Калі ў вас няма куміра, у якога вы хацелі б прыбрацца на Хэлоўін, прывіды і нячысцікі не вабяць, а выйсці ў горад у незвычайным выглядзе хочацца, то вось падборка вобразаў. Яе падрыхтавалі Hrodna.life разам з гродзенскай дызайнеркай упрыгожанняў Маргарытай Барынавай. Усе гэтыя касцюмы лёгка зрабіць самастойна. Патрэбныя толькі фантазія, клей і крыху цярплівасці.
Вобраз можна вылучыць незвычайным макіяжам, бодзі-артам або стразамі. «Замацаваць усё гэта можна клеем для веек, — кажа Маргарыта. — Ён без складанасцяў ўсё вытрымлівае і здымаецца без шкоды для скуры».
Купіць у краме ці замовіць на Wildberries акрамя стразаў можна яшчэ і эльфійскія вушкі або накладныя зубы. Да іх надзець на чорныя пальчаткі пярсцёнкі, зрабіць прычоску ў стылі Галівуду 20-х — і вы гатовыя.
Розныя бліскаўкі і стразы можна наклеіць самой. Гэта можа стаць асноўнай часткай вобразу.
Каб стаць жанчынай-змяёй, трэба купіць у краме для хэндмэйду падобны ланцужок са стразамі, замацаваць яго на твары з дапамогай адмысловага клею, зрабіць высокі хвост і надзець прыдатнае для вобразу адзенне.
Дэкор з паперы таксама добра трымаецца з дапамогай клею для веек.
Вобраз атрымаецца лёгкім і незвычайным. Хоць матэрыялы — самыя звычайныя. Надзець беласнежную сукенку — і вы падобныя да Снежнай каралевы.
«На відэа паказана спецыяльнае ўпрыгожванне, але вы можаце купіць самаклейную паперу, яна бывае і з металічнымі адценнямі, і выразаць сабе падобную кампазіцыю», — кажа Маргарыта.
Калі не хочацца пэцкацца ў бутафорскую кроў і быць ліпкімі, то такі варыянт са стразаў можа замяніць імітацыю крыві. Выглядае незвычайна.
Ёсць і больш складаныя вобразы. Калі вы не ўмееце рабіць падобныя вянкі, то іх можна замовіць, а наклеіць стразы гэта ўжо справа тэхнікі.
Чытайце таксама: «Делаю, что нравится». Гродненка рассказала о хобби, в котором есть место черепу коровы и павлиньему хвосту
Можна прайсціся і па класіцы. «Патрэбны ўсяго толькі штучны снег у балончыку», — кажа Маргарыта.
Ці проста непатрэбная сукенка з сэканда і шмат бутафорскай крыві.
Яшчэ адзін цікавы вобраз з трэцім вокам. «Галоўнае — яго роўна намаляваць. І, вядома, грым, які на адзін вечар можна замяніць дзіцячымі акрылавымі фарбамі і пудрай. Толькі абавязкова дзіцячымі! Інакш пашкодзіце скуру!" — папярэджвае Маргарыта.
Як варыянт, можна скарыстацца фарбамі «Холі», яны даступныя ў мастацкіх крамах, толькі трэба разлічваць, што гэтыя фарбы хутка змываюцца.
Чытайце таксама: Сладость или гадость? Закупаемся украшениями к Хэллоуину в FixPrice и «Три Цены«
«У шматразовых зубоў даступны кошт і дастаўка цягам трох дзён. Лепяцца як вініры, вельмі зручна», — кажа Маргарыта.
Рогі можна зрабіць з кардона. «Вам спатрэбіцца ўсяго толькі клей ПВА, крыху цярплівасці і фарба».
Дапоўніць усё лёгкім фацінам — і вобраз гатовы. «Калі зусім не затлумляцца, то можна і да падлогі фацін пакінуць, будзе як сукенка-вэлюм».
«Такія абадкі - самае простае, што можа быць, — кажа Маргарыта. — Патрэбныя джгуты з будаўнічай крамы і звычайны тонкі абруч». Усё той жа фацін або органза для вэлюму.
Звычайныя трубачкі, кропелька клею і фантазіі. «Ну і фацінам дапоўніць для містыкі».
Па словах Маргарыты, абадкі - гэта асобная тэма. Ад самых простых, дзе можна прыляпіць штучныя кветкі, да «паскладаней» з кактэйльных трубачак і пёраў. Усё залежыць ад матэрыялу, які ў вас ёсць.
Вобраз можна дапоўніць штучнымі пазногцямі з бутафорскай крывёю. Калі не паспелі замовіць «кроў», то вас можа выбавіць вадкі мёд, вадкі харчовы фарбавальнік чырвонага і сіняга колеру. «Фарбавальніка дастаткова пару кропель, гледзячы якога эфекту вы жадаеце дамагчыся: вянознай або артэрыяльнай крыві», — падзяліўся лайфхакам чытач Hrodna.life.
Сама Маргарыта расказала, што Дзень усіх святых — адно з яе ўлюбёных святаў. «Я спакойна выходжу ў сваіх упрыгожваннях і ніхто не глядзіць на мяне як на фрыка». Пра свой вобраз гродзенка кажа, што проста пафарбуе футра ў ружовы і знойдзе мікрафон.
Чытайце таксама: «Бармены разрисованные и атмосфера крутая». Как отметили Хэллоуин в Гродно
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…