На сярэдзіну жніўня прыпадае адзін з самых яркіх зорападаў у годзе — Персеіды, або «слёзы святога Лаўрэнція». Ноччу ў гэты час можна ўбачыць каля 100 метэораў у гадзіну. Падчас зорападаў людзі загадваюць жаданні, а Сяргей Banifacyj Марозаў аддае перавагу фатаграфаванню зорак, якія падаюць. Падобна на тое, яго запаветнае жаданне — злавіць іх так, каб самому спадабалася. За тры гады, што Сяргей займаецца астраздымкамі, зрабіць фота сваёй мары не атрымалася. Затое атрымалася нечаму навучыцца на асабістым вопыце. Сваімі лайфхакамі ён падзяліўся з Hrodna.life.
Персеіды можна будзе назіраць яшчэ да 24 жніўня. Ёсць шанец зрабіць свае здымкі зорных трэкаў.
Снимать ночное небо и падающие звёзды может любой человек и практически любым фотоаппаратом, считает Сергей. Из «железа» нужен широкоугольный объектив с фокусными расстояниями в пределах 12−20 мм. Дальше — просто. ISO пониже (100−400), выдержку побольше. Есть золотое «правила 500» - его и нужно придерживаться. По этому правилу, чтобы определить время выдержки, надо 500 разделить на фокусное расстояние. Например, вы снимаете 24-миллиметровым объективом. Значит, поделив 500 на 24, получите 21 секунду.
Здымаць начное неба і зоркі, што падаюць, можа любы чалавек і практычна любым фотаапаратам, лічыць Сяргей. З «жалеза» патрэбен шырокавугольны аб’ектыў з фокуснай адлегласцю ў межах 12−20 мм. Далей — проста. ISO ніжэй (100−400), вытрымку пабольш. Ёсць залатое «правіла 500» — яго і трэба прытрымлівацца. Згодна з ім, каб вызначыць час вытрымкі, трэба 500 падзяліць на фокусную адлегласць. Напрыклад, вы здымаеце 24-міліметровым аб’ектывам. Значыць, падзяліўшы 500 на 24, атрымаеце 21 секунду.
Потым здымкі трэба «дапіліць» у фоташопе. Выявы накладваюць адну на адну, каб на фота было больш хвастоў. Гэта называецца кампазітнае фота. «Па сутнасці, гэта не з’яўляецца нейкай фальсіфікацыяй. Проста з прычыны тэхнічных праблем нельга адразу паставіць вытрымку ў, скажам, адну гадзіну. Таму робіцца шмат фота, якія потым склейваюцца праграмна».Яшчэ адна неабходная ўмова здымкі - бязмесячная ноч і цемра. «Чым далей вы паедзеце ад буйных крыніц святла — тым лепш. Вышыня мясцовасці таксама станоўча ўплывае на здымку. У гарах, на вышынях у 1000−2000 метраў, метэоры будуць куды ярчэй, даўжэй і часцей з’яўляцца, чым у нас на вышыні 150−200 метраў».
У тэорыі ўсё проста. На справе — не заўсёды. «Я чацвёрты год здымаю зорнае неба і вельмі незадаволены вынікам. Гэта значыць, фота быццам бы атрымліваецца прыгожае, але яно, скажам так, валялася дзесьці побач з тым вынікам, які хацелася б атрымаць», — распавядае Сяргей.
Гэтым летам Сяргей Марозаў здымаў зоркі з неба падчас падарожжа па Горным Алтаі. Фотаапарат не прымае прыгожых слоў накшталт таго, што на радзіме зоркі свецяць ярчэй. «На жаль і ах. Але да майго патрыятызму гэта ніякага дачынення не мае. Законы оптыкі і фізікі не падманеш. На вышыні ў 1000+ метраў, калі ў радыусе 100 км няма ніводнага буйнога горада, які б дыміў ды яшчэ і падсвечваў ноччу ўсю гэтую завісь, зоркі куды ярчэй, чым там, дзе ніжэй, больш людна і пыльна», — тлумачыць фатограф.Але нават у гэтых умовах зрабіць найлепшы кадр, на думку Сяргея, не атрымалася. І справа не толькі ў фізіцы.
«Лічу, што самы ўдалы кадр яшчэ наперадзе, — кажа Сяргей і называе жамчужынамі калекцыі толькі пару кадраў. — Калі мастак прызнае нейкі свой твор найлепшым, ён распішацца ў тым, што дасягнуў вяршыні сваіх магчымасцяў».
Здымаючы неба — не забывайце аб зямлі, раіць фатограф. Падбор лакацыі для кадра часам патрабуе ў тры-пяць разоў больш часу, чым на саму фотасесію. А яны таксама не кароткія — ад паўгадзіны да некалькіх гадзін. «Ёсць здымка глыбокага космасу — калі здымаюць маленькі фрагмент небасхілу. А ёсць астрапейзаж — у ім у кадры ёсць гарызонт. Чым цікавей аб’ект на зямлі, тым больш ён падкрэслівае веліч зорак. Таму стараюся, каб зямля, па-першае, была ў кадры, па-другое, не была пустая».
Па словах Сяргея, амаль кожная здымка — гэта ваў-эфект. «То сустрэча з дзікімі жывёламі, то тлумачэнні з аховай або міліцыяй, то паездка дзеля фота на край свету, калі сама паездка становіцца прыгодай, часам і зносіны з новымі людзьмі, калі кагосьці бяру з сабой за кампанію здымаць. Ну і кожны раз гэта рашэнне фатаграфічнай задачы ў новых умовах рэльефу, асвятлення, стану надвор’я і атмасферы».Складанасць зорных здымак — у нюансах, лічыць Сяргей Марозаў. «У адным відзе здымкі можна аддаць вынік „як ёсць“, а ў іншым трэба прыстойна дапрацоўваць». Складанасці, на яго думку, фатограф стварае сабе сам, калі гатовы іх пераадольваць.
«Калі б усё было так лёгка і проста, то аматарская фатаграфія не моцна адрознівалася б ад прафесійнай. Шлях толькі розны: камусьці трэба вывучыць талмуд правілаў на ўсе выпадкі, а хтосьці вялікую частку проста ведае на ўзроўні натхнення і эстэтычнага ўспрымання навакольнага свету».
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…