Карэспандэнт Hrodna.life цяжка працаваў усю ноч, каб даведацца, як і дзе тусяць гродзенцы. Якія месцы самыя папулярныя? Колькі грошай людзі гатовыя патраціць за адну ноч? Адпраўляйся з намі ў марафон па барах і клубах!
За апошнія некалькі год, пасля адкрыцця Starlight і «Нашай кавы», старажытная вуліца Замкавая стала адной з самых тусовачных у горадзе. Пакуль працуюць кавярні - на вуліцы процьма народу.
Летняя пляцоўка «Нашай кавы» не пустуе нават калі на вуліцы ўжо не надта цёпла. Знайсці там месца можна далёка не заўжды, як і знайсці месца побач каб пакінуць аўто. Відаць, Замкавая вабіць сваёй «еўрапейскасцю».
Па Замкавай можна ездзіць машынам: на думку аднаго з наведнікаў «Нашай кавы» Уладзіміра, гэта надае месцу асаблівы каларыт. «Вулачка тупіковая, таму аўто па ёй рухаюцца павольна, кіроўцы і пешаходы тут павінны адчуваць сабе аднолькава ўтульна. Аўтамабільны рух робіць вуліцу больш «жывой», кажа Уладзімір, таму Замкавая круцейшая за Савецкую.
На Замкавай Уладзімір траціць каля 10−20 рублёў за адзін візіт: набывае каву ці гарбату ў «Нашай Каве» і піцу ці сэндвіч у Starlight.Суседняя плошча Савецкая таксама даволі папулярнае месца, але толькі да наступлення цемры. У 23.00 горад пераходзіць у «эканомны рэжым» і плошча становіцца вельмі цёмнай. Людзі разыходзяцца па бліжэйшых барах і кафэ.
У будынку пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт» сёння месцяцца ажно чатыры кафэ. Найбольш людзей пасля поўначы — у лаўндж-бары «МЯТА». У суседніх Werden, Свабода і Магнолія наведнікаў значна менш.
А вось самую папулярную ўдзень сярод турыстаў вуліцу Савецкую надта тусовачнай увечары назваць складана.
Хіба што новая «Крыша мира», якая стала сапраўдным «must see». Каб патрапіць на дах ГЦ «Нёман» амаль заўсёды трэба чакаць у чарзе ў ліфт. Тут шматлюдна нават перад самым закрыццём. Некаторыя падымаюцца ўгару толькі дзеля аднаго сэлфі.
Але адразу пасля поўначы Савецкая становіцца бязлюднай.
[irp posts="40 014″ name="Бары, боўлінг і вакзал: куды пайсці і чым заняцца ў Гродне ноччу?"]
Куды больш шматлюднай застаецца Віленская. Наяўнасць побач двух бараў «Лондан» і «Карыца» робяць гэты кавалак вуліцы насычаным начным жыццём.
Студэнткі Ксюша і Марына ў залежнасці ад настрою бавяць час па-рознаму і ў розных месцах.
«Гэта можа быць як звычайны шпацыр па начным горадзе з кавай, так і пасядзелкі ў бары, з працягам ночы ў якім-небудзь клубе».
Па словах Марыны, у іх, як і ў большасці студэнтаў, бюджэт абмежаваны, таму максімум, які яны могуць сабе дазволіць прагуляць за адну ноч — гэта «паўмільёна» — 50 рублёў.
Пасля поўначы на Віленскую пачынаюць актыўна выклікаць таксі. Людзі раз’язджаюцца: хто дадому, а хто ў клуб.
Сямейная пара Ліза і Максім пасля пасядзелак у «Лондане» з’язджаюць на таксі ў «Базу». Па іх словах, яны стараюцца хаця б раз на месяц выходзіць на начныя гулянкі ўдвох або ў кампаніі з сябрамі. За адну ноч пара звычайна траціць ад 100 да 150 рублёў.
Начны клуб «База» і ўвесь астатні комплекс забаўляльных устаноў - «Метро», «Фанера» і іншае — гэта месца з надзвычай высокай канцэнтрацыяй аматараў начнога жыцця.
У дзень, калі ў «Базу» завітаў карэспандэнт HK, там было пуставата. Заўсегдатыя кажуць, што зазвычай народу ў выходныя нашмат больш, а тым разам аншлагу не было, бо, маўляў, усе з’ехалі на LIDBEER.
[irp posts="82 509″ name="Мора піва і прэс Шнурава. Што мы бачылі на LIDBEER-2018"]
Арцём, які прыйшоў у «Базу» разам з сябрамі, кажа, што за адну ноч толькі ў гэтым комплексё лёгка і з задавальненнем можна патраціць 150−200 рублёў. Асабліва калі ты з дзяўчынай.
Сяброўкі, якія пажадалі застацца ананімнымі, распавялі, што іх асноўныя выдаткі за ноч — гэта плата за ўваход. За ўсё астатняе, як правіла, разлічваюцца «джэнтльмены».
«Мы жывем непадалёк, таму і таксі непатрэбна. Калі ты — прывабная дзяўчына, то пратусіць усю ноч можна і за 10−15 рублёў».
Самым тусовачным месцам у тую ноч, калі па горадзе ездзіў наш карэспандэнт, выявіўся бар «Гудзіні».
У ваколіцах трох гадзін ночы ў бары было літаральна не праціснуцца — людзі былі паўсюль: за столікамі, ля барнай стойкі, на падваконнях, поўны быў таксама танцпол.
Марк і Вераніка да таго, як патрапіць у «Гудзіні», былі ў Werden. Звычайна пара за ноч траціць каля 100 рублёў.
Нягледзячы на тое, што ўжо верасень і ночы не надта цёплыя, ды і час працы падыходзіў да канца, на летняй пляцоўцы «Гудзіні» таксама было мноства народу.
Таксіст Сяргей, з якім мы праехаліся па горадзе, заўважае, што гродзенцы тусяць да 5−6 гадзін раніцы.
Найбольш выклікаў у познія начныя і раннія ранішнія гадзіны праходзіцца на «Базу», «Фарадэй» і «Гудзіні». Пры гэтым вызначыць, калі больш народу тусуецца — з пятніцы на суботу ці з суботы на нядзелю — немагчыма, лічыць Сяргей. «Сёння была не самая загружаная ноч», — упэўнена кажа ён.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…