Людзі і справы

«Не хапае арганізатара, які будзе прасоўваць горад». Піяршчык Якуша Мiхаiл Ліс пра сваю работу і брэнд Гродна

Скандальныя навіны з Якушам, дапамога бяздомным жывёлам, чаяванне з персанажамі «Алісы ў Краіне Цудаў» — за многія незвычайныя акцыі ў Гродне ў апошнія гады адказны адзін чалавек — піяршчык Міхаіл Ліс, які зараз вучыцца ў Вялікабрытаніі. У размове з Hrodna.life хлопец расказаў пра свой шлях у прафесіі і даў парады, як прасоўваць Гродна ў якасці турыстычнага брэнду.

Апынуўся на сваім месцы

У Гродне Міхаіл Ліс вучыўся на псіхолага, але заўсёды хацеў займацца творчасцю, шукаць і рабіць новае. Спачатку займаўся рэкламай, але перайшоў у піяр, дзе трэба больш рашучасці і вынаходлівасці.

«Піяр гэта інакш „сувязі з грамадскасцю“. А вывучэнне грамадства — гэта тое, чым займаецца сацыяльная псіхалогія. Так што я апынуўся на сваім месцы», — кажа Міхаіл.

Талковых піяршчыкаў у Гродне няма. Акрамя Сяргея Іванова

Паводле справаздачы брытанскай акадэміі рэкламы, за год там выдалі больш за 11 мільярдаў фунтаў на рэкламу. Але апытанне паказала, што амаль ніхто не можа ўспомніць хаця б два прыклады з рэкламы, якія ён убачыў за дзень. Прыкладна такая ж праблема і ў Беларусі, лічыць Міхаіл. «Хай чытачы гэтага артыкула правераць гэта на сабе цяпер. Упэўнены, што ўспомніць рэкламу нават за сёння многім будзе складана», — прапануе эксперымент хлопец.

Іншая справа — піяр, дзе ўсе паведамленні ідуць у форме навін. «Людзі чытаюць навіны заўсёды, а яркія і незвычайныя навіны запамінаюцца імгненна і надоўга. Улічваючы, што рэкламшчыкаў у Гродне дзясяткі, а талковых піяршчыкаў - акрамя таленавітага Сяргея Іванова — няма, я вырашыў паспрабаваць свае сілы ў гэтай справе».

Паступіў у Англію дзякуючы акцыям у Гродне

Першай замовай Міхаіла было прыцягнуць увагу да працы першага ў СНД завода па безадходнай перапрацоўцы шын.

«Праблема ўтылізацыі адходаў актуальная не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. Тады мы напісалі адкрыты ліст спеваку Стынгу i, дарэчы, нават атрымалі адказ ад яго прэс-сакратара. Далей мы стварылі першую ў гісторыі карціну з перапрацаваных шын — партрэт Майкла Джэксана. Назвалі гэты стыль „шынапiсь“. Пасля гэтых акцый пайшлі заказы з самых розных накірункаў: індустрыя моды, шоў-бізнес, дабрачыннасць».

Міхаіл у Лондане
Дзякуючы паспяховым акцыям у Гродне, Міхаілу ўдалося паступіць у Англію, у лонданскі ўніверсітэт Грынвіч на магістратуру па PR і карпаратыўных камунікацыях. Адна з умоваў, каб вучыцца бясплатна, — добрае партфоліа.

Адпраўляць Міхаілу было што. За некалькі гадоў працы ў Гродне, акцыі хлопца траплялі нават у сусветныя СМІ.

«Якасць маёй працы ацанілі не толькі ў Лондане, але і Санкт-Пецярбурзе, дзе наша з Яўгенам Якушам акцыя са «збітымі пешаходамі» заваявала галоўны прыз ад агенцтва Інтэрфакс у намінацыі «Лепшае сацыяльнае відэа года».

www.youtube.com/watch?v=Fd8RO_LmRsg

Акцый было шмат. Прыклады, што мне падабаюцца — гэта танец Яўгена Якуша, які выкарыстоўвае мову глуханямых, прысвечаны Нэльсану Мандэле, які быў паказаны на тэлеканале BBC і партрэт Фрэнка Сінатры з ежы для сабак, пра які напісала буйная газета «Метро».

www.youtube.com/watch?v=QjyJp_pKtMI&feature=youtu.be

Піяр дапаможа ўсім

Піяр патрабуе значна больш крэатыву, чым усе астатнія напрамкі, кажа Міхаіл. У адрозненні ад рэкламы, дзе ты можаш хоць чорны квадрат павесіць, абы заплацілi, у піяры важна ідэя. Журналіст заўсёды праверыць навіну і калі яна будзе нецікавая аўдыторыі - яна не пройдзе.

«У навучальных установах не вучаць як ствараць цікавыя навіны. Таму большасць піяршчыкаў пішуць безаблічныя рэлізы пра сумныя падзеі з разраду „сустрэліся, паціснулі рукі, разышліся“. Таксама многія піяршчыкі проста не разумеюць што значыць слова „падзея“ і якой яна павінна быць», — кажа Міхаіл.

Ён лічыць, што сёння проста якасцю і добрай цаной ужо нікога не здзівіш, бо тавары і паслугі нічым не адрозніваюцца ад канкурэнтаў. Піяр жа здольны з дапамогай невялікага бюджэту вылучыць брэнд сярод сабе падобных. Да таго ж, ён дае цікавыя навіны, дзе няма крыміналу і іншага негатыву.

Міхаіл з дабрачыннай арганізацыяй, пасля адной са сваіх акцый

Піяр для Гродна: кожнай аўдыторыі сваё

«Я б параіў не прасоўваць Гродна як звычайную турыстычную славутасць для ўсіх. Трэба падзяліць мэтавую аўдыторыю: па ўзросце, геаграфічным становішчы, цікавасцям і г. д. Трэба для кожнай аўдыторыі ствараць асобны мэсыдж. Напрыклад, у нас ёсць аматары музыкі. Можна праспансаваць стварэнне песні, якая будзе рэкламаваць Гродна. Умова — каб выканаўца быў папулярны ў патрэбнай мэтавай аўдыторыі. Усе залежыць ад бюджэту: гэта можа быць і David Guetta, і наш беларускі дыджэй Арстон.

Можна «зайсці» праз fashion. У нас вельмі прыгожыя нацыянальныя касцюмы. Што перашкаджае распрацаваць новую лінію — дапусцім Roberto Cavalli, выкарыстоўваючы наш арнамент?

Можна задзейнічаць Галівуд. Ніхто не ведаў пра Румынію да 1992 года, пакуль на экраны не выйшаў фільм «Дракула» з Кіану Рыўзам і Монікай Белучы. А ў нас жа ёсць сусветныя брэнды: заснавальнік Лас-Вегас Мэер Ланскі, заснавальнік кінастудыі MGM Луіс Майер, той жа Тадэвуш Касцюшка. Касцюшка — нацыянальны герой ЗША, яго імем названа самая высокая гара Аўстраліі. Яго не трэба рэкламаваць заходняй публіцы — здыміце ў яго ролі Джоні Дэпа або Брэда Піта і працэс пойдзе сам".

Няма грошай? Дапамогуць студэнты!

Калі бюджэту няма, Міхаіл прапануе іншы выхад, звязаны з навучальнымі ўстановамі, дзе вучаюцца сотні таленавітых мастакоў, скульптараў, дызайнераў і праграмістаў.

«Замест сумных і нікому не патрэбных экзаменацыйных тэм, хай усе яны ствараюць прадукт для раскруткі горада як брэнда. Напрыклад, праграмісты могуць стварыць VR-дадатак [віртуальная рэальнасць — рэд.], у якім людзі, апрануўшы навушнікі і 3D-акуляры, патрапяць у гродзенскае мінулае.

Скульптары могуць ствараць яркія падзеі на выездзе — у Літве і Польшчы — папярэдне разаслаўшы прэс-рэліз мясцовай прэсе. Так яны атрымаюць і добрую адзнаку, і раскручаную працу ў партфоліа. Можна выкарыстоўваць месцы, па якіх ездзяць турысты. Напрыклад, можна стварыць некалькі ледзяных скульптур гістарычных персанажаў і адправіць іх на крызе па рацэ ў бок Літвы. Літоўскай прэсе трэба загадзя паведаміць, што ў іх бок рухаецца першая плывучая выстава. Каб працы даехалі - можна ўзяць суправаджальны катэр. Хай выстава праедзе па ўсіх населеных пунктах уздоўж ракі і эпічна спыніцца дзе-небудзь у цэнтры буйнога горада. Такіх ідэй трэба прыдумаць хаця б 100 і рэалізоўваць мінімум два разы ў месяц".

Даць магчымасць працаваць Сяргею Іванову

Міхаіл лічыць, што ў Гродне і Беларусі агулам склалася ўнікальная сітуацыя. Ёсць што рабіць, і ёсць каму рабіць. Але зараз у Гродне не хапае арганізатара, які будзе кантраляваць увесь працэс. Міхаiл рэкамендуе былога кіраўніка праекта «Жывая гісторыя» Сяргея Іванова, які ў піяры разбіраецца і мог бы прыцягнуць турыстаў ды вывесці горад на новы ўзровень.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024