Гродзенцы і турысты незадаволеныя сэрвісам кавярні «Nebo», якая працуе на даху гродзенскага ўнівермага. Аб непрыемным досведзе расказала ў сваім TikTok блогерка Ала Барысевіч. Мяркуючы па профілі, яна жыве ў Расіі і вядзе праграму «Что узнала Алла», дзе камунікуе з расійскімі зоркамі і здымае апытанні на вуліцах. Відэаводгук сабраў шмат каментарыяў.
Пачалося ўсё з таго, што Алу пасадзілі за брудны стол. Сурвэтак не было — іх прыйшлося выпрошваць у персаналу.
@borisevich.alla Кто был? Расскажите как вам? #гродно #беларусь ♬ оригинальный звук — borisevich.alla
«Замовілі брускеты, ну, мякка кажучы, мама мне лепш дома прыгатавала б. Ды і выглядаюць не вельмі. Папрасілі эспрэса-тонік. Не робяць такія кактэйлі, прынеслі бутэльку тоніка», — дзеліцца блогерка.
Кліентка таксама адзначыла бруд ва ўстанове: пад сталамі валялася смецце, канапы і кляёнкі на сталах былі брудныя. На яе думку, атмасферу на тэрасе псуюць сталы, брэндаваныя «Лідскім півам». Адзіны плюс, які адзначыла Ала, гэта від на Гродна.
Каментатары згодныя: пішуць пра доўгае чаканне і ненавучаны персанал
Відэа сабрала крыху больш за 190 тысяч праглядаў і 422 каментары.
Самы папулярны каментар — 481 лайк — аб тым, што ў кафэ «Крыша мира», якое раней працавала на гэтым месцы, было класна.
«Затое просяць па два рублі, каб від паглядзець. З такім поспехам я магу і на кола агляду пайсці», — піша карыстальніца Рына. З ёй салідарныя 215 чалавек.
Людзі адзначаюць вельмі доўгае чаканне меню і страў, бруд, задуху, няўтульную абстаноўку. Некаторыя не дачакаліся меню і сыходзілі, іншыя пішуць, што больш ніколі туды не вернуцца.
«Праблема ў тым, што ўласнікі кавярняў эканомяць на навучанні персаналу. Персанал кафэ і рэстаранаў заўсёды трэба навучаць, ад слова „ЗАЎСЁДЫ І ПАСТАЯННА“. Сэрвіс — гэта культура, але гаспадар эканоміць», — выказала меркаванне падпісчыца. У адказ на гэты каментар яшчэ адна падпісчыца напісала, што там працавала яе сяброўка: «Прапрацавала тыдзень і збегла, за звышурочныя не заплацілі. Там тупа ўсе офікі падлеткі да 18 большасць». Аб жаданні ўладальнікаў зарабіць пабольш выказаўся іншы карыстальнік: «Змяніўся ўладальнік грошы ўсё ў кішэню, набраў людзей за капейкі працаваць думаю не жадаюць, вось і сутнасць дзе сутнасць))) хто як зразумее!».
Яшчэ ў некалькіх чалавек пытанні ўзніклі ў цэлым да гродзенскага сэрвісу. Карыстачка Наталачка лічыць, што за апошнія два гады абслугоўванне ў Гродне «ўпала ніжэй за плінтус». Профіль з нікам «Янина и Ванина» задаецца пытаннем: «А што адбываецца з абслугоўваннем у Гродне?» — і адзначае дрэнны сэрвіс ужо ў рэстаране «Адэса-мама».
А што па водгуках?
На Google картах установы пакуль не існуе. У Яндэксе рэйтынг — адна зорка з пяці, адзнакі пакінулі 38 чалавек, 37 напісалі водгукі. У асноўным карыстальнікі скардзяцца на дрэнную працу персаналу, бруд, праблемы з браніраваннем. Адзіны плюс, мяркуючы па водгуках, гэта від на Гродна. Ніжэй —
некалькі водгукаў з захаваннем аўтарскай арфаграфіі і пунктуацыі (мы пакінулі іх на мове арыгіналу).
«Отличный бармен, который способен помочь с выбором коктейлей. Вид на город. Сервис оставляет желать лучшего. Официанты игнорируют посетителей, заставляя их ждать долгий промежуток времени. Грязное помещение, куча туристов фотографирующихся на крыше здания. Нет клиентоориентированности. В общем и целом место к посещению я порекомендовать не могу», — піша на Яндэкс Картах карыстальнік Міхаіл Навіцкі.
Кацярына П. піша:
«Впечателтния только отрицательные, не советую к посещению вообще!
Во-первых, за столик присели, он не был протет даже после предыдущих гостей.
Во-вторых, принимая заказ официант не предупредил, что у них длителтное время ожидания блюд с мангала, хотя заведение было полупустым. Ожидая наш заказ с пустым столом минут 30 решили узнать, что с нашим заказом, толькл тогда нам соизволи сообщить, что готовность с момента приема заказа 40, но к нашему большому удивлению было, что карбонару подали через 50−55 минут с момента приема заказа.
В-третих, десерт наполеон был простл отвратительным!!! Мало чего он был дубовым, мало напоминал наполеон, но еще и с привкусом, будто он находился рядом с мангалом👎
В-четвертых, туплета собственного нет и катакомбами нужно спускаться в сам торговый центр и такими же стрпшными путями возвращаться обратно в завежение.
В-пятых, все блюда заказанные нашей компанией на вкус оказались не приемлемыми. Салат «гриль с морепродуктами» не вкусный до ужаса!!! Овощи мариновались в специях, будто предназначенные для шашлыка, были соленными и подгорелыми. Морепродукты в салате были как резина и честно говоря, была на столько голодна, что из салата выбрала креветки в количестве трех штук, все остальное оставила в салате почти не тронутым. Стейк свинины на гриле напоминал тупо выризку для шашлыка, аккуратно собранную на тарелке и обильно залитым соусом, что б скрыть, что это не стейк.Настроение заведение испортило на весь день! Остались голодными, да еще и с отвратительным послевкусием… из чека убрали только стоимость десерта («
«Приехали в Гродно в туристических целях, сразу пошли позавтракать в небо, заказали английский завтрак, соусы к нему не принесли, когда спросили у официанта, он сказал, что кухня сказала, что туда идёт только соус барбекю, хотя в меню четко указаны позиции, по виду блюда уже можно сказать, что 650 г здесь и не пахнет. Будем настоятельно не советовать всем знакомым это место», — піша Аляксандра Ляшко.
Як і калі з’явілася кавярня на даху гродзенскага ўнівермага
Аглядная пляцоўка на даху гандлёвага дома «Нёман» з’явілася ў 2018 годзе. Яе лічаць самай вялікай у Беларусі - яе плошча каля 800 кв.м. У праект тады ўклалі каля $ 500 тыс., у тым ліку выдаткі на ўстаноўку панарамнага ліфта.
Назіральная пляцоўка стала папулярнай у турыстаў. На ёй працавала кавярня «Крыша мира», па назве якой часта называлі і саму пляцоўку. Некаторы час зімой там нават працаваў каток са штучным ільдом пад навясным купалам. Праўда, невялікі - усяго 160 кв.м.
У 2023 годзе гандлёвы дом «Нёман» пачалі рэканструяваць. Пасля адкрыцця ён змяніў назву на ЦУМ. Кафэ на даху таксама змяніла ўладальнікаў і стала называцца «Nebo». Уваход на назіральную пляцоўку зрабілі платным: для ўсіх, акрамя кліентаў кафэ, ён каштуе два рублі.