«У зямлі дагэтуль ёсць саркафагі вялікіх князёў». Хто і навошта хоча перапісаць гісторыю Фары Вітаўта?

9 чэрвеня каля помніка на месцы ўзарванай Фары Вітаўта ў Гродне з’явілася фатаграфія Сафійскага сабора з інфармацыяй, што ў 14 стагоддзі тут была праваслаўная царква з пахавальняй рускіх князёў. Некаторыя гісторыкі абураныя недакладнай інфармацыяй і прапануюць караць людзей, якія распаўсюджваюць такія здагадкі. Праваслаўныя актывісты адказваюць, што проста хочуць данесці праўдзівую гісторыю.

У канцы траўня ля помніка пад каталіцкім крыжам з’явілася фатаграфія Гарнізоннага касцёла, які быў на гэтым месцы ў міжваенны перыяд. Хто прынёс туды здымак — невядома. Пазней, 9 чэрвеня, пад суседнім праваслаўным крыжом з’явілася фатаграфія Сафійскага сабора з подпісам: «14 стагоддзе Праваслаўная царква Успення Найсвяцейшай Багародзіцы з пахавальняй рускіх князёў». А вышэй: «Сабор Сафіі Прамудрасці Божай (1804−1920 гг.)». Наконт апошняй царквы сумневаў няма — яна ёсць на многіх фотаздымках. А вось інфармацыю аб сярэднявечнай царкве гродзенскія гісторыкі лічаць недакладнай: яна ўводзіць у зман гараджан і турыстаў.

Фатаграфія, якую прынеслі католікі. На здымку Гарнізонны касцёл. 1930-я гг.
Фатаграфія, якую прынеслі праваслаўныя. На здымку Сафійскі сабор, пач. 1900-х гг.

Інфармацыя не даказаная

Археолаг Генадзь Семянчук распавядае, што такую ​​інфармацыю падае пэўная група людзей, якая верыць, што да Фары Вітаўта тут стаяў праваслаўны храм.

«Сваю версію яны падмацоўваюць спасылкай на выданне 19 стагоддзя. Ідэю высунылі тады прарасійскія гісторыкі: быццам на месцы Фары Вітаўта ў 14 стагоддзі была праваслаўная царква. Гэта было зроблена для таго, каб абгрунтаваць будаўніцтва на месцы каталіцкага касцёла Сафійскага сабора. Гэтая інфармацыя не даказаная ніякімі археалагічнымі і пісьмовымі крыніцамі. Адзіны па-сапраўднаму даказаны факт, як археалагічна, так і гістарычна, што на мяжы 14 і 15 стагоддзяў, падчас кіравання Вітаўта, тут пачалося будаўніцтва першага каталіцкага касцёла ў Гродне».


Знойдзеныя часткі Фары Вітаўта падзялілі праваслаўныя і католікі


Археолаг адзначае, што калі з’явіцца новая інфармацыя па праваслаўным храме або будуць праведзены дбайныя археалагічныя раскопкі, то гродзенцам нескладана будзе прыняць праўду. Але пакуль ёсць толькі здагадкі групы людзей.

«Лепш бы праваслаўныя актывісты заняліся больш важным пытаннямі сапраўдных цэркваў, якія патрабуюць правільнага падыходу і аховы. Напрыклад, адкрыццё падмурка адной з праваслаўных цэркваў на тэрыторыі Новага замка. У мінулым годзе яе выявілі і закапалі. Гэты храм пацверджаны крыніцамі з інвентароў гродзенскага старасты 1579 года. Яна апісваецца як каменная.
Улады павінны прыбіраць такую ​​непраўдзівую інфармацыю ад помніка і караць людзей, якую яе там пакідаюць. Гэта ўводзіць у зман гараджан і турыстаў».

Генадзь Семянчук прапануе актывістам звярнуцца за інфармацыяй да высокакваліфікаваных гісторыкаў універсітэта імя Янкі Купалы: прафесароў Аляксандра Нечухрына, Валерыя Чарапіцы, дацэнта Сяргея Піваварчыка і рэктара Ірыны Кітуркі.

Памятны знак на месцы ўзарванага ў 1961 годзе храма

«Гісторыя павінна быць праўдзівай»

Сяргей Сурба — адзін з тых гродзенцаў, які доўгія гады адстойвае версію, што праваслаўны храм быў пабудаваны раней, чым каталіцкая Фара Вітаўта. Ён сабраў шмат матэрыялаў і пастаянна даказвае сваю рацыю ў выканкамах. Гродзенец прасіў улады ўсталяваць паклонны крыж на месцы знесенага храма.

«Гэта не версія, гэта факт. У зямлі дагэтуль знаходзяцца саркафагі вялікіх князёў. Вось толькі капаць ніхто не хоча. У 1990-х былі раскопкі, думалі пацвердзіць, што там быў першапачаткова каталіцкі касцёл. Але знайшлі зусім іншае — праваслаўныя саркафагі. І закапалі хуценька. А па якой прычыне капалі? Хацелі аднавіць каталіцкі касцёл і Ватыкан фінансаваў раскопкі. І як толькі высьветлілася, што там першапачаткова не было каталіцкага храма, адразу ўсё спынілі і закапалі.


Археолаг аб наглядзе каля Фары Вітаўта: «Усе парэшткі людзей збіраюць для перапахавання»


Такая сітуацыя не толькі з гэтым месцам, але і з яўрэйскім кварталам: пабудавалі там рэстаран «Бакст» на праваслаўных касцях, сінагогу на месцы малога праваслаўнага манастыра. Мы пакуль яшчэ маўчым, але прыйдзе час і ўсё раскажам. Гісторыя павінна быць праўдзівай, а калі яе мяняюць, гэта вядзе да канфліктаў", — распавёў Сяргей Сурба.

Рэшткі храма пасля выбуху ў 1961 годзе

Даведка

У скверы дзе сёння стаіць памятны знак, калісьці ўзвышаўся храм, які ў розныя часы называўся па-рознаму: Фара Вітаўта, Сафійскі сабор, Гарнізонны касцёл. Адно было нязменным — стагоддзямі ён быў галоўным храмам горада. Годам першага згадвання храма лічыцца 1389 год. Лічыцца, што тады першы драўляны касцёл пабудаваў князь Вітаўт. За ім замацавалася назва — Фара Вітаўта (ад нямецкага слова pharre — парафія).


Фотапараўнанне: Гродна з Фарай Вітаўта і без яе

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024