Побач з крыжом — зламаны ствол з лічбай «1863» і вывернутыя дагары карані, праз якія прарастае маладое дрэўца. Знак усталявалі на пачатку экалагічнай сцежкі Зарубіцкага лесу Індурскага лясніцтва і ўрачыста адкрылі 18 кастрычніка. Гэта не першая гістарычная ініцыятыва мясцовых леснікоў. Летась у Зарубіцкім лесе высадзілі гектар маладых дрэўцаў у гонар народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
«Крыж рэзаў з ясеня, гэта больш трывалае дрэва. Вырашыў не рабіць яго гладкім і габляваным. Наадварот, зарубкі і шурпатасці на крыжы мелі выглядаць як пазнакі часу, цяжкасцяў і выпрабаванняў, праз каторыя паўстанцы неслі свой крыж і сваю веру».
На тое, што памятны знак у гонар герояў з’явіўся ў лесе пад Гродна, ёсць шмат падставаў, мяркуе гісторык Васіль Герасімчык. Менавіта лясы ён назваў «магістралямі паўстанцаў». Індурскім шляхам, узгадаў гісторык, перапраўляліся з Сакольскай пушчы ў Ружанскую атрады паплечніка Кастуся Каліноўскага — Валерыя Врублеўскага. Ды і «Мужыцкая праўда» ў раёне Індуры таксама актыўна распаўсюджвалася.
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…