Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх у Залессі адкрыюць новы будынак комплекса. Паглядзелі, куды можна паехаць на Ноч музеяў у Гродзенскай вобласці.

Ноч музеяў - гэта міжнародная акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў, якая праводзіцца з 1997 года. Асноўны дзень акцыі ў Беларусі, як і ва ўсім свеце — 18 траўня. У гэты дзень многія музеі свету працуюць да позняга часу ці нават да раніцы. У Гродзенскай вобласці некаторыя музеі прапануюць адмысловую праграму ўжо 17 траўня, а некаторыя запрашаюць на акцыю праз тыдзень, 25 траўня.

17 траўня

Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы

У праграме:

  • анімацыйна-забаўляльная праграма «У гасцях у Вавёркі»;
  • бяспройгрышная латарэя;
  • падарожжа ў свет этнаграфіі «Тварэнне для душы і рук»;
  • незвыЧайны пачастунак;
  • аквагрым «Акварэльныя цуды».

Пачатак — 17.30. Уваход вольны.

Адрас: Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая 17.

Іўеўскі музей нацыянальных культур

У Іўеўскім музеі будуць гуляць у «мафію».

Пачатак: 19.00. Запіс па тэлефоне: +375 1595 68 035.

Адрас: Іўе, вул. 17 Верасня, 9.

Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей

У праграме:

  • 19.20−20.00 — майстар-клас па побытавых танцах,
  • 20.00−21.00 — майстар-класы ад Навагрудскага цэнтра рамёстваў,
  • 20:00−22:00 — беларускія народныя гульні,
  • 20:00−22:00 — віктарына.

Пачатак — 19.00. Уваход вольны.
Адрас: Навагрудак, вул. Гродзенская 2.

18 траўня

Музей куклы «Лялька ў карагодзе жыцця» (Индура)

В программе:

  • 17.00−17.30 — тэатралізаваная экскурсія па музеі лялькі «Лялька ў карагодзе жыцця». Лакацыя «Музей у QR кодзе». Акцыя «Час сэлфі». Фотатэатр «Я — самы галоўны экспанат».
  • 17:30−18:00 — квэст-гульня «Па слядах экскурсавода».
  • 18:00−18:40 — Музейны занятак ад кіраўніка аматарскага аб’яднання «Юная рукадзельніца» Ганны Кухарэвіч «Цацкі з чароўнага куфэрка».
  • 18:40−20:00 — тэматычная пляцоўка «МузейКІНО».
  • 20:00−20:30 — музей-кафэ «Лялькины прысмакі» (прыносім сваю любімую смакату да гарбаты).

Пачатак — 17.00.
Адрас: Індура, вул. Някрасава 1.

Ноч музеяў у Крэўскім замку (Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей)

У праграме:

  • адкрыццё часовай музейнай экпазіцыі «Крэва ў полымі Першай сусветнай вайны»;
  • экскурсія «Ліпень 1917. Крэва на перадавой»;
  • інтэрактыўныя пляцоўкі;
  • выстава-продаж майстроў народнай творчасці;
  • фотазона.

Пачатак — 17.00. Уваход: для дарослых — 5 руб., для дзяцей — вольны.

Адрас: Крэва, вул. Дзяржынскага.

Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І.Стаброўскага

У праграме:

  • 16.00 — прэзентацыя выставы «Ваенная атрыбутыка» (з прыватнай калекцыі сям'і Анішчык);
  • 17.00−17.50 — выстава «Вясновае натхненне», майстар-класы па выцінанцы, вырабе лялькі і ўпрыгожанняў для каравая;
  • 18.00−19.00 — канцэртная праграма «Песні ад усёй душы».

Пачатак — 16.00. Уваход вольны.

Адрас: Слонім, пл. Леніна, 1, вул. Ружанская, 1.

Музей-сядзіба М.К. Агінскага

У праграме:

  • 18.00−18.45 — адкрыццё новага музейнага аб’екта — стайні.
  • 19.00−20.00 — канцэрт-прытча «Чатыры стыхіі» (аўтарскі праект рэжысёра-пастаноўшчыка Таццяны Мажор) артыстаў філармоніі для дзяцей і юнацтва Беларускай дзяржаўнай філармоніі;
  • 20.00−20.45 — вячэрні праменад па палацы М.К. Агінскага;
  • 21.00−21.30 — кітайскае абаянне пейзажнага парка;
  • 21.30−22.30 — начное натхненне ў альтанцы Амеліі.

Пачатак — 16.00. Уваход 15 руб. Колькасць квіткоў абмежаваная, даведкі па тэлефоне: 8(1 592) 4−57−84, 4−57−86.

Адрас: Залессе, вул. Агінскага.

Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку

У праграме:

  • 18.30−20.00:
    • кававая візітоўка «Знаёмцеся, кава!»,
    • віктарына «Кафейныя асновы»,
    • майстар-клас па вырабе сімвала Ночы музеяў,
    • квэст «Адамава пяро жаданняў».
  • 20.00 да 21.00:
    • начная экскурсія па экспазіцыі музея.
  • На працягу ўсяго мерапрыемства:
    • выстава «Натхненне на дне кубка»,
    • кінакафэ.

Пачатак — 18.30.
Адрас: Навагрудак, вул. Леніна, 1.

Астравецкі гісторыка-этнаграфічны музей

У праграме:

  • Інтэрактыўная экскурсія.
  • Кірмаш майстроў.
  • Музейная карчма.
  • Майстар-класы.
  • Этнатанцы.
  • Фотазоны і іншае.

Пачатак — 18.00. Уваход — 4 руб., патрэбны папярэдні запіс па тэл. (801 591)73686.
Адрас: Астравец, пр. Энергетыкаў, 2.

Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей

Акцыя «Лабірынтамі старога парку»:

  • 12.00 — Адкрыццё выставы дыярам школ Свіслацкага раёна, у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае. Памятае кожнага».
  • 17.00 — Экскурсія-падарожжа «Лабірынтамі старога парка» (гарадскі парк) для школьнікаў старэйшага ўзросту.

Пачатак — 12.00. Уваход бясплатны.
Адрас: Свіслач, вул. Леніна, 8.

Музей гісторыі рэлігіі ў Гродне

Госці будуць:

  • шукаць страчаны скарб роду Храптовічаў,
  • вывучаць таемную мову японскага кімано,
  • праходзіць квіз і даведаюцца, наколькі добра разбіраюцца ў мастацтве,
  • знаёміцца ​​з сімваламі Вялікадня ў хрысціянстве і юдаізме.

Можна наведаць Лютэранскую царкву Святога Іаана і там прыняць удзел у пазнавальнай гульні «Уладар тысячы труб». Завяршэннем мерапрыемства стане прагляд спектакля «Уединённый домик на Васильевском» у Тэатры лялек.

Скарочаная версія мерапрыемства — пазнавальная гульня ў Лютэранскай кірсе і спектакль у Тэатры лялек.

Пачатак: 19.00. Уваход: 40 руб. (поўная праграма), 25 руб. (скарочаная праграма). Запіс у Instagram музея.

Адрас: Гродна, Замкавая, 16, Акадэмічная, 7А (кірха), Дзяржынскага, 1/1 (тэатр).

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Новы замак

  • 18.30 — 19.00 — размеркаванне ўдзельнікаў па тэматычных групах для эксклюзіўнай праграмы;
  • 19.00 — 20.30 — урачыстае адкрыццё; канцэртная праграма з удзелам народнага духавога аркестра і заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага камернага жаночага хору УА «Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж»;
  • 19.00 — 21.00 — пляцоўка з аквагрымам;
  • 19.00 — 22.00 — інтэрактыўная пляцоўка «Хобі Гульні»;
  • 19.00 — 22.00 — інтэрактыўная зона «Урок Прадказання»;
  • 20.00 — 22.00 — эксклюзіўная праграма («Урок Гербалогіі», «Урок Заклінанняў», квэст «Сарваны ўрок», «Гісторыя Магіі» (пешаходная экскурсія па вул. Замкавай), квіз-гульня «Турнір чатырох чараўнікоў»);
  • 20.30, 21.00, 21.30 — прагляд тэматычных дыяфільмаў;
  • 22.00 — 23.00 — кавер-версіі сусветных хітоў у выкананні Палашавец А.А., Канецкай Л.Л., Сярко А.А. (жывы гук);
  • 23.00 — святочны феерверк.

Стары замак (унутраны двор)

20.00 — 21.30 — музычны праект «Вочы» (жывы гук).

У гэты дзень Стары замак працуе з 19.00 да 22.30 (каса да 21.30). Новы замак працуе з 18.30 да 22.30 (каса да 21.30).

Уваход:

  • эксклюзіўная праграма ў Новым замку (колькасць білетаў абмежаваная) — дарослыя, пенсіянеры, студэнты — 20 руб., школьнікі - 10 руб.,
  • агульная праграма ў Новым замку — дарослыя, пенсіянеры, студэнты — 12 руб., школьнікі - 6 руб.,
  • экспазіцыя і праграма ў Старым замку — дарослыя, пенсіянеры, студэнты — 10 руб., школьнікі - 6 руб.

25 траўня

«Магія агню і святла» (Лідскі гісторыка-мастацкі музей)

У Лідскім замку чакаюць выступы тэатраў агню і сольных артыстаў - агулам каля 80 удзельнікаў.

У праграме агністыя пастаноўкі і перформансы з агністымі шарамі, шастамі, вяроўкаміі, веерамі і мноствам іншых сродкаў утаймавання агню. Нумара з жывым агнём і светлавымі эфектамі будуць дапоўнены фінальным піратэхнічным шоу. Запланаваныя і майстар-класы ад найлепшых фаершчыкаў Беларусі.

Час: 17:00—23:59. Уваход: дарослым — 28 руб., школьнікам — 15 руб., студэнтам — 22 руб., дзецям да 6 гадоў бясплатна.

Чытайце таксама: Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі