Hrodna.life чарговы раз дае парады мясцовым уладам — як правільна кіраваць горадам. Гэтым разам тлумачым, як за невялікія грошы зрабіць надзвычай важную навуковую працу ды павысіць прэстыж Гродна і яго кіраўнікоў.
Гродна — адзін з самых багатых на археалагічную спадчыну гарадоў Беларусі. Нездарма галоўны музей вобласці носіць назву гісторыка-археалагічнага. За апошнія 80 гадоў польскія, савецкія ды беларускія археолагі выдабылі з-пад зямлі дзясяткі тысяч цікавых прадметаў, якія экспануюцца ў музеях і актыўна вывучаюцца даследчыкамі.
Але калі ўявіць сабе тыя абшары горада, якія грунтоўна раскапаны архолагамі, то іх акажацца не так і шмат. Прыкладна на 60% раскапана тэрыторыя Старога замка, збольшага тэрыторыя вакол Каложы, трошкі Новы Замак і амаль не раскапаны сам сярэднявечны горад.
За апошнія 10−15 гадоў праводзіліся раскопкі галоўным чынам на вуліцах Вялікая Траецкая, Давыда Гарадзенскага, Замкавая, а таксама на Савецкай плошчы. Праўда, раскопкі гэтыя спадарадычныя, выкліканыя галоўным чынам запланаваным на тых месцах будаўніцтвам. Такія раскопкі, як правіла, зводзяцца да так званага «археалагічнага нагляду», калі ўсе росшукі трэба правесці вельмі хутка і ніякія маштабныя і грунтоўныя даследаванні немагчымыя.
У дадатак да ўсяго гэтага хутка пашыраецца тэхналогія буданіцтва на так званых «буранабіўных сваях». Гэта значыць, што будаўнік забівае ў археалагічныя пласты сваі і гаворыць, што даследаванні непатрэбныя, паколькі слаі моцна не парушаныя. Але зразумела, што мы ніколі ўжо не дабярэмся да археалагічных скарбаў, паколькі яны пахаваныя пад новымі дамамі.
Чытайце таксама: Некалькі словаў пра перспектыву, або Як зноў зрабіць архітэктуру Гродна адным цэлым"
Адсутнасць археалагічных даследаванняў прыводзіць да таго, што ў горадзе няма працы для археолагаў. Фактычна, перастала існаваць кафедра археалогіі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, на ўсю мільённую Гродзенскую вобласць засталося два ці тры чалавекі, якія маюць права паводле закону праводзіць археалагічныя даследаванні. Для параўнання на блізкай нам Беласточчыне адначасова «капаюць» не менш дваццаці спецыялістаў.
У выніку мы імкліва страчваем сваё мінулае, але відавочна, што некаторыя таямніцы гісторыі нашага Гродна могуць адкрыць толькі археолагі. Гарадскім і абласным уладам трэба тэрмінова змяніць стаўленне да архелагічных даследаванняў.
Пажадана стварыць фінансуемую горадам пастаянную археалагічную экспедыцыю, накшталт той, што працуе ў расійскім Вялікім Ноўгарадзе. Дастаткова ўзяць на працу аднаго або двух археолагаў і амаль круглы год праводзіць раскопкі хаця бы на невялікай тэрыторыі горада. Горад будзе атрымліваць гатовыя да забудовы ўчасткі ў гістарычным цэнтры, а кошты ўжо праведзеных даследаванняў можна ўключаць у аўкцыённы кошт участка.
Цягам літаральна некалькіх гадоў фонды гродзенскіх музеяў папоўняцца ўнікальнымі экспанатамі, будуць зроблены важныя адкрыцці з гродзенскай гісторыі. Раскопкі таксама можна арганізоўваць як публічны працэс. Іх змогуць наведваць групы турыстаў, у раскопках будуць удзельнічаць усе жадаючыя гродзенцы-валанцёры.
Усё гэта, безумоўна, моцна ўздыме прэстыж і нашага горада і ўладаў. Затраты ж будуць адносна невялікія. Думаецца, што за 30−40 тысяч беларускіх рублёў на год можна было б аплаціць гадавую работу археолага, лабаранта і праводзіць раскопкі на некалькіх дзясятках квадратных метраў у самых цікавых месцах Гродна. Гэта не дорага, але вельмі прэстыжна.
Чытайце таксама: Замкавая вуліца павінна быць пешаходнай! Як гэта зрабіць, захаваўшы парковачныя месцы
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…