У Гродне ў Міжнародны дзень музеяў - 18 траўня — можна бясплатна наведаць экспазіцыі Новага і Старога замкаў, Музея гісторыі Гарадніцы і Музея Максіма Багдановіча. А ў суботу, 20 траўня, музеі горада падрыхтавалі адмысловыя тэматычныя праграмы ў рамках акцыі «Ноч музеяў». Сабралі для вас гайд па мерапрыемствах у музеях Гродна і Гродзенскай вобласці з 18 па 28 траўня.

Ноч музеяў у Гродне і вобласці
  1. Музеі Гродна
  2. «Ноч музеяў» у Гродзенскай вобласці

Музеі Гродна

20 траўня

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі

музей истории религии
Унутраны дворык Музея гісторыі рэлігіі ў Гродне. Крыніца: nochmuzeev.by

У праграме «Ночы музеяў» Музея гісторыі рэлігіі у гэтым годзе будзе шмат музыкі і мастацтва.

20.00−22.05 — праца інтэрактыўных пляцовак:⠀

  • гродзенскі мастак Аляксандр Рымарчык раскажа, як ствараліся шэдэўры жывапісу старых майстроў;
  • пройдзе майстар-клас па кітайскім каліграфічным пісьме;
  • можна будзе паслухаць спевы праваслаўнага хору;
  • прыйдзецца адгадаць знакамітых жанчын па іх фота і фактах з біяграфій;
  • будзе гучаць музыка кітайскіх народных духавых інструментаў.

22.10−22.30 — выступленне артыстычнага гурта «Дзеўкі гарадзенскія» з Гродзенскага тэатра лялек.

22.30 — канцэрт струннага квартэта «Музычная палітра».

Таксама гасцей чакаюць сусветныя хіты ў інтэрпрэтацыі Want Band і канцэрт ад эстрадна-сімфанічнага аркестра Nota Band пад кіраўніцтвам Ю.Амельчанкі ва ўнутраным дворыку музея.

Квіткі можна забраніраваць, напісаўшы ў дырэкт Instagram музея.

Калі: 20 траўня, 19.30.
Дзе: Гродна, вул. Замкавая, 16.
Кошт: 30 рублёў.

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

старый замок на закате
Стары замак у Гродне. Крыніца: Instagram @grodno_museum

Праграма «Ночы музеяў» у гісторыка-археалагічным музеі будзе прысвечана меламаніі. Мерапрыемствы пройдуць і ў Новым, і ў Старым замках.

Новы замак

20.00−20.45 — канцэртная праграма (Сенатарская зала);

21.00, 21.30 — майстар-клас па кіраванні лялькамі (экспазіцыя «Захаваныя каштоўнасці»);

21.00−22.30 — квэст па экспазіцыі «Калі пачынаўся тэатр»;

20.00−23.00 — майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў, лялек ручной работы (фае);

20.00−23.00 — настольныя гульні Hobby Games (экспазіцыя «Старадаўні інтэр'ер»);

23.00−00.00 — канцэрт кавер-бэнда Hit Hunter (кавер-версіі сусветных хітоў);

Стары замак

21.00−22.00 — квэст па экспазіцыі «Таямніцы Старога замка»;

21.15, 22.15 — квіз-гульня «Пачынаем з антычнасці, а далей — як пойдзе…».

На працягу ўсяго мерапрыемства (20.00−23.00) будуць працаваць выстава «Гродна тэатральны» (Авальная зала) і фотазона ў Новым замку. Экспазіцыі Новага і Старога замкаў падчас мерапрыемстваў будуць таксама адкрыты для наведвання.

Калі: 20 траўня, 20.00.
Дзе: Гродна, Новы замак (вул. Замкавая, 20 і 22).
Кошт: 15 рублёў - дарослым, 8 рублёў - школьнікам. Кошт квітка на выступ кавер-бэнда Hit Hunter пасля 22.00 — 5 рублёў.

«Ноч музеяў» у Гродзенскай вобласці

У музеях Гродзенскай вобласці будуць адзначаць Міжнародны дзень музеяў з 18 па 28 траўня. У большасці месцаў праграма на «Ноч музеяў» бясплатная.

18 траўня

Музей лялькі «Лялька ў карагодзе жыцця» (Індурскі цэнтр культуры)

Индура
Індурскі цэнтр культуры. Крыніца: nochmuzeev.by

17:00−17:20 — тэатралізаванае адкрыццё святочнага мерапрыемства «Ажылы лагатып».

17:20−18:00 — экскурсія па музеі лялькі. Лакацыя «Музей у QR кодзе», акцыя «Сэлфі з лялькай». Фотатэатр «У музей толькі з усмешкай».

18:00−18:40 — віртуальны QR-квэст «Па слядах экскурсавода». Музейныя заняткі ад майстра народных і мастацкіх рамёстваў Ірыны Рынкевіч «Лялькі з чароўнага куфэрка».

18:40−19:20 — TikTok-шоу «Музей у ТікТоку»: чэленджы, флэшмобы і караоке-шоу.

19:20 — 20:00 — чаяванне ў музеі. Прысмакі да гарбаты трэба прынесці з сабой.

19:20−20:00 — бібліятэчны літаратурны салон.

Калі: 18 траўня, 17.00−20.00.
Дзе: аг. Індура, Някрасава, 1.
Кошт: бясплатна.

Іўеўскі музей нацыянальных культур

У Іўеўскім музеі правядуць квэст «Цывілізацыя». Каманды-ўдзельнікі квэста за гадзіну пройдуць шлях ад першабытнаабшчыннага ладу да сучаснага грамадства. Квэст разлічаны на ўзроставую катэгорыю 16+.

У ім будуць розныя заданні:

  • якія развіваюць рамёствы і таварна-грашовыя адносіны;
  • будаўніцтва замкаў;
  • заключэнне карысных ваенна-палітычныя саюзаў;
  • умацаванне эканомікі і ўдасканаленне прамысловасці;
  • іншыя неабходныя ўмовы жыццядзейнасці цывілізаванага грамадства.

Пры выкананні заданняў можна набываць падказкі.

Калі: 18 траўня, 20: 00.
Дзе: Іўе, вул. 17 верасня, 9.
Кошт: бясплатна. Папярэдні запіс абавязковы.

Замкавы комплекс «Мір»

10.00−18.00 — супрацоўнікі комплексу падрыхтавалі тэатралізаваныя экскурсіі па ўсіх паверхах Паўночнага корпуса палаца. У гістарычных касцюмах яны раскажуць пра сакрэты княжацкай кухні, таемную мову веера і многае іншае.

10.30−11.30, 12.30−13.30, 15.30−18.00 — цырымоніймайстар замка будзе вучыць гасцей старадаўнім танцам у партрэтнай зале.

11.00, 12.00, 16.00 — жадаючыя могуць асвоіць сакрэты вырабу выцінанак на мансардзе замка, дзе праходзіць выстава народнай майстрыцы Беларусі Святланы Вяль.

14.30 — у экспазіцыйнай зале «Першыя ўладальнікі свету» прадставяць новы экспанат, непасрэдна звязаны з заснавальнікам замка Юрыем Ільінічам.

17.00 — падвядзенне вынікаў конкурсу «Музейнае пераўвасабленне» ў сацыяльных сетках.

10.00, 12.00 і 15.00 — стрэлы з замкавай гарматы.

Калі: 18 траўня, 10.00−18.00. Каса працуе да 17.20.
Дзе: г. п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.

Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей

  • 12.00 — урачыстае адкрыццё выставы «Мы ўсе з гэтай вескі…», святочны канцэрт.
  • Рэтра фотазона «Мода з камоды».
  • Фотавыстава Марыі Самалевіч «Падарожжа па краіне Беларусь».
  • Дзіцячая гульнявая праграма «Загадкі гісторыі ў сучасным фармаце».

Калі: 18 траўня, 12.00−22.00.
Дзе: Свіслач, вул. Леніна, 8.
Кошт: бясплатна.

Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей

11.30 — адкрыццё акцыі.

11.40 — тэматычная экскурсія «Гісторыя Дзятлава ў мастацкіх творах самадзейнага мастака А.М. Сокала».

12.30−13.30 — майстар-клас разьбы па дрэве ад Аркадзя Сокала.

14.20 — Музейны батл «525 гадоў гораду Дзятлаву».

Увесь дзень будзе даступна свабоднае наведванне экспазіцыі. Таксама будзе працаваць фотосалон «Хто ў люстэрку?».

Калі: 18 траўня, 11.30−19.00.
Дзе: Дзятлава, вул. Першамайская, 12.

Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І.Стаброўскага

16.00 — прэзентацыя выставы «З гісторыі ваеннай тэхнікі і абмундзіравання» (з прыватнай калекцыі Міхаіла Харчанкі).

16.45 — выступленне самадзейнага спевака Анатоля Панасені.

18.00 — майстар-класы па прыкладной народнай творчасці.

Калі: 18 траўня, 16.00.
Дзе: г. Слонім, пл. Леніна, 1.
Кошт: бясплатна.

Музей вавёркі ў Вялікай Бераставіцы

У праграме абяцаюць экскурсіі, майстар-класы і «яшчэ шмат цікавага». Больш падрабязнай праграмы няма.

Калі: 18 траўня.
Дзе: г. п. Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая, 17.

19 траўня

Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей

Новогрудок
Навагрудскі музей. Крыніца: nochmuzeev.by

У Навагрудку падрыхтавалі праграму"містычнае Сярэднявечча".

18.30 — міні-лекцыя «Беларуская міфалогія».

19.00 — пачатак працы інтэрактыўных пляцовак:

  • віктарына «Гісторыя Сярэднявечча»;
  • майстар-клас «Зрабі свайго нячысціка»;
  • забаўляльны тэст «Хто ты са славянскай міфалогіі?»;
  • пляцоўка з загадкамі «Сакрэты алхіміі»;
  • пляцоўка «Прадказанні ў шатры»;
  • пляцоўка рыцарскага клуба «Цэль».

21.00 — шпацыр па вячэрнім Навагрудку.

Калі: 19 траўня, 18: 30.
Дзе: Навагрудак, вул. Гродзенская 2.
Кошт: бясплатна.

Ашмянскі краязнаўчы музей ім. Ф. К. Багушэвіча

11.30 — прадстаўленне тэатра ценяў «Легенды нашага горада».

13.00 — інтэрактыўная экскурсія з майстар-класам па ганчарстве.

15.00 — фотадэбют: адкрыццё персанальнай выставы Алега Прэцкайлы.

19.00 — інтэрактыўная экскурсія па яўрэйскіх мясцінах цэнтра Ашмянаў з наведваннем былой сінагогі «Зандажы і міражы былога штэтла».

На працягу дня будзе працаваць тэматычная фотазона і бяспройгрышная латарэя.

Калі: 19 траўня, 11.30.
Дзе: Ашмяны, вул. Савецкая, 128.
Кошт: бясплатна.

Карэліцкі раённы краязнаўчы музей

«Ноч музеяў» у Карэлічах вырашылі прысвяціць рэлігіі. У праграме:

  • сустрэча з айцом Уладзімірам «Аб нашых святынях»;
  • выстава метрычных царкоўна-прыходскіх кніг і абразоў з фондаў музея 19−20 стагоддзя;
  • гутарка «Святыя словы: запаведзі Божыя і запаветы продкаў».

Калі: 19 траўня, 17.00.
Дзе: Г. П. Карэлічы, вул. Савецкая, 19.
Кошт: бясплатна.

20 траўня

Гальшанскі замак (філіял Ашмянскага краязнаўчага музея)

гольшанский замок
Гальшанскі замак. Фота: Hrodna.life

19.00 — тэатралізаваны пралог «Гальшанскі замак вітае».

19.20 — канцэрт класічнай музыкі ў выкананні выкладчыкаў Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў.

20.30 — інтэрактыўная экскурсія з элементамі містыкі «Тэрыторыя прывідаў».

21.30 — кінапаказ пад адкрытым небам «Чорны замак Гальшанскі».

Калі: 20 траўня, 19.00.
Дзе: аг. Гальшаны.
Кошт: 6 рублёў - дарослы квіток, 4 рублі - дзіцячы.

Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку

Гасцям раскажуць пра цікавыя факты з гісторыі моды, этыкету, свецкага жыцця эпохі XIX стагоддзя, удакладняе «Гродзенская праўда». У праграме:

  • фотазона «Ах, гэтае 19 стагоддзе»;
  • гульнявая пляцоўка «Забавы ў свецкай гасцінай»;
  • інтэрактыўны вебінар «Мінулых дзён выкшталцоны ўзор»;
  • чайная цырымонія;
  • кінасалон.

Калі: 20 траўня, 18.00−21.00.
Дзе: г. Навагрудак, вул. Леніна, 1.

Музей-сядзіба М. К. Агінскага

Выступ заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Таццяны Траццяк «Край прыгожых людзей» з удзелам салістаў Вялікага тэатра Беларусі струннага квінтэта «Серэнада». Канцэртмайстар — лаўрэат міжнароднага конкурсу Ірына Бутэль. Абмежаванне — 12+.

У экспазіцыйных залах будзе граць жывая музыка, правядуць майстар-клас па танцах XIX стагоддзя, можна будзе згуляць у салонныя гульні.

Калі: 20 траўня, 21.00.
Дзе: Смаргонскі раён, аг. Залессе.

Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П. і. Баграціёна

22.00−23.30 — канцэрт жывой музыкі ў цемры. Прагучаць хіты расійскіх гуртоў «Мумій троль», «Кароль і Шут» і «Земфіра» ад Jean-Christophe. Абмежаванне 18+. Квіткі - 25 рублёў.

Таксама па звестках «Гродзенскай праўды», у музеі ў гэты дзень пройдзе квэст-гульня «Таямніца Баграціёна», накіраваная на «ўмацаванне гістарычных фактаў» і «прывіццё станоўчых эмоцый і пачуццяў да роднага краю».

Калі: 20 траўня.
Дзе: г. Ваўкавыск, вул. Баграціёна, 10

Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей

У праграме:

  • артысты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Віктар Цыркуновіч і Вольга Жалязкая;
  • рыцарскі клуб «Палацкі звяз», Юрый Усціновіч;
  • майстар-гусляр Алесь Чумакоў.

Можна будзе наведаць выязную выставу «Крэўскі замак: учора, сёння, заўтра». Будзе працаваць тэматычная фотазона.

Калі: 20 траўня, 19.00.
Дзе: г. Смаргонь, вул. Кутузава, 23.
Кошт: 10 рублёў.

Крэўскі замак (філіял Смаргонскага музея)

У замку таксама падрыхтавалі праграму «Вялікае княства Крэўскае»:

  • тэатралізаваная экскурсія;
  • квэст-гульня;
  • сярэднявечныя забавы;
  • музыка;
  • магчыма з’яўленне «нячыстай сілы»;
  • новая традыцыя: праход «Крэўскай варты». Гайдукі з замка пад бой барабанаў пройдуць да Юравай гары, дзе на дазорнай вежы будзе узняты сцяг Крэва.

Калі: 20 траўня, 17.00.
Дзе: Крэва, Крэўскі замак.
Кошт: уваход у замак бясплатны.

26 траўня

Акцыю «Ноч музеяў» прыме Лідскі гісторыка-мастацкі музей як частку музейнага трыпціха «Магія агню і святла». Падрабязная праграма пакуль не апублікаваная.

27 траўня

Лідскі замак

лидский замок
Лідскі замак. Крыніца: belarusgid.com

У рамках музейнага трыпціха «Магія агню і святла» ў Лідскім замку гасцей чакае:

  • выстава-ралі экзатычных і рэдкіх аўтамабіляў «Экзотыка «Нясвіж-Ліда»;
  • выступленні тэатраў агню і сольных артыстаў. Разнастайны вогненны рэквізіт — вогненныя шары, жэрдкі, вяроўкі, вееры і мноства іншых сродкаў утаймавання агню — будуць задзейнічаны ў вогненных пастаноўках і перформансах;
  • майстар-класы ад найлепшых фаершчыкаў Беларусі;
  • на працягу вечара будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі ў вежах Лідскага замка, якія дапамогуць акунуцца ў атмасферу Сярэднявечча.

Калі: 27 траўня.
Дзе: Ліда, вул. Замкавая, 1, корп. 2.
Кошт: дарослы квіток — 20 рублёў, студэнцкі - 18 рублёў, дзіцячы — 15 рублёў.

28 траўня

Музейны трыпціх завершыцца ў доме-музеі Валянціна Таўлая. Падрабязнай праграмы пакуль няма.