Горад

Не распуста, а эстэтыка. Скандальная імпрэза «Loshadka party» адбылася ў Гродне

«Маралісты» ў сацсетках абвінавачвалі ў пошласці і сэксуальнай распусце. Некаторыя пагражалі аблавамі і закрыццём клубу за распаўсюд парнаграфіі. Але імпрэза ў эстэтыцы BDSM прайшла ў межах прыстойнасці і з добрым мастацкім густам. Hrodna.life зрабіў вялікі фотарэпартаж з месца.

Латэкс, чорная скура і бізуны

Трапіць на мерапрыемства ў клуб «Афрыка» было дастаткова складана. На ўваходзе ўдзельнікаў чакалі жорсткі дрэскод і фэйскантроль — толькі адпаведнае адзенне і маскі або класічныя касцюмы. На самім мерапрыемстве была забаронена любая неакрэдытаваная фота- і відэаздымка.

Кажа адзін з арганізатараў імпрэзы:

— «Loshadka Раrty» это не BDSM-вечеринка. Если в образах гостей представлены костюмы и атрибутика этой культуры, то только из-за ее особенной эстетики и красоты. Костюмы из кожи и латекса добавляют пикантности практически в любой образ.

Конечно, среди нашей аудитории есть и представители этой культуры, но мы рады всем, кто разделяет нашу тематику. Ведь «Loshadka Раrty» — это представление и спектакль, где каждый может разоблачиться и обнажить свою натуру, дать волю своим тайным фантазиям и поиграть в игру на грани дозволенного и запрещенного.

«Ты — это то, насколько ты сопротивляешься этому скучному миру» — адзін са слоганаў імпрэзы

Арганізатары лічаць «Loshadka Раrty» пратэстам супраць штодзённасці.

— Гродно насыщен клубными мероприятиями, но их качество падает. Большинство заведений не хотят развиваться, экспериментировать и показывать что-то новое. Мероприятия тиражируются, меняются лишь названия, а суть и формат остается прежним. Люди с ностальгией вспоминают времена старого «Флинта» и «Стоп-Лайна», когда вечеринки были по-настоящему тематическими.

Вы знаете, что аудитория перестала воспринимать афиши из ночных клубов? Так как за красивой обложкой чаще всего оказывается обычная «пустышка», со штатным диджеем и go-go, в лучшем случае — скидка на коктейль. И даже те события, которые, по мнению штатных арт-менеджеров, должны удивить завсегдатаев дискотек, выглядят стабильно ущербно.

Клубная культура пробивает дно и стремится на еще большую глубину, посещаемость ночных мероприятий падает и далеко не только по экономическим причинам. Мы же хотели сделать что-то особенное и сделали, мы принесли не просто что-то новое и качественное, а смогли вызвать у людей всплеск эмоций.

Loshadka прайшла ўжо ў другі раз. Першая вечарына адбылася таксама ў «Афрыцы» і сабрала некалькі сотняў аматараў незвычайнага адпачынку. Гэтым разам удзельнікаў было менш. Па словах арганізатараў, па-першае, з-за закрытага фармату, па-другое, з-за байк-фестывалю, які «перацягнуў» частку аўдыторыі.

— Нашими гостями стали вполне воспитанные и адекватные люди, в том числе с весьма специфическим представлением об отдыхе. Аудитория собралась и поддержала наш проект, показав, что городу нужен новый формат мероприятий. И если мы хотим, чтобы у нас была клубная культура, тогда она нуждается в полной перезагрузке.

Шмат удзельнікаў з Мінску і іншых гарадоў

Зараз мерапрыемствы такога формату адбываюцца толькі ў Гродне, таму шмат прыхільнікаў з’ехалася з іншых гарадоў. Арганізатары ўжо атрымалі некалькі прапаноў правесці такую імпрэзу і ў сталічных клубах.

— Нечто отдаленно похожее проходило в Минске на закрытых мероприятиях для аудитории с нестандартными сексуальными взглядами, но это абсолютно не тот уровень и далеко не то, к чему стремимся мы. Нам удалось поднять планку высоко и, скорее всего, мы сами ее и будем преодолевать.

Падрыхтоўка мерапрыемства доўжылася больш за два месяцы. Арганізатары шукалі адпаведнае памяшканне, рыхтавалі абслугоўваючы персанал, рэпетавалі з танцорамі нумары, шылі адпаведныя касцюмы.

— Было задействовано много талантливых и творческих людей, отдавших этому проекту частичку себя. С помощью художников были созданы образы для боди-арта, в качестве моделей выступили танцовщицы из Гродно. Для каждого артиста и танцора go-go был подготовлен уникальный образ и свой костюм. В работе над промо-материалом были задействованы одни из лучших фотографов и видеографов города. Одним словом — это далеко не массовый продукт и за один день такие вещи не делаются.

На дасягнутым арганізатары не спыняюцца і ўжо пачалі рыхтаваць наступную вечарыну. Калі яна адбудзецца і чаго ад яе чакаць прыхільнікам — пакуль трымаецца ў таямніцы.

— Мы делаем все своими силами, на самоокупаемости и не стремимся к жесткой коммерциализации. Задача мероприятия не озолотить его организаторов и не поднять хайп в прессе. Цель проста — нести любовь и позитив в серую действительность.

[irp posts="14 748″ name="Любімыя карціны носіць на сабе. Інга Болатава пра татуіроўкі, за якія мог узяцца не кожны майстар"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024