Вучыцца жыць лепш за ўсё ў падарожжах — новы досвед дае свежы погляд на жыццё і нараджае новыя звычкі. «Часам адзін дзень, праведзены ў іншых месцах, дае больш, чым дзесяць гадоў жыцця дома», — казаў Анатоль Франс. З маім досведам гэта таксама супадае. Амаль усе свае сёняшнія эка-лайфхакі я прывезла з падарожжаў.
Капітан відавочнасць тут закатвае вочы, а я думаю пра тое, што недарма ж авіякампаніі прадаюць білеты танней безбагажным пасажырам. Экалагічная фішка прамоцыі ў тым, што для перамяшчэння меньшай вагі патрабуецца менш паліва. Значыць, змяншаюцца выкіды вуглякіслага газу. Ну, а мне васьмі кілаграмаў ручной паклажы цалкам хапае, як мінімум, на тыдзень падарожжа. Урэшце, многія рэчы можна пры патрэбе атрымаць у атэлі. Напрыклад, тры зоркі ўмоўна азначаюць 300 паслугаў для гасцей. Прынамсі гель для душа ці фен дакладна можна пакінуць дома.
Калі ж падарожжа больш доўгае ці надта далёкае, можна набыць патрэбныя рэчы ці нават адзенне на месцы. За адно гэта вырашыць праблему сувеніра на памяць і дасць магчымасць прымерыць на сябе культуру новай краіны і яе жыхароў.
Калі паездкі не такія далёкія, то з задавальненнем еду цягніком. Больш за ўсё ў падарожжы чыгункай я люблю чай у шклянках з металічнымі падстаканнікамі. А вось калі прапаноўваюць аднаразовыя пластыкавыя кубкі, дастаю з сумкі свой.
Ён у мяне заўжды з сабой і ўваходзіць у мой дарожны zero waste набор. У дадатак да кубка там таксама ёсць торба і маленькія мяшочкі для пакупак, бутэлька для вады і ўніверсальны складны нож-лыжка-відэдэлец. Да слова, рашэнне максімальна адмовіцца ад аднаразовай пластыкавай упакоўкі прыйшло да мяне таксама ў падарожжы, у Індыі. Там давялося на ўласныя вочы пабачыць, як месцамі за смеццем ужо не відаць зямлі - утварыўся новы «культурны» слой.
Пра тое, што можна абыйсціся без пакупкі бутыліраванай вады, я ўпешыню задумалася ў Швецыі. У нумары атэля бутэлечак вады не было — і я запыталася ў гіда, чаму гэта тут эканомяць на гасцях. Тая спачатку здзівілася, навошта мне патрэбна бутыліраваная вада. Калі ж зразумела апасенні пра якасць, толькі заўсміхалася.Аказваецца, у Швецыі вадаправоды робяць з нержавеючай сталі і нікому нават не прыходзіць да галавы сумнявацца ў якасці вады. Хочаш піць — адкрый кран і напоўні шклянку. Выходзіш у горад — набяры вады з сабой ва ўласную бутэльку. Пасля гэтага я разабралася, як ідзе вада ў маю кватэру ў Гродне і ўпэўнілася — усё ок. Так што дома я таксама п’ю ваду з-пад крана. А вось у Індыі такой раскошы дазволіць сабе не магла. Па прылёце адразу папярэдзілі - гэта небяспечна. Але гэта не значыць, што без пакупкі вады ў пластыку не абыйсціся. Можна набраць ваду ў сваю бутэльку з кулера ў атэлі ці ў кавярні.
Хіба самым экалагічным з маіх падарожжаў быў горны паход на Каўказ. Там усе выгоды на два тыдні былі «ўключаны» толькі ва ўласны заплечнік. Гэта было самае зорнае мае размяшчэнне — не тры і нават не пяць атэльных зорак — усе зоркі неба разам свяцілі над нашымі намётамі.
Канечне, у гарах не прадаваліся кітайскія сувеніры — прывезці адтуль па магніціку кожнаму з сяброў варыянтаў не было. Замест іх прывезла мноства фотаздымкаў і мора ўражанняў. А пакінула ў гарах і на ледніках хіба толькі свае сляды. Ад таго часу я практычна не набываю сувеніры ў падарожжах. Выключэнне — для нейкіх яўна мясцовых вырабаў ці знаходак з блашыных рынкаў. Так з Кыргызстану прывезла трохсантыметровы хлыст — паменшаную копію таго, якім вершнікі прыспешваюць коней, а з Грузіі - пару самаробных лялек у нацыянальных строях.
Як для мяне, актыўны лад жыцця ў паездках — проста падарунак. Асабліва, калі ёсць магчымасць наведваць трэнажорную залу, як у многіх гатэлях сеткі Ibis. Гэта матывуе нават прачнуцца раней. Яшчэ адна эка-раскоша маіх падарожжаў - магчымасць хадзіць пеша. Дома я шкадую сабе гадзіну, каб дайсці да працы. А вось у іншых гарадах стараюся больш хадзіць. Так і пабачыць можна больш і лішнія калорыі «спаліць». Падчас падарожжа ў Чэхію крокамер налічыў за пару дзён больш за 50 кіламетраў па пражскіх вуліцах.
Што да камфортных падарожжаў з начоўкамі ў атэлях, то і там можна паменшыць свой экаслед і зменшыць уплыў на навакольнае асяроддзе. Калі ў адным атэлі спыняюся не больш, чым на пару дзён, то сыходзячы з нумару вешаю на дзверы шыльдачку «Не турбаваць» або «Калі ласка, не прыбірайце ў мяне». У нумары з такім знакам не будуць лішні раз рабіць уборку ці змяняць у сметніцы пакет з адным агрызкам ад яблыка. Ручнікі таксама не кідаю на падлогу. Нічога страшнага, калі пакарыстаюся імі пару дзён. Затое не змарнуецца вада і мыйныя сродкі на залішнюю сцірку.
У адной з паездак у Варшаву, спыніўшыся ў атэлі Ibis, я знайшла яшчэ адну прыемную эка-навінку: калі наведвальнік лічыць, што ў нумары можна не прыбіраць і вешае на дзверы адмысловую шыльдачку, то за гэта яму налічваюцца прэміяльныя балы. Так за некалькі дзён без уборкі можна зарабіць амаль на суткі ў атэлі бясплатна на наступны прыезд. І, здаецца, я ўжо ведаю, дзе спынюся, ізноў прыехаўшы ў Варшаву, ці ў іншы горад, дзе ёсць атэлі сеткі Ibis. Напрыклад у Вільню.
Ездзіць «проста так» — не вельмі экалагічна. У выкідах вуглякіслага газу доля «овертурызму» складае каля 8%. Лепш сумясціць падарожжа з нейкай карыснай справай — вучыцца, павышаць кваліфікацыю ў прафесіі ці валанцёрыць. Але тым цікавей паглядзець мясцовыя цікавосткі позна ўвечары ці на досвітку.
Праграма лаяльнасці Accor Hotels, у якую ўваходзіць таксама папулярны сярод беларусаў віленскі гатэль Ibis Styles Vilnius, дазваляе пастаянным кліентам гатэляў па ўсім свеце адначасова эканоміць на падарожжах, атрымліваць выдатны сервіс і клапаціцца пра навакольнае асяроддзе. З гатэлямі Ibis вашыя падарожжы стануць яшчэ больш zero waste.
ТАА «Ірвінга Група»
УНП 191 751 509
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…