Падатковая сістэма Польшчы дазваляе рэзідэнтам краіны самім вырашаць, куды накіраваць 1,5% сваіх падаткаў. Так можна падтрымаць розныя грамадскія арганізацыі, якія вам сімпатычныя. А яшчэ — рэдакцыю Hrodna.life.
Асноўная аўдыторыя Hrodna.life, нягледзячы на ўсе складанасці, застаецца ў Беларусі. Нас надалей штодзённа чытаюць гродзенцы, абыходзячы блакіроўкі, не зважаючы на «экстрэмісцкі статус» і ўсе іншыя перашкоды, якія на шляху да нашых чытачоў нам робіць беларуская ўлада.
Дапамагчы нам працаваць для беларусаў унутры краіны могуць тыя беларусы, што з’ехалі за мяжу і знаходзяцца ў бяспецы. Калі вы рэлакаваліся ў Польшчу і працуеце там — вы можаце падзяліцца з намі часткай свайго ўжо заплачанага падатка. Проста пазначце гэта, калі будзеце запаўняць падатковую дэкларацыю. Калі вы не выбераце ніякай арганізацыі, польская падатковая скіруе 1,5% вашых падаткаў выпадковаму атрымальніку.
Падтрымаць Hrodna.life можна і калі вы не плаціце падаткі ў Польшчы — праз наш Patreon. А калі вы працуеце ў Літве, то можаце перадаць нам 1,2% сваіх падаткаў.
Штогод з 15 лютага да 30 красавіка падатковыя рэзідэнты Польшчы складаюць падатковыя дэкларацыі - PIT (большасць складае PIT-37, але ў залежнасці ад даходаў гэта могуць быць і PIT-36 або PIT-28).
Электронныя дэкларацыі можна падаць на сайце podatki.gov.pl. Трэба націснуць «Sprawdź», далей зноў «Sprawdź» і кнопку «e-Urząd Skarbowy — zaloguj się». Звычайна для логіна выкарыстоўваецца «profil zaufany» або ваш інтэрнэт-банкінг.
Вы павінны па чарзе ўбачыць такія экраны:
Пасля аўтарызацыі вы патрапіце на epit.podatki.gov.pl, дзе ўжо павінны быць загружаныя дадзеныя ад вашага працадаўцы (або некалькіх працадаўцаў) — фармуляры PIT-11. Вы націскаеце кнопку «Złóż PIT» і звяраеце ўпісаныя ў дэкларацыі даходы з рэальна атрыманымі. Калі трэба, уносіце дадатковыя даходы або пазначаеце падатковыя ільготы, на якія маеце права.
Самае галоўнае пры запаўненні падатковай дэкларацыі - не прапусціць пункт «Wniosek o przekazanie 1,5% podatku należnego na rzecz organizacji pożytku publicznego (OPP)».
Там у полі «Numer KRS wybranej organizacji» увядзіце нумар 507 234 — ён адпавядае польскаму фонду FaniMani, які сёлета дапамагае нам збіраць працэнт ад падатка.
У полі «Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku» упішыце лічбу 85 554 — гэта наш нумар у базе FaniMani. Тут вельмі важна не памыліцца!
Сістэма аўтаматычна разлічыць суму. Пастаўце галачку «Wyrażam zgodę» і націсніце кнопку «Zatwierdź».
Працягніце запаўняць дэкларацыю і дашліце яе ў канцы, калі ўсё запоўнена.
Дзякуй вялікі!
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…