Тэма вяртання вуліцам Гродна гістарычных назваў не губляе актуальнасці: яна зноў і зноў звяртае на сябе ўвагу актыўных гродзенцаў. Трымаць гістарычны цэнтр самага прыгожага горада Беларусі напоўненым нейкімі дзіўнымі прозвішчамі, накшталт Урыцкага ці Свярдлова, няма ніякага сэнсу.

Тым больш, паціху-патроху працэс вяртання гістарычным вуліцам іх старых назваў набірае сілу ў розных кутках краіны.

[irp posts="2408″ name="Вернем вуліцам гістарычныя назвы: падпішы петыцыю Hrodna.life!"]

У 90-х вярнулі больш за дзясятак назваў

Гораду над Нёманам ужо крыху пашанцавала ў пачатку 1990-х, калі ў некалькі заходаў (1992, 1993 і 1994 гг.) старыя назвы былі вернуты больш чым дзясятку нашых вуліц.

Вуліца Пасіянарыі ізноў стала Калючынскай, Кашавога — Вялікай Траецкай, Энгельса — Гараднічанскай. Некалькім вуліцам далі новыя — дастойныя назвы (Крупскай — Стэфана Баторыя, Чапаева — Міхася Васілька, Цэткін — Дамініканская, Новазамкавая — Давыда Гарадзенскага, частка плошчы Леніна — плошча Тызенгаўза). Усе гэтыя дасягненні былі вынікам гераічнай працы такіх асоб як Аляксандар Мілінкевіч, Таццяна Маліноўская, Ігар Трусаў, Алесь Госцеў, Юры Гардзееў…

А «ветэраны» супраць!

Але ўжо ў канцы 1994 г. працэс пераіменавання вуліц спыніўся. Таямнічыя «пратэсты ветэранаў» не дазволілі пераіменаваць вуліцу Урыцкага ў Залатарскую, Сацыялістычную ў Вітаўта, БЛК у бульвар Браніслава Тарашкевіча. Больш чым на два дзясяткі гадоў на Гродна апусціўся «мараторый» на перайменаванне вуліц і вяртанне ім гістарычных назваў.

Увесь гэты тапанімічная камісія гарвыканкама напаўняла горад безасабовымі прыметнікавымі назвамі (Асфальтная, Малочная, Бэзавая, Бярозавая), а тагачасны старшыня камісіі Яўген Жабрун у адным са сваіх артыкулаў нават падкрэсліваў, што ўсе змены пачатку 90-х рабіліся ў гады «так званай дэмакратыі».

Адзіным перайменаваннем канца 90-х стала пераназванне справядлівай і харошай вуліцы — Праспекта 40-годдзя Перамогі ў гонар партыйнага функцыянера Кляцкова. Што тут сказаць — новы час і новыя героі.

Вуліцу Быкава заблакаваў званок з Мінска?

Сітуацыя пачала крышачку зрушвацца каля 2010 года, калі тапанімічная камісія нават праявіла ініцыятыву ў названні былога завулка Паповіча вуліцай Васіля Быкава. Але новая вуліца з трыма 19-павярховікамі так і не атрымала назву ў гонар вялікага пісьменніка. У кулуарах тагачаснай камісіі па культуры гарвыканкама хадзілі чуткі, што сітуацыю вырашыў званок з Мінска.

У тым жа самым годзе гродзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Наталля Сліж звярнуліся да гарадскіх уладаў з лістом, дзе прапаноўвалі вырабіць спецыяльныя шыльды са старымі назвамі вуліц. Прапанова патанула ў калідорах улады.

Пачаць варта з Урыцкага і Свярдлова

Сёння мала хто з гродзенцаў памятае, што былі ў нас некалі вуліцы таямнічых рэвалюцыянерак Пасіянарыі, Крупскай ці Цэткін. Добра глядзяцца і цалкам арганічна ўспрымаюцца назвы Вялікая Траецкая, Калючынская, Гараднічанская, Дамініканская. Нікому ад гэтага не стала горш, бо ўсё накінутае забываецца хутка, а спрадвечнае ды сваё — вяртаецца.

Вуліца Урыцкага. Фота: Леанід Шчаглоў
Вуліца Урыцкага. Фота: Леанід Шчаглоў
Дык можа прыйшоў час вярнуцца да справы вяртання гістарычным вуліцам горада іх спрадвечных назваў. Добры прыклад падаў у гэтым сэнсе беларускі Мсціслаў, дзе вярнулі гістарычную назву Пірагоўская вуліцы Саламона Маісеевіча Урыцкага. Здаецца з Урыцкава ды Свярдлова варта было бы пачаць новы перыяд перайменавання гродзенскіх вуліц.

Каб пазбавіцца ад Урыцкага не хапіла некалькі галасоў

Саламон Урыцкі быў старшынёй Піцерскага ЧК і адказным за развязванне чырвонага тэрору. Ён аніколі не быў у Гродне, а вуліцу ў яго імя назвалі пасля прыходу савецкай улады ў 1939 годзе. Каб трохі шчасця ў 1994 годзе, дык мы б ужо пра такога персанажа ў гісторыі і забыліся, бо тады не хапіла літаральна пару галасоў каб вярнуць вуліцы прыгожую старую назву — Залатарская (на вуліцы працавалі гродзенскія залатары-ювеліры).

Якаў Свярдлоў быў старшынёй рэвалюцыйнага цэнтральнага выканаўчага камітэта і праславіўся дычыненнем да забойства царскай сям'і. Памёр ён у 1919 г. ад гішпанкі (грыпа), а ў 1935 г. НКУС ускрыла ягоны сейф, дзе адшукала сотні залатых манет і вырабаў, а таксама падробныя пашпарты. Рэвалюцыянер рыхтаваў глебу да ўцёкаў на выпадак паразы бальшавікоў.

Вось такая, не менш дзіўная і зусім неістотная для нашага горада асоба, як і Саламон Урыцкі. А між тым на вуліцы Свердлава акурат і жыў пасля вайны Васіль Быкаў. У чый гонар павінна называцца вуліца — нават пытанне не паўстае.

Прыйшоў час пазбаўляцца ад рэвалюцыйных дэманаў. Гістарычнаму цэнтру Гродна — гістарычныя назвы і назвы ў гонар заслужаных гродзенцаў!


Забыли код от сейфа и не можете его открыть? Открыть сейф профессиональными инструментами при этом не причинив ему вреда смогут только настоящие профессионалы. Аварийное вскрытие сейфов — позволит быстро открыть сейф, не повредив его. Узнать больше информации о деятельности компании и заказать ее услуги можно тут http://avtosos.kiev.ua/en/avarijnoe-otkrytie-zamkov/avarijnoe-otkrytie-sejfov. Звоните в любое время суток.