Людзі і справы

«Жыццё адно, дык пражывіце яго». Падарожнік з Канады прадаваў у цэнтры Гродна свае фатаграфіі і распавядаў пра прыгоды

Беларусь для канадца Коліна Кэнэдзі стала 77 краінай, якую ён наведаў за 11 гадоў сваіх падарожжаў. Ён зарабляе ў час падарожжа — прадае свае фатаграфіі. У Гродне ў суботу 13 кастрычніка Колін выйшаў на цэнтральную вуліцу Савецкую, каб пазнаёміць гараджан са сваімі працамі з розных краін свету, а таксама распавесці пра свае прыгоды.

Не паспеў канадзец раскласці свае фатаграфіі на плітцы ў цэнтры Гродна, як вакол яго утварыўся круг з цікаўных людзей.

«Прывітанне, мяне завуць Колін і я падарожнік. Прозвішча — Кэнэдзі, як у былога прэзідэнта ЗША. Я родам з Атавы — сталіца Канады. Падарожнічаю вакол свету на працягу 11 гадоў і 2,5 гады таму ў Ганконгу пачаў свой уласны праект. Зрабіў гэта для таго, каб паказаць людзям сваю гісторыю ў выглядзе фатаграфій і натхніць іх жыць з цікавасцю.

У мян быў сябар, які памёр ад сардэчнага прыступу ў 32 гады, мама памерла ад раку ў 53, мой дом, дзе жыў 15 гадоў, згарэў і была яшчэ ў мяне праца на якой доўга працаваў, але яе не стала ў адзін момант — яна скончылася.

Я адступіў трохі ад усяго і падумаў, што жыццё можа змяніцца імгненна. Менавіта па гэтаму сваю гісторыю я пачынаю са словаў: не факусуйцесяся на жыцці, інакш вы забудзецеся жыць. Я ствараю свае ўласныя гісторыі - падарожнічаю, фатаграфую месцы і сустракаю цікавых людзей. Сёння сэнс жыцця для мяне — гэта проста жыць, рабіць вар’яцкія рэчы і шмат іншага. Мой слоган — жыццё адно, пражывіце яго».

У Коліна няма працы, няма дома і ніякіх рахункаў. У мужчыны заўсёды з сабой у падарожжах толькі дзве сумкі і як ён кажа — поўная свабода.

«Жыццё вельмі танная штука, калі ў цябе нічога няма. Мне патрэбныя грошы толькі на ежу і на транспарт, а зарабляю я з дапамогай сваіх фатаграфій, якія прадаю ў кожным горадзе, дзе бываю».

За сваю фатаграфію Колін не патрабуе якую-небудзь суму, кожны сам вырашае колькі ён дасць падарожніку.

У Беларусі канадзец быў ужо ў Брэсце, Мінску і Слуцку. Пасля Гродна Колін зноў вернецца ў сталіцу Беларусі, каб распавесці там на лекцыі пра свае падарожжы. Далей у яго ў планах краіны Прыбалтыкі, а вось калі ён вернецца ў Канаду, ён яшчэ не ведае. Кажа, у свеце яшчэ столькі ўсяго цікавага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025