Штогод 23 жніўня адзначаецца Еўрапейскі дзень памяці ахвяр нацызму і сталінізму. Гэтую дату ў 2008 годзе зацвердзіў Еўрапейскі парламент. Яна прывязана да гадавіны падпісання пакта аб ненападзе паміж Германіяй і СССР 23 жніўня 1939 года. Дамова стала адной з прычын пачатку Другой сусветнай вайны. Hrodna.life узгадаў пяць цікавых і малавядомых фактаў пра падпісанне гэтага пакту.
Паводле дамовы аб ненападзе (таксама яе называюць пактам Молатава — Рыбентропа — па прозвішчах міністраў замежных спраў краін) СССР і Германія павінны былі ўстрымлівацца ад нападу адзін на аднаго. Таксама краіны павінны былі прымаць нейтралітэт у выпадку, калі адна з іх станавіліся аб’ектам вайсковых дзеянняў з іншымі краінам. Асобна быў падпісаны сакрэтны пратакол. Ён размяжоўваў паміж краінамі сферы ўплыву ва Усходняй Еўропе ў выпадку «тэрытарыяльна-палітычнай перабудовы».
Паводле сакрэтных пратаколаў Латвія, Эстонія, Фінляндыя, заходнія вобласці Беларусі і Украіны, якія ўваходзілі ў склад Польшчы, а таксама Бесарабія (тэрыторыя сучаснай Малдовы і часткі Адэскай вобласці Украіны) траплялі ў сферу цікаўнасці СССР. Заходняя частка Польшчы і Літва траплялі ў сферу ўплыву Германіі.
1 верасня 1939 года Германія нападзе на Польчшу, 17 верасня 1939 года войскі СССР увойдуць на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Украіны. 28 верасня краіны падпішуць дамову аб сяброўстве і межах. Паводле новай дамовы Літва патрапіць у сферу ўплыву СССР.
Міністр замежных спраў Германіі прыляцеў у Маскву пасля абеду 23 жніўня. Па дарозе да сталіцы СССР самалёт атрымаў пашкоджанні, бо яго абстралялі савецкія зенітчыкі побач з мястэчкам Вялікія Лукі ў Пскоўскай вобласці. Вайскоўцы супрацьпаветранай абароны проста не ведалі пра візіт нямецкага міністра.
Дамову аб ненападзе паміж Германіяй і СССР падпісалі каля дзвюх гадзін ночы 24 жніўня, але дакументы былі датаваныя 23 жніўня. Вярхоўны савет СССР ратыфікаваў дамову 30 жніўня, за два дні на пачатку Другой сусветнай вайны. Але ад савецкіх дэпутатаў схавалі факт існавання сакрэтнага дадатковага пратакола, паводле якога СССР і Германія падзялялі сферы ўплыву ва Усходняй Еўропе.
Кіруючыся гэтым пратаколом, СССР нападзе на Польшчу 17 верасня 1939 года, далучыць да сябе Літву, Латвію і Эстонію, а ў лістападзе 1939 года таксама нападзе на Фінляндыю.
Чытайце таксама: 17 верасня ў Беларусі зрабілі дзяржаўным святам
Яшчэ ў снежні 1933 года ўлады Францыі і СССР прапанавалі заключыць дамову аб калектыўнай бяспецы ў Еўропе. Да гэтай дамовы прапанавалі далучыцца Велікабрытаніі, Германіі, Латвіі, Літве, Польшчы, Фінляндыі, Чэхаславакіі і Эстоніі. Праект дамовы назвалі «Усходні пакт», але з-за адмовы Германіі і Польшчы падпісаць яго, ён не быў рэалізаваны.
Дамова аб ненападзе паміж Германіяй і СССР 1939 года базавалася на падобнай дамове аб ненападзе і нейтралітэце ад 1926 года. Падобныя дамовы, ужо пасля прыходу да ўлады Адольфа Гітлера, Германія падпісала з Польшчай у 1934 годзе, Велікабрытаніяй і Францыяй у 1938, а таксама з Літвой, Латвіяй і Эстоніяй ў 1939 годзе.
Германія аб’явіць Польшчы вайну 1 верасня 1939 года, Велікабрытанія і Францыя аб’явяць вайну Германіі 3 верасня 1939 года (але не будуць насамрэч яе весці, не хочучы ахвяраваць сваімі жаўнерамі дзеля Польшчы). Супраць Літвы, Латвіі і Эстоніі, якія будуць ужо ў складзе СССР, Германія распачне баявыя дзеянні ў чэрвені 1941 года.
Чытайце таксама: «Бацька адным з першых загінуў 1 верасня». Сталая гродзенка ўспамінае пачатак Другой сусветнай у Гродне
У Савецкім саюзе варожа ставіліся да Гітлера і нацысцкай партыі з-за іх антыкамуністычных поглядаў. Таму на момант прылёту Рыбентропа ў Маскву ў савецкай Расіі нават не было сцягоў Трэцяга рэйха. Для афіцыйнай цырымоніі сцягі ўзялі на кінастудыі «Масфільм», дзе раней здымалі антыфашысцкія фільмы.
Падчас прыёму Рыбентропа абед адбываўся ў Андрэеўскай зале Маскоўскага Крамля. Падчас абеда Іосіф Сталін прапанаваў выпіць за народнага камісара шляхоў сувязі Лазара Кагановіча.
«Я ж яўрэй, я разумею, які крок зрабіў Сталін. Рыбентроп, немцы, яны ж яўрэяў не любяць. Сталін падыйшоў да мяне і чокнуўся. Рыбентропу прыйшлося зрабіць тое ж самае. Ён здзекаваўся з Рыбентропа», — узгадваў Лазар Кагановіч.
Чытайце таксама: 55 гадоў таму ў Гродне пачалі знішчаць помнікі Сталіну
Пасля перамоваў і падпісання дамовы ў кабінеце Вячаслава Молатава быў банкет. Падчас яго Іосіф Сталін прапанаваў тост за здароўе Гітлера. «Я ведаю, як нямецкі народ любіць фюрэра. Таму я хачу выпіць за яго здароўе», — сказаў Сталін.
Менш чым праз два гады Гітлер нападзе на СССР.
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…