Людзі і справы

«З дзяцінства марыў пераплюнуць Юдашкіна». Як гродзенец апранаецца з татавай шафы

Павел Адабаш танчыць і грае на ўдарных інструментах у цэнтры Гродна ўжо некалькі гадоў. На вуліцах ён прыцягвае ўвагу сваім незвычайным вобразам. Пра сябе і пра вопратку з татавай шафы Павел распавёў Hrodna.life.

Паўлу 35 гадоў. Ён скончыў 9 класаў сельскай школы і пасля вучобы працаваў на будоўлі ў Мінску падсобнікам. У 2010 годзе хлопец кінуў будоўлю і заняўся самаразвіццём: хадзіў у царкву, чытаў літаратуру, зарабляў на сезонных працах.

Праз некалькі гадоў Павел стаў вулічным музыкам у Гродне. Для ігры на вуліцы ён зрабіў сабе кахон — ударны музычны інструмент у выглядзе скрынкі.

Павел грае на кахоне ў цэнтры Гродна. 2017 г.

У 2018 году Павел з’ездзіў у Швецыю па абмене ад гродзенскай пратэстанцкай царквы. Пасля вяртання пачаў танцаваць.

«У царкве Стакгольма я сустрэўся з добрым псіхолагам. Яна мне параіла пры дрэнным настроі займацца тым, што мне падабаецца. А мне падабаецца танцаваць. Я слухаю хрысціянскія трэкі змешанага стылю і ў цікавых момантах проста спыняюся і пачынаю танчыць».

Мода стыляг

«Я ўзяў адказнасць за свае таленты. Калі яны ёсць, то іх трэба развіваць. Пакуль я граю на кахоне і танцую. Але ўжо разумею, што мне падабаецца маляваць. Не выключана, што неўзабаве гродзенцы ўбачаць у цэнтры горада мае працы», — казаў Павел у 2019 годзе.

Карцін ад Паўла гродзенцы яшчэ не бачылі, але на новы вобраз ужо паспелі звярнуць увагу.

«У мяне яшчэ з дзяцінства была мара пераплюнуць Юдашкіна. Мне падабаецца мода пасляваеннага перыяду, мода „стыляг“. Вось адкрываю шафу бацькі і бяру ўсё, што мне падабаецца. Вельмі люблю яркую вопратку, незалежна ад брэнда. Я нават не ведаю, што на мне. Проста падабаецца».

Павел кажа, што атрымлівае задавальненне ад эксперыментаў з вопраткай. У будучыні ён хацеў бы паспрабаваць сябе ў ролі стыліста.

«Мой вобраз залежыць ад настрою. Бывае вельмі дрэнны і, каб яго перабіць, я ствараю сабе класны вобраз. Праз вялікія навушнікі слухаю аўдыёкнігі. Цяпер у мяне грае „Уключыце свой мозг“, яна для вернікаў пратэстантаў. Яркія пальчаткі для таго, каб перавозіць ударную ўстаноўку. Шапка-торба — туды адразу можна пальчаткі пакласці. Акуляры крутыя, але яны і для зроку. Усё астатняе — гэта мікс майго адзення і бацькоўскага».

Пра стыль адзення гродзенцаў Павел выказвацца не жадае. Але калі да яго нехта звернецца па параду, ён заўсёды дапаможа.

«Мы не павінны адзін аднаго ацэньваць па вопратцы. Ва ўсіх розныя густы і настрой. Калі я ў цэнтры горада, людзі пастаянна глядзяць на мяне. Хтосьці нават спыняецца і фатаграфуе. Я не супраць, галоўнае каб не зневажалі».

Павел са сваімі бубнамі праходзіць праз цэнтр Гродна

Што кажа стыліст?

Вобраз Паўла каментуе гродзенская стылістка Алена Бяляева:

«Калі хлопец хоча разабрацца ў тэорыі стылю, то пачаць яму варта са стылю «гранж». Менавіта яго ён прадстаўляе сваімі вобразамі. Гэты стыль блізкі некаторым рок-музыкам і іншым бунтарам супраць грамадскай думкі. У стылю ёсць бацька-заснавальнік Марк Джэйкабс, які вывеў яго на сусветныя подыумы яшчэ ў 90-х. Гэтакі маргінальны шык, які злучае ў сабе ідэю супярэчнасцяў і злучэння рэчаў па прынцыпу «чым горш, тым лепш». «Стыль бамжоў з Гарлема, якія апрануліся для паездкі ў Манхэтэн» — так казалі пра калекцыі Джэйкабса крытыкі.


Чытай таксама: «Одевайся модно и не жалей денег на друзей и женщин». Гродненец Анатолий Пожаров про свой уличный стиль

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024