Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія фотастудыі ўжо падрыхтаваліся да Калядаў і Новага года — можна выбіраць утульнае месца для святочнай фотасесіі. Падборку студый знайшлі ў канале «Туси в Гродно» .
Фотастудыя падрыхтавала чатыры святочныя лакацыі.
Першая аформлена ў бела-залатых танах. Фотазона складаецца з ложка з падушкамі і вязаным ажурным покрывам, камоды з падарункамі і ўпрыгожанай яліны.
Другая лакацыя таксама ў бела-залатых танах, з невялікімі чырвонымі акцэнтамі.
У фотазоне стаіць камін і адразу дзве навагоднія яліны, ёсць жырандоль.
Трэцяя лакацыя — дзіцячая, з чырвонай паштовай скрыняй для лістоў Санту. Падлога задэкарыравана пад аблокі, стаіць палатка з падушкамі і гіганцкім ледзянцом і ўпрыгожаная ялінка з чырвонымі шарамі. На заднім фоне — дзверы з калядным вянком.
Ад першых трох адрозніваецца чацвёртая лакацыя. Яна аформлена ў чорна-залацістых танах, са столі звісаюць ланцугі.
Кошт: 50 руб. за гадзіну.
Адрас фотастудыі: вул. Урублеўскага, 3.
Як зарэзерваваць: праз Instagram luna_fotostudiya.
Фотастудыя падзелена на некалькі зонаў. У асноўным лакацыі ўпрыгожаны ў светлых, бэжава-залатых танах, з зялёнымі дэталямі.
Для ўтульных кадраў, рамантычнай фотасесіі ці сямейнага партрэта пасуе зона з ложкам. Зона кухні са мноствам дэталяў падыдзе для кранальных навагодніх момантаў з сям’ёй і сябрамі.
Кошт: з панядзелка па чацвер 1 гадзіна каштуе 40 руб., 2 гадзіны — 74 руб., 3 гадзіны — 105 руб. З пятніцы па нядзелю 1 гадзіна каштуе 45 руб., 2 гадзіны — 82 руб., 3 гадзіны — 120 руб. Арэнда лакацый на ўвесь дзень з панядзелка па чацвер з 9.00 да 22.00 каштуе 240 руб., з пятніцы па нядзелю — 290 руб.
Адрас фотастудыі: вул. Урублеўскага, 3, кабінет 106А.
Як зарэзерваваць: студыя працуе штодня з 9:00 да 22:00, па папярэднім запісе. Запіс праз дырэкт Instagram velosiped.studio ці па телефоне +37 529 835 96 01.
Студыя падрыхтавала навагоднюю лакацыю з цёмным фонам. Тут размясцілася вялікая ялінка з крыштальнымі ўпрыгожваннямі, побач — матрац з пасцельнай бялізнай для ўтульных здымак. З іншага боку ад ялінкі - светлая рэтра-канапа з падушкамі, а на фоне — вінтажная камода з кандэлябрам, свечкамі і мілымі дэталямі.
Ёсць магчымасць здымаць толькі з мяккім святлом.
Кошт: арэнда студыі - 45 руб. за гадзіну. Здымка з фатографам — 200 руб.
Адрас фотастудыі: вул. Горкага, 91.
Як зарэзерваваць: па спасылцы ў шапцы профіля Inastagram, ці напісаць у дырэкт studio.gray.23
Навагоднія лакацыі падрыхтавала і студыя Sky.
У светлай зале захавалі хатнюю атмасферу і дадалі крыху зімы з жывымі ялінкамі і агеньчыкамі. У дзіцячай фотазоне стаіць маленькая вельмі пышная ялінка, якую можна лёгка перамясціць на цыклараму [канструкцыю з плыўным пераходам паміж гарызантальнай і вертыкальнай плоскасцямі для бясконцага аднатоннага фону — Hrodna.life]. Ёсць яліна з яркай гірляндай і інтэр'ерная канапа.
У цёмнай зале вас чакаюць чатыры лакацыі:
Кошт: не пазначана.
Адрас фотастудыі: вул. Горкага, 91а, 3 паверх.
Як зарэзерваваць: праз дырэкт Instagram skystudio.
Першая зона аформлена ў бэжавыя, белыя і бірузовыя колеры.
Мяркуючы па фота, ёсць некалькі ўпрыгожаных ялінак, камін з дровамі і атмасферныя жоўтыя лямпачкі.
Кошт: 50 руб. за гадзіну ў буднія, 55 руб. за гадзіну ў выхадныя дні.
Адрас фотастудыі: вул. 1 Мая, 7
Як зарэзерваваць: па спасылцы ў шапцы Instagram-профілю студыі_bogdanstudio_. У асобным Telegram-канале можна паглядзець, якія даты яшчэ вольныя.
Інтэр'ерную частку залы студыі аформілі ў навагодняй тэматыцы. Пераважны колер — белы. У зоне для дарослых сервіраваны стол, над якім звісаюць паветраныя ніткі караляў, стаіць кандэлябр, на сцяне — аркі ў апраўленні ігліцы і зіхатлівых гірлянд, вялікія і маленькія прыбраныя ялінкі.
У дзіцячай зоне стаіць шафа з сядзеннем і плюшавым мядзведзем, раскладзены цацкі, падарункі пад ёлкай, стаіць драўляны конік і маленькі столік.
На ўвесь святочны перыяд цыклараму пакінуць свабоднай ад дэкору. У студыі ёсць асобная грымёрная, могуць падаць паслугі фатографа.
Кошт: не пазначаны.
Адрас фотастудыі: вул. Горкага, 89, корпус 5 г, 4 паверх.
Як зарэзерваваць: шукаць вольныя даты для здымкі можна па спасылцы ў профілі Instagram bb_photostudio.
Першая лакацыя мінімалістычная — на белай сцяне вісіць бант віннага колеру. Другая — стол з белым абрусам да падлогі, на ім піраміда з куфляў і жамчужныя ніткі, побач люстра са шклянымі каралямі. Фон лакацыі - цёмны. Трэцяя — светлая, з французскімі дзвярыма, крэслам з белым покрывам і прыбранай ёлкай. Чацвёртая ўяўляе сабой сцяну з чырвонай аксамітнай заслонай, раскладзенай і на падлозе. Можна пазіраваць з дыска-шарам.
Усяго збіраюцца зрабіць шэсць навагодніх фотазон. У студыі абяцаюць дапамогу са святлом.
Кошт: 50 руб. за гадзіну.
Адрас фотастудыі: вул. Замкавая, 4.
Як зарэзерваваць: пытанні можна задаваць у дырэкт, браніраваць — па спасылцы ў профілі Instagram @prastora_studio.
Чытайце таксама: 280 тысяч лампочек и звездное небо — как украсят Гродно к зимним праздникам
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…
Гродзенка Ганна Таркоўская амаль круглы год збірае травы, а пасля пляце з іх вянкі. За…
Гродзенскі форум існуе больш за 20 гадоў і абнаўляецца дагэтуль. Людзі ўсё яшчэ шукаюць там…
У Гродне працуе рэстаран «Беласток», а ў польскім Беластоку – бар Grodno. У 1974 годзе…