Спадчына

Не, гэта нармальна. «Гульні з класікай» Руслана Вашкевіча — шанец адчуць сябе па-свойску ў свеце мастацтва

Некалі Поль Сезан заяўляў, што павінен распавесці свету ісціну жывапісу. Але ў ХХ стагоддзі мастакам гэта ўжо не цікава. Чужая ісціна больш не аўтарытэт ці, прынамсі, не ісціна ў апошняй інстанцыі. Класічныя сюжэты перасталі быць толькі нагодамі для маўклівага назірання і захаплення. Мастакі ХХ стагоддзя «вынайшлі», што з класікай можна гуляць — бачыць на палотнах што заўгодна. Маўляў, цяперашняе успрыняцце важней за тое, «што хацеў сказаць аўтар», а мастацтва — гэта не толькі тое, што стваралася ў даўнія часы, а тое, адбываецца тут і цяпер.

Пра гульні з класікай сучаснага беларускага мастака Руслана Вашкевіча распавяла Вікторыя Ільіна на другой лекцыі з цыкла «-арты ды -ізмы ХХ стагоддзя».

«Паразітаванне» на пазнавальнасці ці сутворчасць з мэтрамі?

Гледачы, што наведваюць мастацкую галерэю ці славуты музей, наўрад ці ведаюць шмат аб традыцыях жывапісу розных эпох ці асаблівасцях мастацкіх тэхнік. Але яны ўсё роўна патрапляюць пад уздзеянне магіі вялікіх майстроў мінулага. Руслан Вашевіч сваімі працамі дае «права на мастацтва» не толькі элітарнаму знаўцу. Ён «перакладае» класічныя сюжэты на мову культуры ХХ стагоддзя. Можна пабачыць у гэтым «паразітаванне» на пазнавальных вобразах, а можна — гульню з класікай, што дае шанец да інтэракцыі кожнаму.

Дзяўчынка на шары

Ты не памятаеш дакладна, як размяшчаюцца постаці класічнай «Дзяўчынкі на шары» і пачынаеш сумнявацца і непакоіцца, калі бачыш інтэрпрэтацыю карціны? Ну і ок, гэта якраз тое, што трэба.

У гледача абуджаецца фантазія і ўключаюцца мазгі. Гэта лепш заматывуе цікавіцца мастацтвам, чым пажоўклая старонка энцыклапедыі. Ці, прынамсі, не горш.

Сланечнікі

Ты пазнаеш «Сланечнікі» (у бабулі стол накрыты такой цыратаю, ага), але не можаш дакладна ўспомніць аўтара? (Ван Гог, не парся) Ну дык і бабуля мо не зможа, але праз гэта няпоўнае памятанне можна стаць сутворцам класіка, чаму не? Ні для мастацтва, ні для гледача не будзе ад таго вялікае бяды. У 20 стагоддзі так рабіць можна.

Руслан Вашкевіч, інтэрпрэтацыя «Сланечнікаў» Ван Гога

Паслы

На халстце можна шукаць не толькі звыклыя значэнні - таму айда наперад! Дваццатае стагоддзе адрозніваецца цікаўнасцю. Сюжэт ужо не так важны, як погляд на яго і магчымасць змяняць пункты гледжання і кропкі назірання. Прыёмы візуалізацыі робяцца не менш важным складнікам мастацтва, чым вобразы. Вось новы ракурс размяшчэння інтэрпрэтацыі «Паслоў» Гальбейна ад Вашкевіча дае шанец наблізіцца да разумення сэнсаў арыгіналу.

Партрэт чалавека ў чырвоным цюрбане

Чырвоны цюрбан у Яна ван Эйка такі чырвоны, што глядзець невыносна і робіцца страшна? Ну то ўсміхніся, пабачыўшы ў ім звычайныя і нястрашныя абрысы складзеных рук. Ужо не страшна? Мастацтва і не павінна палохаць. Ці наадварот? Ай, нікому яно нічога не павінна.

Аголеная

Што дало мастакам ХХ стагоддзе? Найперш — свабоду выбару ў творчасці. Руслан Вашкевіч дэманструе гэта адмовай ад жанравых абмежаванняў ды межаў традыцыяналісцкай прыстойнасці.

«Аголеная» Мадзільяні ў душавой кабінцы можа падацца здзекам. Аднак жа ў ХХ стагоддзі гэта шлях да мастацкай нормы.

Ці ўсім падабаецца замах новых мастакоў на спробы па-свойму прачытаць класіку? Напэўна — не. З іншага боку — прыйшоў час большай разнастайнасці пазіцый, а не проста прыняцця ці адмовы. Руслан Вашкевіч сваімі працамі дэманструе, што мастацтва — ужо не проста набор стыляў, формаў і тэхнік. Дадаткам да ўсяго гэтага паўстае магчымасць азірнуцца навокал свежым вокам і пад халодным (не абавязкова камфортным) душам сучаснасці асвяжыць уласнае ўспрыняцце свету.


Руслан Вашкевіч — прадстаўнік беларускага актуальнага мастацтва, мастак-канцэптуаліст, куратар. Нарадзіўся ў 1966 годзе ў Мінску.

У арт-бандытызме Вашкевіча сапраўды не абвінавачваў толькі мёртвы крытык. Аднак за кожнай правакацыяй стаіць цэлае даследаванне, метадычны разлік і праца прафесійнага канфлікталога. У беларускім сучасным мастацтве задаваць адкрытыя пытанні ўсё яшчэ не прынята. Руслан Вашкевіч адзін з нямногіх, хто ўмудраецца яшчэ і адказваць на іх.


Вікторыя Ільіна — мастачка, нарадзілася і зараз жыве ў Гродне. Скончыла мастацкае вучылішча імя Глебава і Беларусккую Акадэмію мастацтваў, член Саюза мастакоў Беларусі. Выкладае ў дзіцячай мастацкай школе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024