Людзі і справы

«О, Пітамбара, Харэ Крышна, прывітанне». Хто гэты крышнаіт на Савецкай?

Мужчына ў дзіўнай вопратцы сядзіць на Савецкай вуліцы і грае на нейкім цікавым інструменце. Хоць завуць яго Павел, у сваіх колах ён вядомы як Пiтамбара. Ужо восем гадоў у любое надвор’е ён грае ў цэнтры Гродна дзеля свайго задавальнення і на радасць людзям.

Паўлу 42 гады. Ён з сям'і вайскоўца. Нарадзіўся ў Манголіі, большую частку жыцця пражыў у Расіі. Апошнія 15 гадоў жыве з сям’ёй у Гродне.

Сямейны чалавек, які прытрымліваецца прынцыпаў манаства

«Яшчэ ў Чыце [Расія — рэд.] я пазнаёміўся з вучэннем крышнаітаў, — распавядае Павел. - Я не думаў, што буду практыкаваць, але ўцягнуўся і да гэтага часу вывучаю і дзялюся ведамі з людзьмі. Граць на вуліцы я пачаў не адразу. Шмат працаваў і вучыўся.

Апошнія 10 гадоў асноўная мая дзейнасць — пропаведзь і гра на вуліцы. Многiя думаюць, што я манах, але я сямейны чалавек, які прытрымліваецца прынцыпаў манаства".

Жыве Павел за кошт ахвяраванняў, а таксама іншых заробкаў сям'і. Выходзіць гуляць на вуліцы ён у любую пару года. Калі моцна холадна і дождж, то не гуляе, бо на вуліцы няма людзей, ды і самому не камфортна.

Павел грае на фiсгармоніі, якую прывёз яе з Індыі. Праўда, па паходжанні гэта еўрапейскі інструмент. Яе проста некалі завезлі ў Індыю, дзе яна прыжылася. Павел не толькі грае, але і спявае ведычныя мантры.

«Такая музыка дапамагае людзям ачысціць свядомасць ад непатрэбных рэчаў: прагнасці, зайздросці і зла. У сваіх песнях я часта паўтараю святое імя „Харэ Крышна“. І не важна, разумеюць людзі гэта ці не. Яны чуюць маю музыку і ачышчаюцца».

На людзей грэх скардзіцца, нават калі яны супраць

Міліцыя спакойна ставіцца да Паўла, бо закон ён не парушае. Але, калі на яго нехта скардзіцца, то супрацоўнікі могуць падысці і спакойна папрасіць не граць ці пакінуць месца. Як кажа Павел, міліцыя ставіцца да яго цывілізавана і культурна.

Павел (Пітамбара) грае і спявае на вуліцах Гродна каля 8 гадоў
«Апошнім часам граю толькі на Савецкай. Раней мог дзе-небудзь у пераходах, але за гады ўдалося выбраць самае камфортнае і зручнае месца для сябе і людзей. Гараджане збольшага нейтральна ставяцца да мяне. Недзе 20% - пазітыўна, могуць нават пагутарыць. Ёсць і 2−3% людзей, якія адкрыта выказваюць сваю незадаволенасць. Такіх людзей усё менш».

Напрыклад, да Паўла маглі падыйсці і сказаць, што ён «не на тым шляху», маўляў, яго вучэнні «завядуць у царства цемры». Павел адзначае, што звычайна гэты былі людзі, што прытрымліваюцца хрысціянскіх традыцый. «Такіх людзей я разумею і не магу на іх злавацца. У цэлым у Гродне на людзей грэх скардзіцца», — кажа Павел.

Пачулі музыку і станцавалі брэйк

Часам Павел ездзіць граць у Мiнск. Грае пераважна ў пераходах, дзе можна быць і ў дождж, і ў снег. Але пастаянным і любімым месцам застаецца Гродна.

«Горад у нас спакойны, людзі тут інтэлектуальныя. Іншым разам гараджане сядаюць побач і частуюць прысмакамі. Праходзяць міма і кажуць: „О, Пітамбара, Харэ Крышна, прывітанне!“. Быў выпадак, калі хлопцы праходзілі і, пачуўшы маю музыку, пачалі танцаваць брэйк. Прыемна было. Часта гродзенцы падыходзяць і пытаюцца, на чым я граю і пра што спяваю, прыходзіцца ўсім расказваць. Для мяне гэта задавальненне».

Фiсгармонія. Гэты музычны інструмент Павел набыў у Індыі
Нягледзячы на тое, што многія крышнаіты з’язджаюць у Індыю ці яшчэ некуды на Усход, Павел пакідаць Гродна не плануе. Яму тут падабаецца, ды і дачка ў гэтым годзе пайшла ў школу. Жонка Паўла таксама пачала практыкаваць вучэнне крышнаітаў, займаецца ёгай і праводзіць заняткі для іншых.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024