Новыя кварталы псуюць від на гістарычны цэнтр Гродна. З-за гэтага Каложскую царкву могуць не ўключыць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Такое меркаванне выказаў у сваім блогу гродзенскі гісторык і краязнаўца Мечыслаў Супрон.
Гістарычны цэнтр Гродна апынуўся ў коле новабудаў. Вакол старога горада будуюць або плануюць будаваць дамы ў 9, 14 і 19 паверхаў. Гэта, на думку Мечыслава Супрона, парушае архітэктурнае асяроддзе гістарычнай часткі Гродна. Захаванасць гэтага асяроддзя — адзін з галоўных крытэраў уключэння аб’ектаў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
«Найбольш забойчым для гістарычнага цэнтра нашага горада будзе ўзвядзенне мікрараёна каля вуліцы Вясенняй, — піша Мечыслаў Супрон. — Ідэя працягу праспекта Будаўнікоў да Новага маста добрая сама па сабе. Дрэнна тут — прагнасць чыноўнікаў, якія, імкнучыся выціснуць як мага больш грошай з любой падобнай інвестыцыі,
будуюць велічэзныя і высачэзныя па мерках невялікага абласнога цэнтра дамы».
Гісторык адзначае, што запланаваныя ў гэтым раёне вышынныя дамы будуць узвышацца прама над Каложай і парушаць від на гістарычны Гродна з боку Старога моста.
Чытайце таксама: Закон пра зону: ці дапаможа новы дакумент уратаваць Гродна ад разбурэння
Квартал на 5 тысяч жыхароў у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй плануюць пабудаваць на месцы прыватных дамоў і аўтастаянак. Згодна з праектам забудовы тут павінны з’явіцца дамы вышынёй ад 3 да 9 паверхаў. У 2017 годзе праводзіліся грамадскія абмеркаванні гэтага праекта. Гродзенцы тады прапаноўвалі абмежаваць колькасць паверхаў дамоў. Але члены Гродзенскага абласнога архітэктурна-горадабудаўнічага савета вырашылі, што «у праекце ўстаноўлена аптымальная паверхавасць дамоў з улікам месца размяшчэння аб’екта праектавання ў сістэме горада і ўлікам фарміравання ў ім паўнавартаснага асяроддзя пражывання». Будаўніцтва квартала плануецца адначасова з пачаткам рэканструкцыі Новага маста.
У якасці прыкладу ўмяшання новабудоўляў у архітэктурнае асяроддзе старога Гродна краязнаўца прыводзіць новы 19-павярховік на вуліцы Шчорса:
«Дом быццам бы і не ў цэнтры горада, але бачны адусюль. Напрыклад, на цудоўнай панараме старога Гродна з Новага моста ён тырчыць проста з даху галоўнай харальнай сінагогі. Такая ж сітуацыя з шматпавярховікамі на вуліцы Лідскай. Калі там пачалося ўзвядзенне 7−9- павярховых дамоў - гэта было прымальна: будынкаў не было відаць з цэнтра. Зараз вядзецца будаўніцтва як мінімум двух 19-павярховікаў. Іх бачна з Новага замка, ад драматычнага тэатра і, асабліва, з вуліцы Падольнай пры руху да старых гродзенскіх могілак».
Тая ж праблема з занёманскай часткай горада. На думку гісторыка, тут нельга весці шматпавярховую забудову.
«Раён былога малаказавода па вуліцы Гарнавых не адносіцца да ахоўнай зоны. Яго збіраюцца знесці і пабудаваць там 19-павярховы дом, які смяротна сапсуе від з замкаў. Варта сказаць, што архітэктары знізілі вышыню запланаванага будынка да 14 паверхаў. Аднак што 19, што 14 паверхаў насупраць драмтэатра — гэта, як той казаў, што мёртваму прыпаркі».
Мечыслаў Супрон заклікае гарадскія ўлады пры зацвярджэнні падобных рашэнняў задумацца аб гістарычным і культурным кантэксце:
«Замест 3−5 павярховых дамоў у горадзе пачалі ўзводзіць велізарныя вышынныя дамы. Гродна — не мегаполіс, дзе кошт квадратнага метра зямлі каштуе неймаверных грошай. Але навошта ўзводзіць камфортныя малапавярховікі, утульныя таўнхаўсы, калі можна пабудаваць аднатыпныя хмарачосы і зарабіць на гэтым больш грошай з найменшымі выдаткамі. Вельмі хочацца спытаць гарадскія ўлады — ці ўлічваюць яны ў сваіх горадабудаўнічых планах уплыў шматпавярховікаў на гістарычны цэнтр? Магчыма, час спыніць будаваць хоць бы 19-павярховыя дамы ў радыусе гарадской аб’язной дарогі. Плануеце будаваць хмарачос — прыходзьце ў цэнтр і мяркуйце — ці не будзе яго відаць хоць бы з двара Старога Замка!»
Мечислав Супрон приводит в пример исторический центр Варшавы, который включен в список всемирного наследия ЮНЕСКО. Здесь есть так называемая точка Каналетто — место, с которого в XVIII веке итальянский художник Бернардо Белотто, известный под прозвищем Каналетто, писал картины с историческими видами польской столицы. У варшавских архитекторов есть правило: ни одна высотка не должна быть видна с этой точки.
Сохранились подобные изображения и с видами Гродно. «Есть прекрасные исторические работы, например гравюры Цюндта или Маковского, рисунки Наполеона Орды или других художников конца XIX века. Однако ни точки Маковского, ни точки Орды нет, и не планируется», — пишет Мечислав Супрон.
Читайте также:
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…