Першы дзень нараджэння паліятыўнага цэнтра Гродзенскага дзіцячага хоспіса адсвяткавалі 13 ліпеня дзеці, бацькі і супрацоўнікі. За гэты год паліятыўны цэнтр перажыў і каранавірус, і высяленне, і праверкі. Свята праходзіла ў памяшканні царквы на вуліцы Ігната Дамейкі. Для Hrodna.life пра свята распавялі ўдзельнікі і арганізатары імпрэзы.
«Заняткі і вясёлая кампанія вельмі дапамагаюць»
«Сёння было вельмі міла і ўтульна. Прыемна, што хоспіс так шмат робіць для нашых дзяцей. Заняткі і вясёлая кампанія вельмі дапамагаюць», — кажа Наталля Якубовіч. Яе сын Мацвей — адзін з пацыентаў дзіцячага хоспіса. Ён да новага памяшкання яшчэ не звык, часам адчувае сябе няёмка. «Гэта таму, што мы зараз менш заняткаў наведваем. А ўмовы тут лепшыя. І вялікая паркоўка, і памяшканні прасторныя», — распавядае Наталля.
Дапамогу ў правядзенні свята аказалі гродзенскія прадпрыемствы: піцэрыя «PapaJohns», крама «АЛМІ», пончык-бар «Пончикоff» і іншыя.
Чытайце таксама:
- Анджелина Джоли беспокоится за судьбу детского хосписа в Гродно
- «Следующим будет Папа Римский». Как работает Гродненский детский хоспис, за который переживает Анджелина Джоли
Разам з анёлам — праз увесь свет
Галоўная падзея свята — спектакль. У галоўных ролях выступілі дзеці з хоспіса, а сцэнар напісала псіхолаг Марыя Бразінская.
Гісторыя разгортваецца вакол Лёшы, асаблівага хлопчыка, якому хочацца знайсці сяброў. Аднойчы да яго спускаецца анёл і запрашае Лёшу ў падарожжа па свеце. У Галандыі яны сустрэлі Пашу, які пісаў карціну кветак, у Англіі іх чакала Насця з вершам пра сяброўства. У Францыі Дзіма сыграў на сінтэзатары, а ў Аўстраліі Цімафей і Карына распавялі казку пра зорачку. У канцы спектакля гледачы пазналі ў анёле супрацоўніцу хоспіса, дэфектолага Яну, а Лёша і астатнія дзеці пасябравалі і сталі як адна сям’я.
«Тут усё — нашыя сябры»
«Цэнтр [паліятыўнай дапамогі] нас пастаянна песціць. У ім працуюць вельмі добрыя людзі, — распавяла Hrodna.life Таццяна Сколыш. — Маё дзіця з радасцю сюды прыходзіць. Тут не толькі мая Карына, але і мы [бацькі] атрымліваем маральную падтрымку і псіхалагічную дапамогу. Карыне падабацца быць у кампаніі. А ў цэнтры ўсе нашы сябры — амаль браты і сёстры. Сёння дачка сама ўдзельнічала ў спектаклі. Праўда, праспала палову, але я па яе рэакцыі бачу, што ёй спадабалася».
Пасля спектакля ўсіх удзельнікаў свята чакаў у двары салодкі стол. Паліятыўны цэнтр знаходзіцца ў будынку на зямельным участку храма прапачэснапакутніка Серафіма. Па словах супрацоўнікаў, у адным памяшканні гродзенскага хоспісу жывецца добра. Тут больш прасторы, а таксама ёмістыя кабінеты. У кожным — па два спецыялісты. Так зручней працаваць з дзецьмі.
Для маці - гурток па цікаўнасцях
«Дзеці ездзяць да нас з вялікім задавальненнем. Цяпер у нас на ўліку стаіць 56 пацыентаў. Часта, калі не можа даехаць да бацькоў сацыяльнае таксі, яны імкнуцца самі прывезці дзяцей», — распавяла Hrodna.life намесніца дырэктара хоспіса Ірына Ламека.
Пакуль дзеці на рэабілітацыі, маці займаюцца рукадзеллем. Іх вырабы потым адпраўляюцца на кірмашы або робяцца памятнымі падарункамі для сяброў хоспіса. Сувеніры для спонсараў першага дня нараджэння паліятыўнага цэнтра таксама зрабілі яны.
«У нашых маці паўнавартасны гурток па цікаўнасцях. Яны і майструюць, і гатуюць. Вельмі шмат хатніх рэцэптаў перавандравала ад адной мамы да іншай», — кажа Ірына Ламека.
Галоўнае, што спадабалася дзецям
«Зразумела, што заўсёды ёсць нюансы. У працы з асаблівымі дзецьмі бываюць складанасці, — кажа псіхолаг Марыя Бразинская пра спектакль. — Яшчэ ёсць праблемы з апаратурай, нам часта яе не хапае на мерапрыемствах. Спадзяюся, што ўсе засталіся задаволеныя. Галоўнае, што спадабалася дзецям. Яны шчаслівыя, радуюцца святу, падарункам і прысмакам».
Чытайце таксама:
- «Все идет к ликвидации». Гродненский хоспис получил новый судебный иск: за использование коридора детской поликлиники
- В Гродненский детский хоспис проникли неизвестные в гражданском
- Благотворительность и дело жизни. В Гродно открывается выставка в поддержку детского хосписа
- С Гродненским детским хосписом расторгли договор аренды через суд
- В отношении директора Гродненского хосписа Ольги Величко возбудили уголовное дело