Вучыцца жыць лепш за ўсё ў падарожжах — новы досвед дае свежы погляд на жыццё і нараджае новыя звычкі. «Часам адзін дзень, праведзены ў іншых месцах, дае больш, чым дзесяць гадоў жыцця дома», — казаў Анатоль Франс. З маім досведам гэта таксама супадае. Амаль усе свае сёняшнія эка-лайфхакі я прывезла з падарожжаў.

Лягчэй падарожнічаць з лёгкай валізкай

Капітан відавочнасць тут закатвае вочы, а я думаю пра тое, што недарма ж авіякампаніі прадаюць білеты танней безбагажным пасажырам. Экалагічная фішка прамоцыі ў тым, што для перамяшчэння меньшай вагі патрабуецца менш паліва. Значыць, змяншаюцца выкіды вуглякіслага газу. Ну, а мне васьмі кілаграмаў ручной паклажы цалкам хапае, як мінімум, на тыдзень падарожжа. Урэшце, многія рэчы можна пры патрэбе атрымаць у атэлі. Напрыклад, тры зоркі ўмоўна азначаюць 300 паслугаў для гасцей. Прынамсі гель для душа ці фен дакладна можна пакінуць дома.

Ibis Styles Vilnius

Калі ж падарожжа больш доўгае ці надта далёкае, можна набыць патрэбныя рэчы ці нават адзенне на месцы. За адно гэта вырашыць праблему сувеніра на памяць і дасць магчымасць прымерыць на сябе культуру новай краіны і яе жыхароў.

Падарожжа zero waste. Як пабачыць свет і не знішчаць планету
Індыя, Чэнаі. На беразе акіяна

Падарожны zero waste набор

Калі паездкі не такія далёкія, то з задавальненнем еду цягніком. Больш за ўсё ў падарожжы чыгункай я люблю чай у шклянках з металічнымі падстаканнікамі. А вось калі прапаноўваюць аднаразовыя пластыкавыя кубкі, дастаю з сумкі свой.

Падарожжа zero waste. Як пабачыць свет і не знішчаць планету

Ён у мяне заўжды з сабой і ўваходзіць у мой дарожны zero waste набор. У дадатак да кубка там таксама ёсць торба і маленькія мяшочкі для пакупак, бутэлька для вады і ўніверсальны складны нож-лыжка-відэдэлец. Да слова, рашэнне максімальна адмовіцца ад аднаразовай пластыкавай упакоўкі прыйшло да мяне таксама ў падарожжы, у Індыі. Там давялося на ўласныя вочы пабачыць, як месцамі за смеццем ужо не відаць зямлі - утварыўся новы «культурны» слой.

Падарожжа zero waste. Як пабачыць свет і не знішчаць планету
Індыя, Чэнаі. Адзін з раёнаў на ўскрайку горада

Вада можа быць без бутэлек

Пра тое, што можна абыйсціся без пакупкі бутыліраванай вады, я ўпешыню задумалася ў Швецыі. У нумары атэля бутэлечак вады не было — і я запыталася ў гіда, чаму гэта тут эканомяць на гасцях. Тая спачатку здзівілася, навошта мне патрэбна бутыліраваная вада. Калі ж зразумела апасенні пра якасць, толькі заўсміхалася.

Падарожжа zero waste. Як пабачыць свет і не знішчаць планету
Стакгольм. Гэты горад натхняе быць экалагічным
Аказваецца, у Швецыі вадаправоды робяць з нержавеючай сталі і нікому нават не прыходзіць да галавы сумнявацца ў якасці вады. Хочаш піць — адкрый кран і напоўні шклянку. Выходзіш у горад — набяры вады з сабой ва ўласную бутэльку. Пасля гэтага я разабралася, як ідзе вада ў маю кватэру ў Гродне і ўпэўнілася — усё ок. Так што дома я таксама п’ю ваду з-пад крана. А вось у Індыі такой раскошы дазволіць сабе не магла. Па прылёце адразу папярэдзілі - гэта небяспечна. Але гэта не значыць, што без пакупкі вады ў пластыку не абыйсціся. Можна набраць ваду ў сваю бутэльку з кулера ў атэлі ці ў кавярні.

Выгоды ў заплечніку, зоркі - у небе

Хіба самым экалагічным з маіх падарожжаў быў горны паход на Каўказ. Там усе выгоды на два тыдні былі «ўключаны» толькі ва ўласны заплечнік. Гэта было самае зорнае мае размяшчэнне — не тры і нават не пяць атэльных зорак — усе зоркі неба разам свяцілі над нашымі намётамі.

Канечне, у гарах не прадаваліся кітайскія сувеніры — прывезці адтуль па магніціку кожнаму з сяброў варыянтаў не было. Замест іх прывезла мноства фотаздымкаў і мора ўражанняў. А пакінула ў гарах і на ледніках хіба толькі свае сляды. Ад таго часу я практычна не набываю сувеніры ў падарожжах. Выключэнне — для нейкіх яўна мясцовых вырабаў ці знаходак з блашыных рынкаў. Так з Кыргызстану прывезла трохсантыметровы хлыст — паменшаную копію таго, якім вершнікі прыспешваюць коней, а з Грузіі - пару самаробных лялек у нацыянальных строях.


Чытайце таксама: Танныя ночы ў гатэлях і бясплатныя экскурсіі: 6 спосабаў зэканоміць у падарожжы

Падарожжа zero waste. Як пабачыць свет і не знішчаць планету
Кыргызстан, музей пятрогліфаў недалёка ад возера Ісык-Куль

Падарожжа — магчымасць да здаровага ладу жыцця

Як для мяне, актыўны лад жыцця ў паездках — проста падарунак. Асабліва, калі ёсць магчымасць наведваць трэнажорную залу, як у многіх гатэлях сеткі Ibis. Гэта матывуе нават прачнуцца раней. Яшчэ адна эка-раскоша маіх падарожжаў - магчымасць хадзіць пеша. Дома я шкадую сабе гадзіну, каб дайсці да працы. А вось у іншых гарадах стараюся больш хадзіць. Так і пабачыць можна больш і лішнія калорыі «спаліць». Падчас падарожжа ў Чэхію крокамер налічыў за пару дзён больш за 50 кіламетраў па пражскіх вуліцах.

Падарожжа zero waste. Як пабачыць свет і не знішчаць планету
Чэхія, Прага

Эканомія і падарункі за экасвядомасць

Што да камфортных падарожжаў з начоўкамі ў атэлях, то і там можна паменшыць свой экаслед і зменшыць уплыў на навакольнае асяроддзе. Калі ў адным атэлі спыняюся не больш, чым на пару дзён, то сыходзячы з нумару вешаю на дзверы шыльдачку «Не турбаваць» або «Калі ласка, не прыбірайце ў мяне». У нумары з такім знакам не будуць лішні раз рабіць уборку ці змяняць у сметніцы пакет з адным агрызкам ад яблыка. Ручнікі таксама не кідаю на падлогу. Нічога страшнага, калі пакарыстаюся імі пару дзён. Затое не змарнуецца вада і мыйныя сродкі на залішнюю сцірку.

Падарожжа zero waste. Як пабачыць свет і не знішчаць планету

У адной з паездак у Варшаву, спыніўшыся ў атэлі Ibis, я знайшла яшчэ адну прыемную эка-навінку: калі наведвальнік лічыць, што ў нумары можна не прыбіраць і вешае на дзверы адмысловую шыльдачку, то за гэта яму налічваюцца прэміяльныя балы. Так за некалькі дзён без уборкі можна зарабіць амаль на суткі ў атэлі бясплатна на наступны прыезд. І, здаецца, я ўжо ведаю, дзе спынюся, ізноў прыехаўшы ў Варшаву, ці ў іншы горад, дзе ёсць атэлі сеткі Ibis. Напрыклад у Вільню.

Падарожжа zero waste. Як пабачыць свет і не знішчаць планету
Стакгольм

Падарожжы з сэнсам

Ездзіць «проста так» — не вельмі экалагічна. У выкідах вуглякіслага газу доля «овертурызму» складае каля 8%. Лепш сумясціць падарожжа з нейкай карыснай справай — вучыцца, павышаць кваліфікацыю ў прафесіі ці валанцёрыць. Але тым цікавей паглядзець мясцовыя цікавосткі позна ўвечары ці на досвітку.


Праграма лаяльнасці Accor Hotels, у якую ўваходзіць таксама папулярны сярод беларусаў віленскі гатэль Ibis Styles Vilnius, дазваляе пастаянным кліентам гатэляў па ўсім свеце адначасова эканоміць на падарожжах, атрымліваць выдатны сервіс і клапаціцца пра навакольнае асяроддзе. З гатэлямі Ibis вашыя падарожжы стануць яшчэ больш zero waste.

отель гатэль Ibis Styles Vilnius

отель гатэль Ibis Styles Vilnius


ТАА «Ірвінга Група»

УНП 191 751 509

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]