З 1 студзеня 2019 года ў Беларусі зменшацца ліміты бязмытнага ўвозу тавараў - адразу на 1000 еўра і 25 кг. Многія гродзенцы ўжо задумалі пазапланавую паездку на закупы ў Польшчу. А што і як можна будзе прывезці не плаціўшы мыта ўжо з Новага году?
З 1 студзеня 2019 бяспошлінна ў Беларусь і ўсе краіны ЕАЭС можна будзе ўвезці тавараў агульнай вагой не больш за 25 кілаграм і коштам не больш за 500 еўра. Таму легальна прывезці з-за мяжы новы iPhone без сплаты пошлін не атрымаецца.
[irp posts="92 015″ name=" Сюрпрыз": з 1 студзеня 2019 года — ліміт на ўвоз тавараў з-за мяжы 500 еўра і 25 кг"]
Новыя нормы закрануць не ўсіх, а толькі тых, хто перасекае мяжу радзей чым раз у тры месяцы. Для тых, хто выяздзжае за мяжу часцей, ужо з 14 сакавіка 2016 г. прадугледжаныя яшчэ больш жорсткія абмежаванні: 20 кг і 300 еўра. Гэтыя змены датычылі толькі Беларусі. Нормы, якія набуць моц 1 студзеня 2019, будуць дзейнічаць ва ўсіх краінах ЕАЭС: Беларусі, Расіі, Казахстане, Арменіі і Кыргыстане.
[irp posts="92 761″ name="Мытны камітэт: абмежаванні па бяспошліннаму ўвозу тавараў да 500 еўра не закрануць звычайных турыстаў"]
Раней ліміты планавалася ўводзіць паступова і дасягнуць абмежаванняў у 25 кг і 500 еўра толькі ў 2021 годзе.
1 студзеня 2019 — 1000 еўра і 50 кг
1 студзеня 2020 — 750 еўра і 35 кг
1 студзеня 2021 — 500 еўра і 25 кг
Пры гэтым, у адпаведнасці з Мытным кодэксам ЕАЭС, краіны-удзельнікі саюза маюць права рабіць больш жорсткімі нормы бяспошліннага ўвозу на нацыянальным узроўні. Такой магчымасцю ўжо скарысталася наша краіна ў 2016.
Пры перасячэнні мяжы неграмадзянінам ЕС сухапутным транспартам дазваляецца перавозіць свае асабістыя рэчы на агульную суму не больш за 300 еўра. На самалёце сума ўзрастае да 430 еўра. Гэтыя правілы агульныя для ўсіх краін Еўрасаюза.
Асобам, якім не споўнілася 15 гадоў, дазволеная норма ўвозу рэчаў абмяжоўваецца да 150 еўра. Пры гэтым пра абмежаванні вагі гаворкі не ідзе. Рэчы, якія знаходзяцца ў асабістым багажы, не павінны прызначацца для камерцыйных мэтаў.
Таксама ў краіны ЕС законна можна везці з сабой 10 л паліва ў каністры. А ва Украіну — нельга.
Колькасць алкаголю, дазволенага для ўвозу ў ЕС, складае 16 літраў піва, 4 літры віна (не пеністага), 2 літры слабаалкагольных напояў і 1 літр спіртнога крэпасцю вышэй 22 градусаў. У Беларусь можно ўвезці да 3 літраў моцнага алкаголю.
Сёлета па шляху змяншэння норм бяспошлінага ўвозу пайшлі і ва Украіне. З 1 студзеня 2018 года сухапутным транспартам бяспошлінна ўвесці ва Украіну можна толькі рэчаў на суму не больш 500 еўра і вагой да 50 кг. Авіятранспартам — да 1000 еўра і да 50 кг.
Пры гэтым нормы ў 500 еўра і 50 кг дзейнічаюць толькі для тых, хто адсутнічаў ва Украіне больш за 24 гадзіны і заязджае ў краіну не часцей за адзін раз на працягу 72 гадзін. Пры больш частым уездзе без падаткаў можна завезці тавары да 50 еўра.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…