Здароўе і спорт

«Нёман» на скуры: гродзенскія фанаты і іх маляўнічыя тату

Многія заўзятары і фанаты, каб выказаць адданасць любімаму спартоваму клубу, наносяць сабе татуіроўкі: ад невялікіх малюнкаў з эмблемамі і назвамі каманды, да вельмі падрабязна і багата ўпрыгожаных нацыянальных сiмвалаў.

У канцы 2016 года ў сацыяльных сетках можна было натрапіць на фота дзвюх новых татуіровак гродзенскіх фанатаў, якія выклікалі вялікую цікавасць у многіх. Hrodna.life звязаўся з гэтымі фанатамі і даведаўся больш пра татуіроўкi i iх iдэi.

Максім, фанат хакейнага «Нёмана»

Неяк прыкідваў колькі заўзею за Нёман — атрымалася 18 год. Чаму б не зрабіць з гэтай нагоды татуіроўку? Тым больш, ужо даўно хацеў набіць тату, але не мог вызначыцца з тэматыкай. Ведаю, што такая з’ява больш распаўсюджана сярод футбольных фанатаў. Але апошнім часам і сярод хакейных з’явіліся людзі якія падхапілі гэтую традыцыю.

Калі браць агулам, то на маё тату сышло 6 год. Тату фактычна складаецца з дзвюх частак. Першая — Пагоня, зробленная яшчэ у 2010 годзе. Калі ійшоу рабіць эмблему «Нёмана», сам да канца не уяўляў як гэта будзе выглядаць. Майстар глянула і сказала давай аб’яднаем эмблему з Пагоняй — будзе добра выглядаць. Я пагадзіўся. Думаю, атрымалася сапраўды прыгожа. Сам працэс заняў каля 4-х гадзін.

Многiя кажуць пра погляды, але звычайна яны змяняюцца ў юнакоў, а я ўжо занадта стары у гэтым плане каб мяняць свае пераканнанні. Абсалютна ўсведамляю, што эмблема «Нёмана» можа выклікаць як захапленне сярод гродзенцаў, так і агрэсію з боку заўзятараў іншых каманд. У студэнцкія часы давялося пабыць і футбольным фанатам, а там сустрэчы з варожымі заўзятарамі часамі сканчываліся і траўмапунктам. Тое самае тычыцца і Пагоні, гэта зараз фактычна ўжо дазволены сiмвал. Я ж яе рабіў у тыя часы, калі за гэта можна было атрымаць штраф ці трапіць на суткі. Што ў прынцыпе перыядычна са мною і здаралася. Але гэта мае погляды на палітыку, на гісторыю і, спадзяюся, будучыню маёй краіны і адракацца ад іх не збіраюся.


Аляксандр, фанат футбольнага «Нёмана»

Думка «затушавацца» з’явілася недзе ў 2010 годзе. Дакладна ведаў, што гэта не будуць агрэсіўныя ваўкі, бясстрашныя мядзведзі і іншая штампаваная дзіч жывёльнага свету. Мне патрэбен быў маналітны сплаў, сімбіёз таго, што люба-дорага: Гродна, Нёман, Беларусь. У той жа час у нас на сектары з’явіўся культавы банер будучых Ахоўнікаў: #ЗахоўвайСваеТрадыцыі, які і па гэты дзень з’яўляецца. Менавіта ён і стаў базісам, асновай маёй тату. Біў у канцы 2016 года на працягу двух дзён (па 6−7 гадзін) з прамежкам у месяц паміж днямі.

Такая працягласць тлумачылася тым, што мая скура ўсяляк адмаўлялася «ўспрымаць» фарбу. Папросту выштурхвала яе, не давала «класціся», нягледзячы на прафесіяналізм майстра. Хоць я на свае вочы пераканаўся, што часцяком багацце дыпломаў з тату-фэстаў майстра, высокі прайс і шчырыя гутаркі падчас сеансу ніяк не гарантуюць таго, што мастак не апынецца звычайным ганарлiвым зазывалам. Пра after-sales service я наогул маўчу. Яго папросту няма.

Я набіваў тату ў 30 і сваім дзецям буду раіць не спяшацца, асабліва ў юнацтве, падыходзіць вельмі адказна да выбару, усведамляючы, што тату назаўжды. Як па мне, то трэба рабіць тады, калi чалавек самавызначыўся ў жыцці, узважыў і ўпарадкаваў усё ў сваёй галаве. Калі інтарэсы і погляды паводзяць сябе не як партовая путана, якая скача з мачты на мачту, а прапалены тысячамі міляў капітан, якi выразна ведае, дзе швартанецца яго брыганціна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025