Горад

Пекла па-гродзенску. Як дрэвы маглі б уратаваць нас ад спёкі, але іх не хапае

Сёлета ў чэрвені перавышэнне сярэдніх тэмпературных нормаў дасягае 10 градусаў. У горадзе з асфальту і бетону летняя гарачыня робіцца невыноснай. Асфальт на сонцы награецца да 50 градусаў. Людзі шукаюць паратунку ў тэхналагічных рашэннях — кандыцыянерах ці вентылятарах.

Ёсць больш прыроднае і больш таннае рашэнне праблемы. У цені дрэваў тэмпература на 20 градусаў ніжэй. Гэта падаецца інтуітыўна зразумелым і відавочным. Але не варта слепа давяраць інтуіцыі. Можна правесці дакладныя замеры — як дрэвы дапамагаюць выратаваць горад ад спёкі. Разам са спецыялістам па цеплавых метадах неразбуральнага кантролю Віктарам Ярмоленкам Hrodna.life паглядзеў на горад праз цеплавізар.

Спецыяліст па цеплавых метадах неразбуральнага кантролю Віктар Ярмоленка

Вынікі эксперыменту ад пачатку падаюцца відавочнымі. Зразумела, што ў цені дрэваў не так горача, як на сонцы. Але не спяшайцеся з высновамі. Цень ад кроны — не адзінае, што даюць нам дрэвы. Яны рэальна ахалоджваюць горад. Прастора, пакрытая асфальтам і бетонам, узаемадзейнічае з сонечным выпраменнем не так, як засаджаная дрэвамі. Розныя рэчывы паглынаюць і назапашваюць цяпло. На здымку бачна, што асфальт ці плітка награюцца пад сонцам да 38,6 градусаў. Тое самае дарожнае пакрыцце ў цені дрэваў мае тэмпературу 25,3 градусаў. Прыкладна такую, як тэмпература паветра.


Ці стане Гродна зялёным? Прайшлі абмеркаванні экалагічнага даклада да новага генеральнага плана


Праўда, азеляніць вузкія вуліцы старога горада даволі складана. Вясной 2019 спецыялісты зелянгаса расказвалі аб планах ужо сёлета пачаць кантэйнернае азеляненне такіх месцаў. Але пакуль праект не пайшоў далей адзінага дрэва ў кадцы на плошчы Леніна.

Назапашанае ўдзень цяпло асфальт бетон і плітка аддаюць увечары, калі зніжаецца тэмпература паветра. Праз гэта горад не можа астыць нават за ноч, а раніцай ізноў грэецца сонцам. Навукоўцы называюць гэту з’яву «эфектам цеплавой выспы». На фоне «халодных"лясоў ці палёў гарады выглядаюць «гарачымі» плямамі. Таму дрэвы ў гарадах жыццёва неабходныя. Яны ахалоджваюць навакольнае асяроддзе ў некалькі спасабаў.

Найперш, дрэвы даюць цень. Для гараджан гэта магчымасць схавацца ад сонца і ахалодзіць сябе да бяспечнай тэмпературы. Апроч таго, цень папярэджае награванне тратуараў, дарог і будынкаў. Так змяншаецца другаснае выпраменьванне цяпла ад нагрэтых рэчаў. Таксама важна, што дрэвы выпарваюць ваду і праз тое ахалоджваюцца. Як і людзі, яны «пацеюць», каб знізіць тэмпературу. Уздзеянне дрэваў на горад можна параўнаць з працай кандыцыянераў.

Але ў Гродне, паводле экалагічнай ацэнкі, зялёных зонаў не хапае. Іх нарматыўная колькасць павінна складаць 15 квадратных метраў на кожнага жыхара. У нашым горадзе — толькі 3,6 квадратных метры.

У горадзе шмат аб’ектаў што паглынаюць сонечнае цеплавое выпраменьванне ці самі генеруюць цяпло — дарогі, машыны, пабудовы, прамысловыя аб’екты. Лясы і паркі - наадварот. Справа ў тым, што лістота дрэваў адлюстроўвае да 90% сонечнага выпраменьвання. Праз тое яна застаецца больш халоднай.

Эфект ахалоджвання добра відаць на прыкладах вертыкальнага азелянення. На залітай сонцам, але пакрытай вінаграднікам, сцяне галоўнага корпусу Гродзенскага ўніверсітэта температура складае 30,7 градусаў. Там, дзе промні патрапляюць на неабароненыя зелянінай часткі будунку, ужо 57,1 градуса.

Зніжаць тэмпературу дапамагае нават нізкая расліннасць — газоны і клумбы. Яны паглынаюць і назапашваюць менш цяпла і ахалоджваюць паверхню глебы за кошт выпарэння.

Апроч эфекта ахалоджвання, дрэвы дапамагаюць ачышчаць паветра ў горадзе. Яны затрымліваюць некаторыя забруджвальныя рэчывы, а таксама паглынаюць вуглякіслы газ і прадукуюць кісларод. І канечне — дрэвы ствараюць прыязную прастору ў горадзе.

Глядзі таксама: Які зялёны быў Гродна некалі (а зараз цалкам лысы)

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024