Горад

«Ніколі больш». У Гродне ўспомнілі мясцовых яўрэяў, якіх 75 гадоў таму вывезлі і амаль усіх знішчылі

Больш за 100 чалавек прыйшло 18 сакавіка пад былы ўваход у гродзенскае гета, каб ушанаваць памяць загінулых у гады Другой сусветнай вайны мясцовых яўрэяў. Каля памятнага знака прайшоў невялікі мітынг, а пасля ўдзельнікі па вуліцы Замкавай прайшлі «Маршам памяці» да сінагогі, дзе адкрыліся тэматычныя выставы і прайшоў канцэрт.

12 сакавіка 2018 года споўнілася 75 гадоў з дня, калі акупацыйная нямецкая ўлада вывезла ў лагеры смерці апошніх яўрэяў Гродна. Такім чынам два гета города былі цалкам знішчаныя, а гэта каля 29 тысяч чалавек.

[irp posts="2690″ name="Выжыў толькі адзін працэнт. 75 гадоў таму гродзенскiх яўрэяў сагналі ў гета каб знішчыць"]

Пачатак памятнага мерапрыемствы з нагоды 75-й гадавіны знішчэння гродзенскага гета.

Памяць пра Халакост — агульны і нязменны абавязак

Ушанаваць памяць загінулых прыйшлі звычайныя гараджане, прадстаўнікі яўрэйскай абшчыны, духавенства і дыпламаты. Сярод апошніх былі: пасол Нямеччыны ў Беларусі Петэр Дэтмар, генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк, прадстаўнікі консульства Літвы, ганаровага консульства Украіны і іншыя.

«Тое, што адбылося ў гэтым месцы, складана выказаць словамі. Ніякае апісанне не змагло б адлюстраваць тагачасны жах і знішчэнне яўрэяў у імя ідэалогіі і расавага вар’яцтва, — распавядае пасол Нямеччыны ў Беларусі Петэр Дэтмар. - Памяць пра Халакост гэта наш агульны і нязменны абавязак. Мы павінны будаваць будучыню і не забываць пра мінулае, важна здабываць урокі, якія будуць арыенцірам для будучых пакаленняў.

Менавіта на нас, немцах, ляжыць непераходзячая адказнасць заклікаць: «Ніколі больш!» Таму што ў мінулым многія немцы былі датычныя да злачынстваў. І ў гэтых двух словах — «ніколі больш» — заключаецца разуменне таго, што для нашай нацыі сёння азначае: віна, адказнасць і місія".

Пасол Нямеччыны ў Беларусі Петэр Дэтмар выступае ў гродзенскай сiнагозе

З Гродна ў Асвенцім

У гэтым годзе традыцыйны «Марш памяці» арганізатары — мясцовы праект Кіслёў - вырашылі разнастаіць партрэтамі вязняў гродзенскага гета. У руках моладзі можна было ўбачыць партрэты Фелікса Зандмана, Рыгора Хасiда, Лізы Чапнiк і іншых. У асноўным тых, каму ўдалося перажыць Халакост.

[irp posts="5018″ name=" Усё, што было важна Феліксу, важна і мне". Гродна наведаў сябар Фелікса Зандмана"]

Былі і тыя, хто прыйшоў на памятнае мерапрыемства з партрэтамі сваякоў. Старшыня гродзенскай яўрэйскай абшчыны Барыс Квяткоўскі прыйшоў з партрэтам свайго бацькі Мотла Янкялевіча, які быў родам з Сапоцкіна.

Барыс Квяткоўскі з партрэтам свайго бацькі Мотла Янкялевіча, якi быў вязнем гродзенскага гета
«Мой бацька разам з братам патрапілі ў Гродзенскае гета ў 1941 годзе, — распавядае Барыс Квяткоўскі. — У адзін дзень браты капалі ямы пад слупы і наглядчык пачаў чапляцца да брата. Немец пачаў засыпаць зямлю, абражаць яго. Брат бацькі не вытрымаў і ўдарыў лапатай наглядчыка, праламаўшы яму галаву. Хлопца забілі, а майго бацьку пакінулі ў жывых. Яму пашанцавала, што ён не прадставіўся братам, бо тады б яго таксама застрэлілі. Хлопца бацьку дазволілі пахаваць на могілках. Сёння там аўтастаянка. Пасля ліквідацыі гета бацька трапіў у Асвенцім, дзе цудам выжыў».

Пасля «Маршу памяці» ў сінагозе прайшоў канцэрт, а таксама адкрыліся дзве выставы: «Паштоўкі з мястэчак» Алеся Сурава і «Дзеці Халакосту» прадстаўленая ААН.

[irp posts="54 050″ name=""Цывілізацыя, якую мы страцілі". Як гродзенскі мастак вяртае габрэяў беларускіх мястэчак"]

Гістарычная даведка

З прыходам немцаў у 1941 годзе ў Гродне былі створаны два гета. Падзел на два гета быў зроблены немцамі з мэтай палегчыць сабе ў далейшым ужо запланаванае знішчэнне гродзенскіх яўрэяў. У гета № 1 сагналі кваліфікаваных рабочых, у гета № 2 — «непрадуктыўных» яўрэяў.

Гета № 1 было створана ў цэнтральнай частцы горада, недалёка ад замкаў, вакол Вялікай сінагогі. Цэнтральны ўваход знаходзіўся з боку вуліцы Замкавай. На плошчы менш за палову квадратнага кіламетра, акружанай двухмятровым плотам, змясціліся 15 000 вязняў. Гета існавала з лістапада 1941 да сакавіка 1943 года.

Гета № 2 было арганізавана ў раёне сучаснай вуліцы Антонова. Гэта гета займала большую плошчу, але яго жылыя будынкі былі ў значна горшым стане. Туды былі сагнаны 10 000 яўрэяў, якім далі толькі шэсць гадзін, каб перасяліцца без выкарыстання транспартных сродкаў.

Да 12 сакавіка 1943 года два гродзенскія гета былі знішчаны, нешматлікіх ацалелых вязняў вывезлі ў беластоцкае гета. Але яшчэ ў маі 1943 года ў Гродне знаходзілі і забівалі асобных яўрэяў. Гродна, згодна з нямецкімі данясеннямі ад 13 сакавiка 1943 года, стаў «юдэнфрай» — «вольны ад яўрэяў», хоць на момант вызвалення Гродна 14 ліпеня 1944 года ў горадзе яшчэ былі жывыя ад 40 да 50 яўрэяў

Да катастрофы ў Гродне жылі каля 29 000 яўрэяў, з іх выжылі каля 300 чалавек. Жыць у горад вярнуліся некалькі дзясяткаў. Сёння ў Гродне жыве прыкладна да тысячы яўрэяў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю?» Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024