Hrodna.life публікуе анкеты васьмі ўдзельніц конкурсу, які адбудзецца 28 красавіка ў канцэртнай зале Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры. Дзяўчаты любяць родную мову і культуру, хочуць, каб адукацыя была беларускамоўнай, і гатуюць стравы з бульбы. Мы запыталіся, як яны палепшаць сітуацыю з беларускасцю, што значыць «быць беларусачкай» і які выраз па-беларуску варта вывучыць бязвізавым турыстам.
[irp posts="14 149″ name="Больш, чым конкурс прыгажосці. У Гродне прайшоў кастынг шоў «Гарадзенская Беларусачка-2017""]
Грае ў студэнцкім тэатры, піша вершы, займаецца танцамі.
Любімы пісьменнік: Максім Багдановіч
Любімы выканаўца: Irdorath, Троіца
Чаму ты вырашыла паўдзельнічаць у конкурсе «Гарадзенская Беларусачка»?
Я гарадзенка і беларуска. Гродна — мой любімы горад, я тут нарадзілася. Вельмі люблю беларускую мову і культуру, з’яўляюся студэнткай беларускай філалогіі. Мару, каб усе ў Гародні размаўлялі па-беларуску і ведалі беларускую культуру. А яна ве-е-е-ельмі цікавая, паверце. Даўно хацела паўдзельнічаць у гэтым конкурсе таму, што гэта не звычайны конкурс прыгажосці. У ім можна прадэмантраваць нешта большае. Тое, што знутры.
Як палепшыць сітуацыю з беларускасцю ў грамадстве? Як ты зменіш сітуацыю з беларускасцю, калі пераможаш?
Я хачу, каб на беларускую мову і культуру людзі глядзелі па-новаму, праз прызму сучаснаці. Я хачу, каб беларускае ўсё больш гучала са сцэны. Я гатова прыдумваць і ўдзельнічаць ва ўсім, што будзе несці сабой беларускасць і што будзе спрыяць яе развіццю. Сама я танцую стыль танцу, які амаль ніхто не спрабаваў пакласці на беларускія матывы. Лічу, што трэба спрабаваць шукаць новыя падыходы да ўсяго. Гэта ж творчасць. Калі не можаш знайсці - значыць не там шукаеш. Трэба спрабаваць глядзець на рэчы пад іншым вуглом.
Што значыць быць беларусачкай?
Беларусачка — гэта краса і жаноцкасць, сціпласць і шчырасць. Абавязкова яна павінна быць добрай гаспадыняй. І канешне ж ведаць, і шанаваць нацыянальныя традыцыі, мову і культуру.
Якую з беларускіх страў ты найбольш любіш і найлепш гатуеш?
Я імкнуся паспрабаваць усе беларускія народныя стравы. Але смачней за маміныя калдуны з грыбамі для мяне нічога няма. Калі гатую сама, люблю ўносіць нешта новае ў страву, люблю эксперыментаваць, і, як правіла, атрымоўваецца ня дрэнна. Мама нават кажа, што я гатую лепш за яе.
Які выраз па-беларуску варта вывучыць бязвізавым турыстам?
Да фразы я б падыйшла з гумарам. Гэта было б напрыклад: «Не чапай, бо лясне!». А чаму б і не? Вельмі каларытны выраз.
Хобі - танцы, спевы.
Любімы пісьменнік: Максім Танк, Пімен Панчанка, Яўгенія Янішчыц, Канстанцін Сіманаў, Уладзімір Маякоўскі, Анна Ахматава
Любімы выканаўца: Паліна Рэспубліка, Соніка, Тhree Days Grace, BMTH
Чаму ты вырашыла паўдзельнічаць у конкурсе «Гарадзенская Беларусачка»?
Я вырашыла прыйсці на конкурс, бо лічу яго не проста конкурсам прыгажосці, а творчым конкурсам, дзе можна праявіць сябе ў розных амплуа.
Як палепшыць сітуацыю з беларускасцю ў грамадстве? Як ты зменіш сітуацыю з беларускасцю, калі пераможаш?
Калі б я атрымала перамогу, то даказала б усім, што беларуская мова і традыцыі жывыя, і не трэба іх саромецца. Наша нацыя не павінна згубіць сябе.
Што значыць быць беларусачкай?
Па-першае, не саромецца сваёй беларускасці. Па-другое, шчыра любіць і захапляцца тым, што ты беларуска, а таксама ганарыцца сваёю краінаю.
Якую з беларускіх страў ты найбольш любіш і найлепш гатуеш?
Найлепш гатую і люблю, канешне ж, дранікі.
Які выраз па-беларуску варта вывучыць бязвізавым турыстам?
Я параіла б вывучыць замежніку фразу «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць!» Для мяне яна стала своеасаблівым крэда па жыцці. Бо мой шлях — творчы. І няхай кожны будзе тварыць сваё жыццё.
Займаецца танцамі, тэатральным майстэрствам, раней займалася вакалам.
Любімы пісьменнік: Міхаіл Булгакаў, Оскар Уайльд
Любімы выканаўца: NaviBand
Чаму ты вырашыла паўдзельнічаць у конкурсе «Гарадзенская Беларусачка»?
На кастынг мне параіў прыйсці мастацкі кіраўнік. Калі даведалася, што конкурс беларускай накіраванасці, з вялікім задавальненнем пагадзілася, бо люблю беларускую мову і культуру.
Як палепшыць сітуацыю з беларускасцю ў грамадстве? Як ты зменіш сітуацыю з беларускасцю, калі пераможаш?
Незалежна ад таго, стану я беларусачкай ці не, удзел у гэтым конкурсе ўжо стаў для мяне штуршком да пераменаў у жыцці. Перш за ўсё я пачала з сябе. Стала размаўляць і перакладаць песні на беларускую мову, яшчэ больш цікавіцца культурай. Паколькі я даўно хацела паспрабаваць сябе ў ролі блогера, то ў неўзабаве пачну здымаць ролікі на беларускую тэматыку.
Што значыць быць беларусачкай?
Гэта, перш за ўсё, удзел у жыцці свайго горада і краіны, бо можна не ведаць родную мову, але пры гэтым рабіць мноства карыснага для горада, грамадства і сябе, бо ў будучыні тут будуць жыць твае дзеці.
Якую з беларускіх страў ты найбольш любіш і найлепш гатуеш?
Можа гэта і банальна, але я люблю бульбу ў любым выглядзе, а яшчэ мачанку з блінамі, гэта мая любімая ежа. А прыгатаваць я змагу любую страву.
Які выраз па-беларуску варта вывучыць бязвізавым турыстам?
Я параіла б вывучыць фразу «Мне патрэбна ваша дапамога».
Галоўнае захапленне — хакей і танцы. Удзельніца групы падтрымкі хакейнага клуба «Нёман», выкладаю танцы ў дзіцячых групах «Dance Kids».
Любімая літаратура: раманы
Любімы выканаўца: NaviBand
Чаму ты вырашыла паўдзельнічаць у конкурсе «Гарадзенская Беларусачка»?
Пра кастынг я даведалася ад сваіх сяброў, яны ж мне і параілі схадзіць, паспрабаваць сябе. Люблю заўсёды нешта новае, цікавае. А тут такі рознабаковы конкурс. Прыйшла на кастынг, хоць і вельмі хвалявалася, і вось я тут!
Як палепшыць сітуацыю з беларускасцю ў грамадстве? Як ты зменіш сітуацыю з беларускасцю, калі пераможаш?
Пасля конкурсу, усё роўна, з тытулам «Гарадзенская беларусачка» ці не, буду старацца больш выкарыстоўваць у паўсядзённым жыцці беларускую мову.
Што значыць быць беларусачкай?
Быць беларусачкай — гэта быць прыгожай не толькі вонкава, але яшчэ і ўнутрана.
Якую з беларускіх страў ты найбольш любіш і найлепш гатуеш?
Як сапраўдны беларус, не магу не сказаць пра дранікі! Люблю іх як гатаваць, так і есці.
Які выраз па-беларуску варта вывучыць бязвізавым турыстам?
Беларусь — культурная краіна, таму бязвізавым турыстам не перашкодзіць ведаць вельмі простую фразу «Калі ласка».
Танцуе, вядзе канцэрты, грае ў спектаклях, фатаграфуе, здымае відэа.
Любімы пісьменнік: Фёдар Дастаеўскі
Любімы гурт: «Ленинград»
Чаму ты вырашыла паўдзельнічаць у конкурсе «Гарадзенская Беларусачка»?
Вырашыла паспрабаваць сябе ў конкурсе такога маштабу, каб адкрыць у сабе якія-небудзь новыя здольнасці, набрацца вопыту з арганізатарскага боку.
Як палепшыць сітуацыю з беларускасцю ў грамадстве? Як ты зменіш сітуацыю з беларускасцю, калі пераможаш?
Калі б я атрымала перамогу, я б старалася далучыць людзей да таго, каб яны размаўлялі па-беларуску як мага часцей. Каб яны больш сур’ёзна ўспрымалі нашу культуру, нашы каштоўнасці і стараліся захаваць тое, чаго дамагліся нашы продкі.
Што значыць быць беларусачкай?
Быць беларусачкай — гэта ведаць гісторыю сваёй краіны, яе культуру, захоўваць і перадаваць яе цяперашняму пакаленню, а таксама ўдасканальваць яе пры кожнай магчымасці.
Якую з беларускіх страў ты найбольш любіш і найлепш гатуеш?
Люблю гатаваць і паесці бабку з малаком.
Які выраз па-беларуску варта вывучыць бязвізавым турыстам?
Фраза, якой я б навучыла замежніка — «Што беларускае — то самае лепшае».
Хобі - чытанне, вандроўкі, макрамэ, вышыванне крыжыкам.
Любімы пісьменнік: Кандрат Крапіва
Любімы выканаўца: Лявон Вольскі, Сяргей Міхалок, Akute, Navi
Чаму ты вырашыла паўдзельнічаць у конкурсе «Гарадзенская Беларусачка»?
Я вырашыла прыйсці на конкурс, таму што я люблю беларускую мову, шаную гісторыю і традыцыі нашай краіны. Таксама, як і кожная удзельніца, каб пазмагацца за тытул «Гарадзенская беларусачка 2017» і паказаць сябе.
Як палепшыць сітуацыю з беларускасцю ў грамадстве? Як ты зменіш сітуацыю з беларускасцю, калі пераможаш?
Я не лічу, што з маёй перамогай у конкурсе можа рэзка змяніцца сітуацыя з беларускасцю. Сам конкурс паказвае прыгажосць роднай мовы, каларытнасць беларускага традыцыйнага і сучаснага адзення, смак беларускіх страў і магчымасць кожнага жыхара Беларусі далучыцца да беларускасці.
Што значыць быць беларусачкай?
Проста быць ёй! Размаўляць па-беларуску, быць разумнай, прыгожай дзяўчынай і любіць сваю краіну.
Якую з беларускіх страў ты найбольш любіш і найлепш гатуеш?
Найлепш гатую і найбольш люблю дранікі!
Які выраз па-беларуску варта вывучыць бязвізавым турыстам?
Я б параіла вывучыць выраз «Хавайся ў бульбу, накрывайся лапухамі!»
Хобі - спявае, танцуе, піша вершы, малюе, працуе ў хатнім тэатры «Марья-Искусница». З’яўляецца валанцёрам-інструктарам па прынцыпе Роўны Навучае Роўнага. Марыць стаць актрысай тэатру лялек.
Любімы пісьменнік: Алесь Разанаў
Любімага музычнага гурта няма, бо Елізавета — меламан.
Чаму ты вырашыла паўдзельнічаць у конкурсе «Гарадзенская Беларусачка»?
Я не планавала ісці на гэты конкурс. Думала, што апошні год у школе не дасць мне шмат часу на падрыхтоўку, але так здарылася, што я не прайшла кастынг Grodno Fashion, і вырашала пайсці на кастынг «Гарадзенскай Беларусачкі». Я падумала, што гэта знак вышэй і трэба паспрабаваць свае сілы. І не пашкадавала, таму што праз два дні мне сказалі, што я стала ўдзельніцай.
Як палепшыць сітуацыю з беларускасцю ў грамадстве? Як ты зменіш сітуацыю з беларускасцю, калі пераможаш?
Я навучаюся ў школе і мне не вельмі падабаецца, што ў нас только адна гадзіна беларускай мовы. Я вельмі шаную і ганаруся нашай культурай, нашым народам, нашай краінай. І мяне вельмі крыўдзіць тое, што ў школах так мала ўдзяляецца часу на вывучанне роднай мовы. Калі я стану пераможцай гэтага конкурсу, я буду прасіць, каб ва ўсіх вучэбных установах рабілі гурткі з вывучаннем беларускай культуры. Моладзь павінна ведаць усё тое, чым жылі нашы продкі, чым яны займаліся, што яны спявалі, як яны гаварылі паміж сабой, якую ежу яны гатавалі. Беларусь не павінна згінуць. Беларусь павінна жыць.
Што значыць быць беларусачкай?
Быць беларусачкай — гэта быць вартаўніком нашай культуры, народа і краіны. Таксама беларусачка — гэта дапаможніца ва ўсім. Яна — добрая дачка, сястра, жонка і маці. Яна — доказ таго, што Беларусь жыла, жыве і будзе жыць. Беларусачка — гэта любоў да радзімы. Кожны сапраўдны беларус альбо беларусачка павінны шанаваць свой родны край, сваю старонку, свой народ.
Якую з беларускіх страў ты найбольш любіш і найлепш гатуеш?
Любімая страва — гэта боршч. Калі ў абед на стале не будзе стаяць гэты супчык, дзень прайшоў дарма! Гэтую страву, на мой погляд, я гатую лепш за ўсё!
Які выраз па-беларуску варта вывучыць бязвізавым турыстам?
На мой погляд, турысты самі павінны вырашыць, што іх захапляе, і зрабіць вывад, што яны хочуць вывучыць і якія менавіта фразы ім патрэбны.
Захапляецца танцамі і спевамі, кулінарыяй, напісаннем вершаў на рускай і беларускай мовах, маляваннем, вывучэннем замежных моў. Вывучае радаводнае дрэва сваёй сям'і.
Любімы пісьменнік: Янка Купала
Улюбёнага беларускага музычнага гурта няма.
Чаму ты вырашыла паўдзельнічаць у конкурсе «Гарадзенская Беларусачка»?
Раней я прымала ўдзел у конкурсах, дзе трэба спяваць альбо танцаваць, а гэты конкурс дазволіць мне раскрыць у сабе мноства новых талентаў, больш даведацца пра нацыянальную кухню Беларусi, набыць шмат новых знаёмстваў, а таксама лепш вывучыць родную мову і літаратуру. Я не магла адмовіцца ад удзелу, ведаючы, як гэты конкурс зменіць маё жыццё да лепшага.
Як палепшыць сітуацыю з беларускасцю ў грамадстве? Як ты зменіш сітуацыю з беларускасцю, калі пераможаш?
У сённяшняй Беларусі практычна няма афіцыйнай беларускамоўнай адукацыі. Многія дзеці пасля заканчэння школ, у асноўным рускамоўных, не могуць свабодна размаўляць на беларускай мове. Для захавання нашай краіны будучаму пакаленню трэба ўсведамляць важнасць захавання мовы і культуры Беларусi.
Вельмі добра, калі ў краіне праводзіцца шмат падобных конкурсаў, гэта дапамагае моладзі быць больш зацікаўленымі ў вывучэнні беларускай мовы. Хіба нармальна тое, што людзі з беларускай нацыянальнасцю лічаць сваёй роднай рускую мову? Замежнікі, прыязджаючы ў нашу краіну, дзівяцца таму, якая маленькая колькасць насельніцтва буйных гарадоў ведаюць сваю родную мову.
Калі я атрымаю перамогу, я буду падтрымліваць правядзенне такога тыпу конкурсаў кожны год, я гарантую наведванне ўсіх мерапрыемстваў на тэму нашага народа, мовы, культуры. Паспрабую як мага больш людзей падштурхнуць да выкарыстання роднай мовы ў паўсядзённым жыцці.
Што значыць быць беларусачкай?
Быць беларусачкай — быць патрыётам радзімы, ганарыцца сваёй краінай, падтрымліваць яе ва ўсім. Беларусь вельмі маленькая, але яна як сям’я, па-сапраўднаму моцная.
Якую з беларускіх страў ты найбольш любіш і найлепш гатуеш?
Лепш за ўсё ў мяне атрымліваецца беларуская «Бульбяная бабка». Гэтую страву мы гатуем з мамай яшчэ з дзяцінства, уся сям’я любіць.
Які выраз па-беларуску варта вывучыць бязвізавым турыстам?
Я параіла б турысту вывучыць фразу Уладзіміра Караткевіча: «Хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе. Хто забыў сваю мову — усё згубіў» і фразу Янкі Купалы «Ты зжылося з намі, бацькаўскае слоўца, як бы корань з дрэвам, як бы з небам сонца!»
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…