Вялікі драўляны дом на рагу вуліц Валковіча і 17 Верасня рыхтуюць да зносу. 18 снежня рабочыя пачалі выстаўляць агароджу. Гродзенскі Новы Свет можа ў бліжэйшы час пазбавіцца важнай пабудовы.
Дом пустуе больш за 6 гадоў. Пасля высялення апошніх жыхароў гарадскія ўлады так і не знайшлі яму прымяненне. Зараз дом хочуць знесці з-за аварыйнасці. На яго месцы плануюць пабудаваць чарговы дом сямейнага тыпу, якіх на вуліцы Валковіча ўжо чатыры.
Пасля разбурэнняў у Новым Свеце ў 2006 і наступных гадах гродзенскія гісторыкі і краязнаўцы спрабавалі выратаваць дом на Валковіча, 23. Гісторык Андрэй Вашкевіч і краязнаўца Ігар Лапеха пісалі ў Міністэрства культуры, каб дому далі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але ім адмовілі.
Будынак на аўкцыён ні разу не выстаўлялі, але наўрад ці адразу б знайшоўся інвестар на такі вялікі дом, улічваючы магчымы кошт рамонту. Пра гэта ў 2018 годзе казаў Ігар Лапеха.
Калі дом пачнуць зносіць пакуль не паведамляюць.
Гродзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч некалькі дзён таму заўважыў, як да дому выязджала камісія з гарадскіх службаў. Яна і вырашыла лёс дома.
«Толькі што зацвердзілі ахоўную зону і адразу ж вырашылі зносіць гістарычны аб’ект. А гэты драўляны дом якраз у ахоўнай зоне. Ці можна было выратаваць гэты дом? Гэта можна даведацца толькі пасля нейкіх работ.
Першы крок — жаданне. Гэты дом у параўнанні з іншымі ў Новым Свеце асаблівы нават вонкава. Астатнія пабудовы прайграюць яму па многіх пазіцыях. Яго гісторыя жыве разам з ім. Зусім нядаўна я знайшоў інфармацыю ў архіве, што адзін з уладальнікаў гэтага дома загінуў у Катыні [месца пад Смаленскам, дзе ўвесну 1940 года НКВД расстраляў палонных польскіх афіцэраў - рэд.]. Ён быў гродзенскім мастаком, выкладаў у гімназіях. Пайшоў у 1939 годзе на вайну, трапіў у савецкі палон і быў расстраляны. Можна сказаць, гэты дом — помнік усім гродзенцам, якія загінулі ў тыя часы. Вось такое ў нас стаўленне да тых людзей, якія калісьці жылі ў нашым горадзе", — адзначыў гісторык.
В 2005 году район Новый Свет потерял статус охранной зоны и с тех пор многие деревянные постройки исчезли, другие на грани сноса. Дом на Волковича начали отселять в 2010 году. С тех пор дом не ремонтировался и не отапливался.
Дом на вуліцы Валковіча, 23 быў пабудаваны ў пачатку 20 стагоддзя ў стылі «рускага драўлянага мадэрну». Падобных пабудоў у горадзе больш няма. Да Другой сусветнай вайны ў двары дома стаяў фантан са скульптурамі. Дом і цяпер здзіўляе рэшткамі былой раскошы. На галоўным фасадзе захаваліся рэшткі дэкаратыўнага разьбянога дэкору. Кампазіцыйным акцэнтам фасада з’яўляецца асіметрычны эркер (выступ на сцяне ў выглядзе закрытага балкона). Над галоўным уваходам у дом захаваўся каваны казырок працы гродзенскіх майстроў.
У 2005 годзе раён Новы Свет страціў статус ахоўнай зоны і з тых часоў многія драўляныя пабудовы зніклі, іншыя на мяжы зносу. Дом на Ваўковіча пачалі адсяляць у 2010 годзе. З тых часоў дом не рамантаваўся і не абаграваўся.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…