Падатковая сістэма Літвы дазваляе рэзідэнтам краіны самім вырашаць, куды накіраваць 1,2% сваіх падаткаў. Так можна падтрымаць розныя грамадскія арганізацыі, якія вам сімпатычныя. А яшчэ — рэдакцыю Hrodna.life.
Асноўная аўдыторыя Hrodna.life, нягледзячы на ўсе складанасці, застаецца ў Беларусі. Нас надалей штодзённа чытаюць гродзенцы, абыходзячы блакіроўкі, не зважаючы на «экстрэмісцкі статус» і ўсе іншыя перашкоды, якія на шляху да нашых чытачоў нам робіць беларуская ўлада.
Дапамагчы нам працаваць для беларусаў унутры краіны могуць тыя беларусы, што з’ехалі за мяжу і знаходзяцца ў бяспецы. Калі вы рэлакаваліся ў Літву і працуеце там — вы можаце падзяліцца з намі часткай свайго падатка. Проста пазначце гэта, калі будзеце запаўняць падатковую дэкларацыю.
Падтрымаць Hrodna.life можна і калі вы не плаціце падаткі ў Літве — праз наш Patreon. А калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце падтрымаць нас, ахвяраваўшы 1,5% падаткаў.
1. Увайдзіце ў сістэму электроннага дэкларавання (EDS) ČIA. Увайсці ў EDS можна праз знешнія сістэмы (напрыклад, праз банкінг ці праз электронны подпіс).
Напрыклад, кліенты Swedbank могуць увайсці ў сістэму дэкларавання праз раздзел «Э-паслугі» на старонцы банка (глядзі скрын ніжэй).
2. У верхнім гарызантальным меню EDS выберыце «Дэкларацыя», пасля ў левым вертыкальным меню абярыце «Pildyti formą"/"Запоўніць форму». Сярод «Dažniausiai pildomos formos» («Формаў, якія найчасцей запаўняюцца») шукайце і выбірайце «Prašymas skirti paramą"/"Запыт скіраваць падтрымку».
3. Пералік часткі падаткаў падаецца асобнай формай незалежна ад асноўнай дэкларацыі. Для гэтага запоўніце форму FR0512 v.5. Каб зрабіць гэта, у акне запаўнення формы абіраеце 2023 год і націскаеце на значок глобуса (ён адпавядае электроннаму дэклараванню).
4. Каб пачаць запаўняць форму, націсніце «Pradėti"\"Старт».
5. Адкрыецца акенца пошуку, у якім трэба ўпісаць код атрымальніка 306 050 237 — адразу з’явіцца «падказка» з назвай арганізацыі ŽMONĖS IR RAIDĖS, VšĮ («Людзі і літары»). Націсніце на яе, каб яна засталася ў акенцы. Потым націсніце зялёную кнопку «Tęsti"/"Працягнуць».
6. У наступным акне запоўніце:
мэта падатковай часткі — «Paramos gavėjmas»
доля падатку — 1,2%
пералічэнні да падатковага перыяду — да якога перыяду вы хочаце, каб частка вашага падатку пералічвалася на карысць Hrodna.life. Вы можаце выбраць адзін год — тады напішыце 2024. Але вы можаце выбраць таксама і некалькі год наперад — да 2027 (як на ўзоры на скрыншоце ніжэй). Калі вы ў наступным годзе перадумаеце, то атрымальніка вашых 1,2% падаткаў можна будзе змяніць пры падачы новай дэкларацыі.
Захавайце дадзеныя, націснуўшы «Išsaugoti"/"Захаваць».
7. У вас павінна атрымацца вось так запоўненая форма, як на скрыншоце ніжэй. Яшчэ раз праверце правільнасць дадзеных. Калі ўсё правільна — націскайце «Taip, teisingi"/"Так, правільна».
8. Пацвердзіце ўведзеныя дадзеныя яшчэ раз кнопкай «Formuoti prašymą"/"Сфармаваць заяўку».
9. Пасля падачы заяўкі вы ўбачыце выбранага бенефіцыяра і выдаткаваную частку падаходнага падатку. Націскаеце «Pateikti"/"Адправіць», каб адправіць запыт EDS у Дзяржаўную падатковую інспекцыю.
Вось і ўсё! У вас атрымалася падаць дэкларацыю і падтрымаць тым самым Hrodna.life! Дзякуй вялікі!
У інструкцыі выкарыстаныя скрыншоты Hrodna.life, а таксама платформы Новая Беларусь.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…