Горад

Зараз і ў Гродне можна аплаціць праезд у аўтобусе смартфонам

Сістэма аплаты праезду ў грамадскім транспарце праз мабільны дадатак «Оплати» запрацавала ў Гродне з 9 красавіка. Каб аплаціць праезд трэба проста адсканаваць QR-код у салоне аўтобуса. Аплата праз смартфон працуе пакуль у 30 аўтобусах горада.

Дадатак распрацавала кампанія LWO. Партнёрам праекта выступіў «Белінвестбанк».

Як гэта працуе?

У аўтобусах размясцілі QR-коды для пакупкі электроннага білета на адну паездку. Пасажыру трэба зайсці ў дадатак «Оплати» і адсканаваць QR-код. Дадатак даступны для запампоўкі ў AppStore і Play Market.

На экране павінен з’явіцца від транспарту і маршрут. Пасажыр павінен выбраць патрэбную колькасць білетаў і аплаціць іх. У выпадку паспяховай аплаты на экране з’явіцца паведамленне аб набытым электронным білеце.

Грошы за праезд адразу спісваюцца з кашалька пасажыра і перадаюцца на электронны кашалёк аўтапарка.

Але каб карыстацца дадаткам «Оплати» трэба быць зарэгістраваным у Міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ). Гэта значыць, замежнікі, у якіх няма беларускага ідэнтыфікацыйнага нумара, скарыстацца дадаткам не змогуць. Таксама скарыстацца не атрымаецца, калі вашыя дадзеныя ў МСІ не актуальныя: напрыклад, вы нядаўна мянялі пашпарт і ваш банк яшчэ пра гэта не ведае. Тады трэба звярнуцца ў банк, каб ён абнавіў вашыя дадзеныя ў МСІ

Як правяраюць білеты?

Каб паказаць электронны білет кантралёру, пасажыру трэба зайсці ў дадатак і адсканаваць QR-код на бэйджы кантралёра. На яго смартфоне адлюструецца набыты квіток са статусам «аплочаны». Калі білет не дзейнічае, з’яўляецца адпаведны надпіс унізе білета.

У электронным білеце паказваюцца не толькі дата і час пакупкі, але таксама тое, у якім транспартным сродку ён набыты, да якой прыпынку сапраўды і нават колькі разоў яго правяралі кантралёры. Так што двойчы праехаць на ім не атрымаецца.

Дарэчы, Гродна стаў першым горадам у Беларусі, дзе для кантралёраў увялі асобную электронную сістэму праверкі білетаў. Дадатак «Оплати.Контролер» дазваляе кіраваць пакупкай квіткоў у салоне аўтобуса дыстанцыйна са смартфона. З дапамогай мабільнага прыкладання кантралёр можа заблакаваць магчымасць куплі білетаў у канкрэтным аўтобусе на час праверкі.

Дзе можна пратэставаць новую сістэму

Новую сістэму аплаты апрабуюць на 30 аўтобусах горада. На працягу двух наступных тыдняў QR-коды для аплаты з’явяцца ва ўсіх гарадскіх аўтобусах. Традыцыйная форма аплаты — кампаставанне папяровых талончыкаў - будзе захавана.

Подлючить да сістэмы тралейбусы — наступны этап. Ужо заключаны дагавор з тралейбусным упраўленнем Гродна. Аплату ў электрычным транспарце пачнуць тэставаць на працягу месяца.

Гродна — чацвёрты абласны цэнтр і сёмы горад у краіне, дзе запушчана паслуга аплаты праезду праз смартфон.

Што кажуць у аўтобусным парку?

«Мы разлічваем, што да траўня продаж і праверка квіткоў у электронным выглядзе будзе даступная ва ўсіх аўтобусах горада, — адзначыў дырэктар ААТ „Аўтобусны парк г. Гродна“ Мікалай Дрэвіла. — Гэта зніжае нагрузку на кіроўцу. Таксама мы разлічваем, што паменшыцца колькасць „вымушаных безбілетнікаў“. Калі ў чалавека буйная купюра, яму праблематычна даць здачу».

Колькі гэта каштуе аўтобуснаму парку?

Паводле інфармацыі распрацоўніка сістэмы, няма ніякай аплаты ні за эквайрынг, ні за сэрвіс. Пастаянная ліцэнзія на кожны аўтапарк каштуе ўсяго 1 рубель. Аплата банку — 20−61 рублёў у месяц у залежнасці ад тарыфнага плана. У выпадку гродзенскага аўтобуснага парка гэта 33 капейкі ў месяц з аднаго аўтобуса за самы дарагі тарыф.


Стваральнікі дадатка таксама працуюць над тым, каб у пасажыраў была магчымасць аплачваць праезд афлайн, бо не ва ўсіх ёсць доступ да мабільнага інтэрнэту і не заўсёды ён добра працуе. Але пакуль для аплаты праезду інтэрнэт неабходны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024