Яшчэ ўвесну ў Гродна завітаў незвычайны бязвізавы турыст — лёгіянер V рымскага легіёну Ціт Флавій. Ён завітаў у Беларусь у рамках падарожжа па варварскіх краінах, якое зладзіў сабе ў адпачынку. Цяпер ён у чарговым паходзе супраць непакорных галаў, але знайшоў час каб падзяліцца з намі фота з падарожжа ў Гродна.
26 кастрычніка 2017 года спаўняецца год, як Гродна і частка Гродзенскага раёна сталі бязвізавай зонай для замежных турыстаў. За гэты час горад без візы наведала больш за 44 тысячы турыстаў.
[irp posts="37 863″ name="Турыстаў у Гродне становіцца больш, але бізнес не спяшаецца ўкладаць у інфраструктуру"]