Спадчына

«Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!» Урок «чытаем па-беларуску з velcom» прайшоў у Новым замку

Вершы Максіма Багдановіча ў выкананні тэлевядоўцаў Юрыя Жыгамонта і Аляксандра Улейчыка, пісьменніц Раісы Баравіковай і Алены Масла, дырэктара гісторыка-археалагічнага музея Юрыя Кітуркі і гродзенскіх школьнікаў гучалі 16 лістапада ў Новым замку. Тут праходзіў урок «Чытаем па-беларуску з velсom», прысвечаны 125-годдзю паэта.

«Развіццё нацыянальнай ідэнтычнасці і падтрымка дзяцей гэта тыя напрамкі сацыяльнай адказнасці бізнеса, якія развівае кампанія», — распавяла куратарка праекта Катажына Валкоўская.

«У гэтым праекце абодва напрамкі зліліся. Думаем, што такімі ўрокамі ўдасца пасеяць у дзецях зерне цікавасці, што ў будучыні перарасце ў любоў да мовы і беларускай культуры ўвогуле».

Усе дзеці - наскрозь беларусы

Юрый Жыгамонт лічыць, што такога кшталту акцыі прыцягваюць увагу да мовы, прымушаюць задумацца, чаму ў незалежнай Беларусі родная мова знаходзіцца не на самым пачэсным месцы. «У школе мала часу даецца на вывучэнне мовы, а нават калі дзеці вучацца па-беларуску, то для паступлення маюць рыхтавацца на рускай — няма вышэйшых навучальных устаноў з беларускім навучаннем. У нас дзве дзяржаўныя мовы, то павінна быць магчымасць карыстацца імі па-роўну.»

Што да дзяцей, то «і гомельскія, і віцебскія, і гродзенскія — яны ўсе наскрозь беларусы», мяркуе Юры Жыгамонт. «Калі размаўлеш з дзеткамі, адчуваецца, што беларуская мова ў іх усярэдзіне, што яны беларусы, што ім хочацца гаварыць на беларускай мове і яны з задавальненнем гэта робяць».

Дзеля падтрымкі мовы, на думку Юрыя, кожны павінен рабіць усё што можа: «Трэба разумець, што жывём не толькі сённяшнім днём. Мы прыйшлі на гэту зямлю, а мова ўжо была. Мы сыдзем, а яна павінна застацца».

youtu.be/p_wRoNdITkg

Моўная разнастайнасць — як шматколерная вясёлка

«Дождж ідзе — ён з кропель складаецца. Праўда? — далучаецца да размовы пісьменніца Алена Масла. — Любое дзеянне, што робіцца з любоўю да справы, знаходзіць водгук у сэрцах. Тут дзеці - проста агонь. А калі яны бачаць падтрымку ад сур’ёзных дарослых — дырэктара музея, настаўнікаў, пісьменнікаў - гэта іх вельмі натхняе».

Захаванне моўнай разнастайнасці на думку Алены надае свету вакол «шматколернасць вясёлкі». «Калі змяшаць усе фарбы ў адну, то гэта будзе проста шэры колер. А калі падтрымліваць шматколернасць, то вясёлка будзе ззяць. Не трэба нам самім сябе збядняць. Няхай у нас будуць англійская, польская, нямецкая, турэцкая, руская мовы — але няхай будзе і беларуская. Мы за яе ў адказе. За нас яе ніхто не захавае».

Чужое жалеза не дапаможа

Юрый Кітурка ўзгадаў для школьнікаў прачытаную ім у дзяцінстве казку «Роберт — захавальнік жалеза» эстонца Уладзіміра Бээкмана. «Сярод герояў там былі жалезныя чалавечкі, што меліся захоўваць жалеза ад іржы. З гэтай казкі я запомніў словы, глыбокі сэнс каторых зразумеў пазней: «Дружа! Калі ў цябе няма свайго жалеза, чужое табе не дапаможа».

Калі стаў дарослым, то ўсвядоміў, што наша «жалеза» гэта Максім Багдановіч, Янка Купала і ўсе іншыя пісьменнікі Беларусі, каторыя захоўваюць нашу мову ў сваіх творах. Наша «жалеза» гэта наша мова. Калі ў нас яе не будзе, то нам ніхто не дапаможа".

Тое, што праект скіраваны не толькі на дзяцей, падкрэсліла Раіса Баравікова. «Гэтай акцыяй velсom дае прыклад іншым кампаніям, бізнесу, камерцыйным структурам. І потым, гэта мецэнацтва нават у нейкім сэнсе, аднаўленне вельмі шляхетных традыцый».

Таксама гэта вялікая падтрымка пісьменніцкаму асяродку, лічыць яна: «Адчуваецца, што не мы адны клапоцімся пра мову, што і бізнес надае ёй значэнне. Радуе, што пачаўся такі вельмі харошы духоўна-асветніцкі рух да беларускага слова».

Праект закране 20 тысяч дзяцей

Праект «Чытаем па-беларуску з velсom» пачаўся год назад і за гэты час у ім узялі ўдзел больш за 11 тысяч школьнікаў з Мінска і Мінскай вобласці, Гомельшчыны і Гродзеншчыны. Бліжэйшым часам каманда праекта наведае Магілёўшчыну і Віцебшчыну. Мяркуецца, што агулам пачытаюць па-беларуску з velсom каля 20 тысяч маленькіх беларусаў.

Апроч гэтай акцыі кампанія ладзіць іншыя ініцыятывы ў падтрымку роднай мовы. Ужо 26 лістапада ў Гродне пройдзе прэм’ера спектакля «Флейта-чарадзейка» сямейнага інклюзіўнага тэатра «і». Гэта будзе мюзікл на беларускай мове з удзелам дзяцей з аўтызмам. Для дарослых аматараў беларускай мовы і літаратуры ў сеціве ідзе праект «movabox — чытаем па-беларуску

Фота: Ян Лялевіч, з архіву Hrodna.life
Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024