Мала «крыві», самы аператыўны, натхніў пісаць казкі, паведамляе пра лакальныя падзеі. Мы распыталі нашых падпісчыкаў, чаму яны падтрымліваюць Hrodna.Life рублём. Некаторыя ахвярадаўцы адмовіліся падзяліцца меркаваннем з-за сціпласці.
Я падтрымліваю Hrodna.Life грашыма, бо лічу, што гэта той праект, які заслугоўвае, каб з ім гуляць «па часныку». Узважаныя якасныя матэрыялы. Заўсёды ёсць, што пачытаць. Калісці я быў адным з сустваральнікаў партала «Твой Стыль», папярэдніка Hrodna.Life. Я хачу, каб праект жыў і развіваўся далей.
Найбольш я люблю чытаць мясцовыя, вельмі лакальныя навіны, пра людзей, здарэнні і цікавыя месцы, кшталту кавярняў ці музеяў. Я жыву ў замежжы і Hrodna.Life застаецца адной з ніцяў, якая звязвае мяне з гарадзенскай рэальнасцю.
Я б хацеў бачыць больш крэатыўных матэрыялаў, нестандартных падыходаў да тэмаў і тэмаў, якія не ляжаць на паверхні. Тое, што мала хто ведае і мала хто раскажа. Таксама хацелася б заўсёды бачыць актуальную афішу падзеяў у Гродна, куды можна пайсці: ад тэатраў да нефармальных сустрэчаў.
Для мяне Hrodna.Life каштоўны з-за таго, што гэта незалежны і цікавы рэсурс пра мой горад. Ён робіцца па-беларуску, для мяне гэта вельмі важна. З гэтым сайтам я даўно звязаны. Напрыклад, менавіта дзякуючы тады яшчэ парталу «Твой Стыль» я пачаў пісаць казкі.
Hrodna.Life дае мне цікавую інфармацыю пра жыццё майго горада. Гэта месца, дзе я магу пачытаць сваіх сяброў. Люблю чытаць навіны, але найбольш падабаюцца матэрыялы пра гарадзенцаў і іх жыццё. Напрыклад, пра сям’ю Эміліі і тое, як яны вандруюць разам з дзіцём. Канцэпцыя мне падабаецца. Думаю, трэба зрабіць сайт больш інтэрактыўным.
Падтрымліваю, бо некалі меў дачыненьне да партала «Твой Стыль» і «Школы Маладога Журналіста». Калі патрэбная падтрымка і ёсць магчымасць падтрымаць, чаму б і не. Hrodna.Life — гэта незалежны гарадскі рэсурс, які ўвесь час піша нешта пра горад, гістарычнае, сацыяльнае. Найбольш люблю чытаць навіны, людзі і справы, пра спадчыну. Цікавыя разгорнутыя аўтарскія матэрыялы. Добра, што пішаце пра культуру і спадчыну, што найпершыя, хто пра гэта піша.
Можна было б палепшыць сайт у тэхнічным плане, каб хутчэй грузіўся. Можна зрабіць кнопачку «навіны», каб бачыць усе навіны за дзень. Хацелася б, каб за банерам «Чытай па-гарадзенску» было, што пачытаць.
Раней куплялі часопісы ў кіёску і плацілі грошы. Цяпер народ прызвычаіўся да халявы. Мой падыход такі: калі ты атрымліваеш цікавую для цябе інфармацыю і не клікаеш па рэкламах, то, калі ласка, падзякуй за працу людям, якія яе робяць іншым спосабам.
Мне падабаецца, што на Hrodna.Life няшмат «крыві» — рэпартажаў, калі кагосці забілі, хто напіўся, бо бруд паўсюльна, і хочаца астраўка супакою. Вы часта робіце ўласныя рэпартажы, а не капіюеце адкульсці. Ну і канешне, я вам плюсую за беларускамоўнасць. Я люблю менавіта вашыя самастойныя навіны, а не перакладзеныя с іншых рэсурсаў.
Па-першае, Hrodna.Life бярэ пачатак ад свайго папярэдняга праекту «Твой Стыль», з якім у мяне звязана шмат прыемных успамінаў. У свой час я таксама публікаваў там свае матэрыялы, калі праходзіў навучанне ў «Школе Маладога Журналіста». Ведаю, якая гэта непростая справа. Таму не змог заставацца ў баку, калі даведаўся, што праекту патрэбна падтрымка.
Па-другое, вельмі цаню Hrodna.Life за аператыўнасць навінаў, беларускамоўнасць і вялікую колькасці эксклюзіўных матэрыялаў пра розныя падзеі і асабліва людзей, якія жывуць побач у маім родным горадзе. Менавіта гэтага чакаю ад праекту і надалей. Толькі далейшага развіцця і ўдасканалення!
Падтрымліваю, бо сваё, мясцовае. Разумею, што грашовая падтрымка важная. Люблю сайт у цэлым, чытаю амаль што ўсе. Сайт трошкі занадта інтэлігентны. Мне падаецца, што яму трэба развівацца ў бок залатой сярэдзіны. За небездакорны, але ўсё-такі прыклад можна браць «Нашу Ніву».
Hrodna.Life гэта лепшы праект у нашым горадзе: цікавыя навіны, тэмы, няма аднабаковасці. Людзі працуюць вельмі адкрытыя. Сам я некалькі матэрыялаў пісаў яшчэ на сайт «Твой Стыль», папярэднік Hrodna.Life.
Па-першае, я падтрымліваю праект таму, што гэта правільна: я карыстаюся паслугамі людзей, якіх мне прыемна чытаць. Калі ўсе навіны і газеты пераходзяць у інтэрнэт, з’яўляюцца абежаванні на тое, як магчыма атрымліваць грошы за працу журналіста. Такія зборы грошаў могуць вельмі дапамагчы, асабліва рэгіяныльным выданням з абмежаваннай колькасцю аўдыторыі. Я ахвяраваў не надта вялікую суму, але гэта лепш, чым прымус на дзяржаўных працах «добраахвотна» падпісвацца на некаторыя выданні. У мяне ёсць жаданне падтрымаць людзей, якія сапраўды зацікаўленыя ў сваёй працы.
Заўсёды вельмі цікава чытаць матэрыялы пра гісторыю Гродна, пра архітэктуру і лёс архітэктурнай спадчыны, гісторыі і сітуацыі, пра якія самому цяжка даведацца. З дапамогай журналістаў усё значна прасцей атрымліваецца.
Пажадана было б часцей рабіць афішу мерапрыемстваў у Гродна ў адным месцы. Яшчэ адно пажаданне тэхнічнага характару. У мабільнай прыладзе VK увялі падтрымку мабілнага фармату АМР. Праз яго значна прасцей чытаць усе артыкулы. Хацелася, каб у вас была магчымасць чытаць усе навіны з гэтай функцыяй [рэд. — мы ўжо тэсціравалі AMP ў ВК і абавязкова падключым гэту функцыю].
Сам жыву ў Мінску. Але думаю, што трэба падтрымліваць не толькі мінскія праекты. Жыццё існуе і па-за межамі сталіцы. На сайце чытаю мясцовыя навіны. Мяркую, што агульная бяда нашых сродкаў масавай інфармацыі — аднолькавы кантэнт. Большасць матэрыялаў аднолькавая. Трэба набліжаць навіны да людзей, каб яны ведалі што робіцца каля іх хаты, а не толькі на другім ускрайку свету.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…