліся, адбыўся ператрус восенню 20-га. Яны палічылі, што гэтыя дзверы на крыжы будзе рэчавым доказам. Яны хацелі яе павезці ў машыне. Яна не змясцілася — спецыяльна для гэтых дзвярэй выклікалі аўтазак.
Перформанс і акцыянізм: чым падобныя і чым адрозніваюцца
У акцыі складанае азначэнне. Гэта нельга назваць чыстым мастацтвам. Тут грані мастацтва, палітыкі, вулічнага актывізму. Чым адрозніваецца акцыя ад перформансу? Перформанс - гэта нешта загадзя ўзгодненае, што ідзе па строгім сцэнары. Гэта значыць, мастак прыступае да перформансу і ведае, чым ён скончыцца, якую рэакцыю хоча атрымаць.
Акцыя - гэта трыгер, які запускае ланцужок падзей. Ён няўзгоднены, незапланаваны і мае на ўвазе нечаканае ўварванне ў асяроддзе, дзе цябе ніхто не чакае. Адпаведна, рэакцыя можа атрымаецца абсалютна рознай і з рознымі наступствамі.
Пушкін [мастак Алесь Пушкін - Hrodna.life] хутчэй акцыяніст. Самая вядомая яго акцыя - дзе ён падарунак прэзідэнту адправіў [акцыя "Падарунак прэзідэнту" - на пяцігодку праўлення Лукашэнкі ў ліпені 1999 мастак прыкаціў да яго рэзідэнцыі тачку гною, афарбаваную ў чырвоны колер. За гэта яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі ўмоўна - Hrodna.life]. Думаю, ён, вядома, меркаваў, што ўсё скончыцца так, але, тым не менш, былі розныя варыянты развязак.
Калі Маркелаў [актывіст Пётр Маркелаў - Hrodna.life] гной раскідваў у пасольстве Беларусі або сек тумбачку ў IKEA - гэта цалкам акцыянізм. Ён закладвае нейкі стымул, ён гаворыць метафарамі.
Эфектыўнасць мастацтва, планаванне і палітычны выбар
У мяне тры індыкатары [паспяховай акцыі]. Першае - калі я добра папрацаваў у плане сімвалізму. Другое - калі акцыя рэальна выйшла дастаткова рэзкай у манеры выказвання. Трэці - не заўсёды спрацоўваў - калі з'явіліся людзі, якіх "забамбіла". Калі кагосьці пачало бамбіць - значыць, у яго пайшоў нейкі працэс у галаве.
Тэрмін [падрыхтоўкі] залежыць ад складанасці перформансу ці акцыі. Недзе трэба набыць інвентар, рэквізіт і іншае. Таму гэта можа заняць больш часу. Ёсць акцыі спланаваныя, а ёсць думкі, якія ўзнікаюць спантанна. Яны, як правіла, рэалізуюцца значна хутчэй. Лепшы спосаб правесці акцыі - калі яе не трэба разжоўваць, калі ёсць сітуацыя, якую трэба падсвятліць. Тады гэта больш эфектыўна, чым гаворкі, доўгія пасты ці сафістыка.
Мастацтва - гэта мой палітычны выбар. Хтосьці спрабуе проста пхнуць прамову. Гаворка - гэта "прачытаць падручнік". А я стараюся гэта яшчэ замацаваць практыкай, каб пасыл лепш удрукаваўся.
Мастак, рамеснік ці проста крывадушнік?
Цяпер складанае вызначэнне мастака. Таму што сучаснае мастацтва дае дарогу абсалютна ўсім, хто туды патрапіць жадае. У мяне шлях у мастацтва быў спантанны. Я вельмі доўгую частку жыцця шукаў сабе прымяненне. Я атрымаў дзве адукацыі - эканамічную і гістарычную. Там я якраз сутыкнуўся з мастацтвам і сваю далейшую перспектыву бачу ў мастацтве. Для мяне гэта магчымасць сябе рэалізоўваць, нягледзячы на адсутнасць нейкай прафесійнай адукацыі ці элементарных курсаў. Я ўвогуле не люблю вось гэты выраз “прафесійны мастак”. А што, ёсць мастак-аматар ці паўпрафесійны? Калі мастацтва прыносіць мне прыбытак, але нестабільны, які я мастак?
Тым больш, што некаторых, хто займаецца і лічыць сябе мастаком, я мастаком не лічу. Я лічу іх рамеснікамі - тыя, хто працуе выключна на кан’юнктуру, выключна з камерцыйнай мэтай. Проста канвеер па вытворчасці эстэтыкі.
Да большасці мастакоў я стаўлюся з пагардай. Асабліва тым, хто пачаў размаўляць за палітычныя тэмы пасля 2020 года. Я іх лічу выключна кан’юнктуршчыкамі. Калі я спрабаваў знайсці мастакоў з Беларусі, якія гавораць пра палітыку, падалося, што іх можна пералічыць на пальцах. А тут раз — і раптам усе мы сталі рэзка палітычнымі. Асабліва мне цікава, калі расказваюць пра рэвалюцыю тыя, хто жыў у Польшчы па 10 гадоў да гэтага і бачылі яе праз экраны тэлефонаў. Я ім не веру. Гэта крывадушнасць, каб прыцягнуць, хутчэй за ўсё, да сябе ўвагу.
Беларускаму грамадству стала цікавейшае беларускае мастацтва
Грамадства да 20 года — поўная апатыя і хатаскрайнасць. Кожны, хто ўзяўся за сацыяльнае і палітычнае мастацтва, вырак сябе на андэграўнд. Ніхто не думаў, што мы станем рэзка актуальнымі і зможам зрабіць сабе імёны.
Яны [кан'юнктурныя мастакі - Hrodna.life], наадварот, карысталіся дабротамі сістэмы, жылі ў адпаведнасць з цэнзурай і квітнелі сабе. Яны проста ўбачылі дадатковую магчымасць для папулярызацыі сябе і манетызацыі.
Або зноў кан’юнктурная ерунда, дзе кроў, сінякі. Мяне ўжо ванітуе, калі сапраўды, калі я гляджу на гэтыя карціны, дзе, каб паказаць боль, усё абавязкова павінна быць у крыві ці ў сіняках. Мне здаецца, гэта надта прымітыўна. Але — большасці падабаецца.
Беларускаму таварыству [пасля 2020 года] стала цікавей беларускае мастацтва. Людзі ўжо сталі пазнаваць некаторых мастакоў па імёнах. Асабліва ў іміграцыі. Там не кожны, вядома, ідзе менавіта за мастацтвам. Некаторыя ідуць з мэтай патусавацца сярод сваіх. Але хоць ускосна ў гэта ўцягваюцца. Што да Беларусі, то там наадварот усё стэрылізуюцца і складана казаць пра вясёлкавыя перспектывы.
Ці разумеюць акцыянізм беларусы і ўлада
Мне падаецца, беларуская і расійская сістэмы будуюцца на тым, што ўсё зразумела. Яны баяцца ўсяго, што не разумеюць. Я думаю, мастацтва мае нейкую моц. Нават тыя выхадкі, якія я праводжу ў школах. Адна справа, калі пра гэта гавораць. А іншая рэч, калі я паказваю: глядзіце, гэта так і ёсць.
Акцыі суправаджаюцца маніфестамі. Хтосьці жадае паўплываць, хтосьці жадае заявіць аб сваёй пазіцыі. Ці паўплывае яна на кагосьці ці не? У мастацтве цяжка вымераць нейкі вынік.
Складана сказаць, ці разумее беларуская аўдыторыя акцыянізм ці не. У мяне неяк крышку дурная сітуацыя ўзнікла. Я рабіў акцыю незадоўга да рэферэндуму (рэферэндум 2022 года, усенароднае галасаванне па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, супаў з пачаткам вайны ва Украіне — Hrodna.life) перад беларускім консульствам у Беластоку. Першапачаткова планаваў «уварванне», потым вырашыў, што не хачу людзей падстаўляць: тып у балаклаве з балончыкам, ці мала што? Я папярэдзіў [арганізатараў], што прыйду. Я кіўнуў, што буду выходзіць, і яны, блін, аб’яўляюць, быццам я выходжу на сцэну: «Зараз ён зробіць тое і тое». Ды ну нафіг. У мяне адразу ўвесь гэты дух акцыянісцкі збіўся. Я ўжо адчуваю, быццам я на ўручэнне дыплома выходжу.
Магчыма, калі акцыяніст урываецца нечакана, некаторыя могуць успрыняць гэта як правакацыю.
Людзям не да канца зразумела, што гэта такое. Першае, што я рабіў у Польшчы, гэта «лязгаў гусеніцамі». Гэта зайшло, таму што гэта была дастаткова простая метафара, вядомае, і ў прынцыпе спадабалася. Я не ўпэўнены, што яны да канца разумеюць глыбіню, але ў цэлым людзям падабаецца ўжо нейкая дынаміка. Я думаю, заўсёды ёсць такія кансерватыўна настроеныя асобы, для якіх гэта будзе проста непрымальна.
Рызыкі ў акцыянізме
Перформансаў [у Беларусі] я апошнія гады мала назіраў. Гэта значыць, гэта зачаткавы нейкае стан. У нас гэта нераспаўсюджаныя практыкі. Па вялікім рахунку, акцыяністаў, акрамя сябе, я ведаю толькі Кузьміча [Аляксей Кузьміч, адна з самых вядомых акцый — «Министерство фаллокультуры» — Hrodna.life] - тып досыць цікавы. Я яму збольшага зайздрошчу, таму што ўсё ж такі ў мяне яшчэ дзеці, таму я не магу сабе дазволіць рабіць тое, што дазваляе сабе рабіць ён. Мы з жонкай разышліся, дзеці са мной жывуць. Адпаведна, любая праблема з паліцыяй — мне не на карысць.
Рызыка ёсць заўсёды. Акцыя заўсёды мае на ўвазе незапланаванае ўварванне і складана прадказаць, як на гэта адрэагуюць. Мы рабілі акцыю «Ускрыццё» каля амбасады ФРГ у Варшаве. Мы хацелі падысці да ахоўніка, папярэдзіць, што ў нас будзе спантанная акцыя — нам трэба было тры хвіліны, пастаім і разыдземся. Ён пачаў адразу верыць, што зараз выкліча паліцыю. Але я ўсё ж такі ў Варшаву прыехаў дзеля гэтага, сыходзіць не хочацца, але і ў паліцыю не хочацца. У выніку мы пахадзілі коламі, вырашылі рызыкнуць, хутка акцыю правялі — літаральна ўклаліся ў хвіліну, і ўцяклі.
Калі ў Беластоку за некалькі дзён да вайны была антываенная акцыя на рынку Касцюшкі, хтосьці выступаў, я хацеў улезці. Я яму махнуў, тыпу, пачакай, зараз я хачу, ён усё роўна палез. Я перад ім зрабіў акцыю з раскідваннем мяса і іншага. Аказалася, што гэта быў віцэ-мэр Беластока. Я дадаў сімвалізму яго выступу. Калі б я так у Беларусі зрабіў, думаю, я б з’ехаў адразу [у пастарунак].
У акцыянізме заўсёды ёсць рызыкі. Таму я імкнуся вытрымліваць нейкую планку радыкалізму, каб старацца заставацца ў рамках закона.
Як манетызаваць перформанс?
Не думаю, што ў нас ёсць такія крутыя перформеры, якія зробяць нешта вау, за што людзі гатовыя будуць плаціць. У мяне нават думкі аб манетызацыі няма. Акцыянізм — гэта некамерцыйная частка мастацтва. Як зарабляць? Іншыя віды мастацтва. Ёсць як бы грантавыя праграмы для перформераў - магчыма, яны падаюцца на іх.
Мы спрабавалі пару разоў падацца на гранты для выстаў. Нас паслалі нахран — прыгожа, адпіскамі. Таму ўсе практычна выставы, якія я арганізую, гэта робіцца за нашы крэўныя. Стараемся адбіваць — часам атрымліваецца нядрэнна — данатамі або продажам карцін.
Чаму ўсходняе мастацтва больш шчырае, чым заходняе
Я стаўлюся з пагардай да еўрапейскага мастацтва. Яго загналі ў парнік і яно пазбавілася сваёй рэвалюцыйнасці. Калі раней яно было флагманам і гегемонам, то цяпер — не. Улада заможных навучыліся выкарыстоўваць пратэст у сваіх інтарэсах, і яны да пратэсту схіляюць нават. Але па тых тэмах, якія не пагражаюць іх уладзе. Возьмем экалогію — ну, прыйшлі тыпы, прыляпілі сябе да сцяны, да карціны. А як экалогія адаб’ецца на ўладзе? Ну ніяк.
У Еўропе ў іх не так шмат праблем, асабліва ў заходніх краінах. Але ўвесь час спрабуюць вось гэта закінуць у позву, каб людзі выпускалі пар у тым асяроддзі, а не ў асяроддзі эканамічнай няроўнасці, якое яшчэ больш павялічылася нават пад маркай гэтага COVID-19. Буйны капітал узбагаціўся, а шэраговы чалавек — многія страцілі працу.
Прыйдзем мы, варвары з усходу. Калі нешта памяняецца ў Беларусі, авангард мастацтва змяніцца з захаду на ўсход. Бо ідэй там вельмі шмат, але ўнутры таталітарных рэжымаў складана гэта ўсё рэалізаваць.
У нас барацьба больш абвостраная. У нас яшчэ дакладнае разуменне, што ёсць зло і дабро, у нас ёсць чорнае і белае, жыццё і смерць. Нашае мастацтва больш шчырае, таму што яно адлюстроўвае сапраўдную злосць і гнеў. А ў іх неяк гэта ўсё найграна, лакіравана. Таталітарны рэжым спараджае больш радыкальнае і рэзкае мастацтва. У нейкай ступені гэта — дзіка прагучыць, але на карысць ідзе. Цяпер я разумею, што нават калі рэжым зменіцца, я знайду, пра што казаць.
Калі акцыянізм стане цікавы шырокім масам, знойдуцца мноства кан’юнктуршчыкаў, якія паспрабуюць туды ўціснуцца, калі ўбачаць там прастору для манетызацыі. З іншага боку, калі яно стане папулярнейшым, з’явіцца больш акцыяністаў, якія ўнясуць туды сваё ўкладанне і прывядуць да яго развіцця.
Артур Камароўскі: «Цяжка ўявіць акцыянізм у межах Беларусі»
Як стаць перформерам
У кожных мастака ці мастачкі шлях свой. Для таго, каб быць перформерам або перформеркай, не трэба заканчваць акадэміі мастацтваў, напрыклад, і ўвогуле, ніякіх інстытуцый. У 2018 годзе пасля квір-арт-майстэрняў ад Make out мы ўтварылі калектыў і сталі займацца перфомансамі. Таму што нам падалося, што гэта цікавы від мастацтва і спосаб данясення таго, што мы хочам сказаць.
Гэта не патрабуе спецыфічных ведаў. Можна проста пачытаць пра гісторыю перформансу і паглядзець ключавыя перформансы вядучых мастакоў, мастачак — Марыны Абрамовіч, Ёзэфа Бойса. Гэта будзе першы крок да заняткаў перформансу.
Артур Камароўскі - паэт, перформер, артыст і журналіст, член творчага калектыву «Красный Борщевик». Выдаў паэтычны зборнік «Вада пачынае жыць», які атрымаў прэмію Максіма Багдановіча як найлепшы паэтычны дэбют.
Жанр развіты нядрэнна, але яго складана ўявіць зараз унутры Беларусі
Я трэці год не ў Беларусі. Мне здаецца, [жанр перформансу ў Беларусі развіты] нядрэнна. У нас ёсць і зараз беларускія перформеры і перформеркі, якія жывуць не ў Беларусі, але яны ад гэтага не перастаюць быць беларускімі мастакамі, мастачкамі.
Нешта ёсць, ёсць куды развівацца. Гэтая сітуацыя паслявыбарчая яна ва ўсіх сферах, вядома, усё падкасіла. І ў мастацтве ў тым ліку. У мастацтве можа быць нават больш. Таму што яно больш рэактыўнае, яно заўсёды заклікана ўзаемадзейнічаць з тым, што адбываецца. Напрыклад, акцыянізм — гэта таксама від мастацтва. Гэта такая рэакцыя мастака: непасрэдна адбылася падзея — ён ці яна адрэагавала нейкім чынам. Цяпер цяжка ўявіць акцыянізм у межах Беларусі. Алесь Пушкін, Аляксей Кузьміч — у іх была найбольш прыкметная рэакцыя на падзеі пасля выбараў. Але Алеся Пушкін быў забіты, нажаль. А Кузьміч таксама не ў Беларусі ўжо даўно. Не думаю, што ён вернецца хутка [Кузьміч вяртаўся ў Беларусь змяніць пашпарт у кастрычніку 2023 года і правёў у краіне некалькі правакацыйных акцый, пра якія распавёў, ужо будучы за мяжой — Hrodna.life].
У межах Беларусі - я не ведаю, якім чынам гэта можна ўсё рабіць, калі ўлічваць, што акцыя — сацыяльнае і палітычна ангажаванае мастацтва?
Перформанс — акцэнт на працэсе, акцыя — жэст або дэкларацыя мастака
Акцыя — гэта заўсёды нешта такое, што зводзіцца да пэўнага жэсту ці дэкларацыі з боку мастака ці мастачкі. Можна прывесці прыклад — быў такі мастак Роберт Раушенберг. Калі яго запрасілі паўдзельнічаць у выставе партрэтаў, ён у адказ на гэта даслаў тэлеграму і падпісаў, што вось гэтая тэлеграма і ёсць партрэт — уладальніцы галерэі. Гэта такі жэст выразны.
Калі нашая постсавецкая прастора — Паўленскі, гурт «Вайна», «Pussy Riot». Тут таксама ёсць канкрэтнае дзеянне мастака ці мастачкі. У асноўным, ён ці яна выкарыстоўвае сваё цела, якое зяўляецца інструментам. Замест цела можа быць нешта больш метафарычнае накшталт біяграфіі ці памяці. Тут няма мастацкага інструментара тыпу палатна ці фарбаў, пэндзляў. Творам у гэтым выпадку можна назваць дзеянне.
Гэта, мне падаецца, таксама адрознівае пэрформанс ад акцыяў. Там хутчэй большы акцэнт на тым, што ў выніку гэтай акцыі з’явілася. Перформанс — акцэнт больш на самім працэсе. І тое, якім чынам мастак ці мастачка ўзаемадзейнічае ў працэсе перформансу з гледачамі, глядачкамі. Тут таксама важная дакументацыя гэтага перформансу.
Даволі часта перформанс — гэта нешта пра дзеянне, якое будзе адбывацца ў пэўным месцы ў пэўны час. Там ёсць прыкладны сцэнар. Таксама там мяркуецца рэакцыя гледачоў і глядачак. Гэта значыць, ты можаш як бы прадбачыць вось, але як на самой справе ўсё гэта скончыцца, незразумела.
Што з’яўляецца мастацтвам, а што — не?
Сукупнасць шматлікіх фактараў: і грамадскае ўспрыманне, і арт-супольнасці, куратары, крытыкі. Усё гэта складаецца ў карцінку, вынік. Такім чынам нехта з боку вырашае, мастацтва гэта ці не. Гэта як сказаць, добрая песня ці не. Якая там мелодыя, як яна пабудавана? Але калі там усё ідэальна, а песня ўсё роўна цябе не чапляе — гэта ўжо іншы момант. Тое ж самае з мастацтвам. Там можа быць усё тэхнічна ідэальна, але пры гэтым наогул нічога табе не казаць, не закранаць ніякія твае пачуцці, эмоцыі. Таму шмат залежыць і ад самога чалавека і яго ўспрымання.
Калі казаць пра беларускі пэрформанс, трэба азнаёміцца з тым, што рабіла Людміла Русава. Яе лічаць ключавой фігурай, бо яна была першай, хто пачала гэтым займацца. Гэта ўсё адбывалася там у канцы 80−90 гадоў. Прыкладна ў гэты ж час ён у многіх краінах разьвіваўся як мастацтва. Людміла Русава прасоўвала гэты жанр у нас — і даволі паспяхова.
Перформанс «Пасля» — яна яго праводзіла на закрыцці галерэйнай прасторы «Шостая лінія», якая закрывалася ў 1998 годзе. Гэта было падвядзенне вынікаў і ўсведамленне таго, што наперадзе нічога няма і не будзе ў бліжэйшы час у плане сучаснага мастацтва.
Яе сяброўку і суаўтарку таксама можна паглядзець, пачытаць — Ірына Ануфрыева. Яна працягвае рабіць пэрформансы. «Бергамот» [дуэт Вольгі Маслоўскай і Рамана Трацюка] таксама пачыналі там 30 гадоў таму. У іх багатая творчая біяграфія. Ёсць партал «Калектар» — там сабрана шмат мастакоў і мастачак, там кароткая інфармацыя пра іх і спасылкі на працы.
Тэмы перформансаў: памяць, радзіма, дом
[Тэмы паднімаюцца] розныя. Гэта можа быць не палітычна і сацыяльна ангажаванае. Тэма памяці - яна даволі частая для Беларусі. Памяці як канцэпта — гэта можа быць пэрформанс пра сваіх продкаў, пра пэўную падзею, якая адбывалася ў мінулым і ягонае асэнсаваньне ў сапраўдным моманце.
Пра тэму радзімы, што такое «дом» — асабліва цяпер гэта даволі часта. Экалагічныя таксама можна да гэтага пералічыць, фемінісцкія, квір, гендэрныя.
Для нас зараз блізкая тэма гвалту, улады і дыскрымінацыя. Я думаю, што мастакі, мастачкі ў асноўным працуюць у гэтым полі. І, магчыма, для тых, у каго няма вайны, няма палітычных вязняў, гэтыя тэмы не настолькі актуальныя. Мастакі, мастачкі адгукаюцца на падзеі, якія іх закранаюць, іх жыццё і жыццё іх блізкіх, іх краіны.
Не можа быць, канешне, такое, што ўсё ў краіне добра. Усё роўна ёсць, што можна крытыкаваць. Але гэта не палітвязні, не сістэма ўлады. Можа быць, гэта проста экалогія. Нейкія такія рэчы пра сям’ю — нешта не палітычна афарбаванае.
Як зарабіць на перформансе
Першапачаткова перфоманс задумваўся як спосаб барацьбы з капіталізмам у мастацтве. Перфоманс, як і акцыі - гэта нешта, што нельга прадаць. Гэта значыць, мастакі і мастачкі не ствараюць нейкі фізічны аб’ект часцей за ўсё. Таму гэта нельга манетызаваць. Цяпер мастакі, мастачкі, якія займаюцца перформансам, я думаю, зарабляюць проста ганарарамі. Вось запрашае, музей ці галерэя мастака мастачку зрабіць перфоманс. Ён ці яна за гэта атрымлівае ганарар.
Наогул, гэта вельмі складана, калі ў цябе няма імя асоба. Могуць быць ганарары, але вельмі маленькія, і ці наўрад на іх можна прама жыць. Але калі ў цябе ёсць імя, я думаю, што ў цябе няма праблем з ганарарам.
Колькі трэба часу на падрыхтоўку перформансу
Усё залежыць ад таго, ці будзеш выкарыстоўваць там нейкі рэквізіт, колькі? Што табе патрэбна для таго, каб стварыць [перфоманс]? Бо ёсць перформансы, дзе акрамя цела, табе нічога не патрэбна. Ты прадумваеш ідэю — мне здаецца гэта самым важным, гэта значыць, што ты хочаш сказаць і якім чынам. А потым усё разрастаецца і ты разумееш, што табе трэба для гэтага.
Некаторыя прадумваюць перфомансы даволі доўга. Напрыклад, французская мастачка Арлан стала вядомай пасля таго, як пачала рабіць пластычныя аперацыі ў рэжыме анлайн. Для гэтага трэба больш часу, каб падрыхтавацца.
Усё залежыць яшчэ і ад таго, сам ты ці сама да гэтага ідзеш. Калі ты ў стан усё гэта хутка арганізаваць — тыдзень, можа быць.
Як дзейнічае перформанс
Мне падаецца, што гэта добры спосаб дыялогу з аўдыторыяй. Таму што ў асноўным гэтае ўзаемадзеянне на эмоцыі, пачуцці. Калі ты, задзейнічаючы сваё цела, спрабуеш узаемадзейнічаць з іншымі, гэта заўсёды прасцей і лепш, чым узаемадзейнічаць пры дапамозе карцін, скульптур. Мне здаецца, прасцей, калі ты бачыш жывога чалавека, мастака, мастачку, якая адчувае боль, радасць, запрашае цябе падзяліць гэтыя пачуцці. Гэта заўсёды дзейсней, чым намаляванае нешта.
Няма адназначнага ўспрымання таго ці іншага мастацтва. Камусьці «Мона Ліза» падабаецца, а камусьці - не. Пра аб’ектыўнасць складана казаць у мастацтве.
Ці адстае беларускі перфоманс ад еўрапейскага і пра што рэфлексуюць беларускія мастакі
Акцыянізм — гэта палітычна заангажаванае нешта. Улада на яго рэагуе, бо гэтая акцыя нібыта да яе звяртаецца. У прынцыпе, любое мастацтва, калі яно кажа праўду, якая не падабаецца ўладзе, — гэта няёмка для ўлады — каб людзі былі дасведчанымі, каб яны разумелі, што адбываецца. Уладзе гэта не патрэбна. Яны спрабуюць устараняць усіх, хто хоча выказваць сваю пазіцыю і расказваць людзям, што яшчэ ёсць варыянты.
Я ня бачу падставы лічыць, што беларускі пэрформанс адстае. Мне падаецца, з-за таго, што многія мастакі, мастачкі выехалі, такім чынам мы сталі бліжэй за іншыя традыцыі, еўрапейскаму перформансу. Тое, што зараз мы робім, суадносна з еўрапейскім і сусветным перформансам.
Паколькі гэта рэакцыя на тое, што адбываецца, а мы не ведаем, што будзе заўтра, складана сказаць, якім чынам [перфоманс будзе развівацца]. Магчыма, мы ўсё яшчэ будзем рэфлексаваць на тэму досведу жыцця ў іншай краіне, пошуку дома. Адсюль пошукі сваёй ідэнтычнасці, пошукі свайго месца. Мне б хацелася, каб мы ўжо заканчвалі рэфлексаваць на гэтую тэму, таму што ўжо зашмат і часам гэта ўжо не так якасна зроблена, таму што зліваецца з іншымі. Трэба даследаваць іншыя сферы, іншыя месцы, іншых людзей і нешта рабіць з гэтым досведам.