Горад

Абнавіліся «Яндекс. Карты»: цяпер можна параўнаць Гродна 2016 і 2023 гадоў

Сэрвіс «Яндекс. Карты» абнавіў спадарожнікавыя карты Гродна і панарамы вуліц горада. Hrodna.life паглядзеў, што змянілася і як выглядалі аб’екты тады і зараз.

Папярэдні раз панарамы «Яндекс. Карты» абнаўлялі ў 2016 годзе. Упершыню панарамы Гродна з’явіліся там у 2011 годзе. За гэты час у Гродне пабудавалі новыя мікрараёны, новы мост, з’явіліся новыя дарогі. Новыя панарамныя здымкі рабілі летам 2023 года.

Рухайце палзунок на фота, каб параўнаць панарамы Гродна 2023 і мінулых гадоў.

Злева вуліца Савецкіх пагранічнікаў у 2016 годзе, справа тая ж вуліца толькі ў 2023 годзе. Бачна, што адбываецца будаўніцтва жыллёвага комплекса «Купальскі».


Вуліца Вялікая Траецкая. Справа — вуліца ў 2016 годзе, злева — у 2023. Раней у глыбыні вуліцы стаяў невялікі мураваны дамок з чырвонай цэглы. Яго знеслі і на яго месцы з’явіўся будынак № 37. У ім размяшчаюцца розныя кафэ, рэстараны і бары. Гэта цяпер адно з самых тусовачных месцаў Гродна. Адно з дрэваў - вялікі дуб у двары дома — удалося захаваць.


Вось так у 2016 (справа) і 2023 (злева) выглядала вуліца Ажэшкі. Сем гадоў таму там можна было наведаць «Чабурэчную». Зараз на яе месцы кафэ «Хотей».


Будынак былога чыгуначнага дэпо ў 2011 годзе (злева) і ў 2023 годзе (справа). Чыгуначнага пераезда ўжо няма, цяпер там зусім іншая развязка. Будынак рэканструявалі і дадалі да яго яшчэ адзін паверх. Цяпер там офісны цэнтр.


Будынак літоўскага консульства на вуліцы Міхася Васілька ў 2023 годзе (справа). У 2016 годзе на яго месцы быў пустыр, абнесены агароджай. Раней, яшчэ ў 2007 годзе, там знеслі цікавы прамысловы будынак пачатку XX ст. — былы паравы млын.


Глядзіце таксама:

Вось так выглядаюць на «Яндекс. Карты» новабуды на вуліцы Лідскай. У 2016 іх яшчэ не існавала.
Так выглядае Усходні мост у Гродне на абноўленых «Яндекс. Картах»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Распісныя шары і снегавікі ручной працы: дзе ў Гродне купіць навагодні дэкор

Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…

23 лістапада 2024

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024