З надыходам халоднага надвор’я ў гродзенскім заапарку сталі рыхтавацца да пераходу на зімовы рэжым. Малпаў і птушак змясцілі ў цёплае памяшканне, а мядзведзю даюць пабольш лапніка для ўладкавання бярлогі.
Большасць жывёл заапарка прыстасаваныя да зімовых умоў, таму пераносяць змену клімату нармальна. Але ёсць і тыя жывёлы, якія зусім не рады наступленню халадоў. Самых цеплалюбных — малпаў - ужо даўно адправілі ў цёплыя вальеры. Услед за імі ўзяліся і за экзатычных птушак, якіх у заапарку багата. Гэтыя птушкі будуць зімаваць ва ўладкаваных цёплых клетках.
Касалапых пераводзяць на спецыяльны рацыён, каб яны лягчэй упадалі ў спячку.
«Мядзведзі пачалі рабіць сабе бярлогі, для іх спецыяльна завезлі ў заапарк лапнік, які падкідаюць рэгулярна ў клетку. Прыблізна з пачатку кастрычніка ў гэтых жывёл ідзе парадкаванне бярлогаў ва ўнутраных памяшканнях. Яны самі сабе ўсё робяць і варта адзначыць, што ў сур’ёзную спячку яны не ўпадаюць, як жывёлы ў дзікай прыродзе. Нават падчас спячкі нашы мядзведзі не спыняюць харчавацца, адзінае, рацыён у іх змяняецца ў бок круп. Таксама ім будуць даваць замарожаную вада, то бок лёд. Калі добрае надвор’е будзе, то мядзведзі змогуць выходзіць са сваёй бярлогі і радаваць наведвальнікаў», — распавядае намеснік дырэктара заапарка Віталь Гуменны.
Выдатна пераносяць халады амурскія тыгры, сычуаньскі такiн, паўночныя алені і розныя віды капытных жывёл.
«Кошкі цэлы год знаходзяцца ў такіх вальерах, з цёплай унутранай часткай, але ацяпленне ўключаецца там толькі ў зімовым рэжыме. Варта адзначыць, што вальер кошак будзе адкрыты на працягу ўсяго халоднага перыяду і жывёлы змогуць выходзіць на вуліцу, калі захочуць. Рацыён у iх практычна не змяняецца. Што тычыцца капытных жывёл, то вось у іх ужо мяняецца рацыён. Сакавітвя ежа, як свежаскошаная трава, саступае месца сену, якое нарыхтоўвалася на працягу года», — тлумачыць Гуменны.
Пераход заапарка на зімовы рэжым звязаны яшчэ з тым, што з надыходам зімы цямнее раней. У сувязі з гэтым мяняецца і час працы заапарка. Наведаць звярынец можна будзе з 9.30 да 18.30, каса зачыняецца на гадзіну раней.
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…