Людзі і справы

Навучыліся ўсміхацца і не спатыкацца. Выпускніцы подыум-школы прадэманстравалі калекцыі гродзенскіх дызайнераў і ўласнае майстэрства

На модным шоў, што прайшло 29 мая ў канцэртнай зале музычнага каледжа, асноўная ўвага дасталася зусім не дызайнерскаму адзенню. З заміраннем сэрца аўдыторыя сачыла за кожным крокам мадэляў. Гэта быў выпускны паказ подыум-школы Сяргея Нагорнага ў Гродне. Для многіх дзяўчат — першы выхад у якасці мадэлі. Ці сталі выпускніцы школы сапраўднымі профі, мы распыталі ў дызайнераў, выкладчыкаў, бацькоў і саміх выпускніц.

Ірына Прымачак, дызайнер: «Дзяўчаты — малайчынкі!»

Дызайнерка Ірына Прымачак паказам сваіх калекцый вельмі задаволена: «Мае сукенкі складаныя, іх дэманстраваць зусім не проста. Можна і каблучком зачапіцца, і ў ніцях заблытацца. У такім адзенні нічога не схаваеш, трэба ўвесь час кантраляваць сябе, асанку трымаць, рухацца дакладна.

Так што заданне было скаданае, разлічанае на добрую падрыхтоўку. А дзяўчаты — малайчынкі. Справіліся на 100%, глядзела на іх з задавальненнем».

[irp posts="11 011″ name="Паміж педсаветам і подыўмам. Завуч з гродзенскай школы аказалася модным дызайнерам"]

Ніна Хлістоўская, дызайнер: «Калекцыі няма, калі няма талковых мадэляў»

«Канечне, я гляжу на дзяўчат, як дызайнер адзення. Яно і зразумела, бо як нам інакш сваё мастацтва паказаць? Калекцыі няма, калі няма талковай мадэлі. Каторая не сябе выстаўляе, а кожную рэч прэзентуе яе твор мастацтва. Калі на подыуме працуюць аматары, яны больш „тусуюцца-красуюцца“, хочуць паказаць сябе. А мадэлі, каторых мы пабачылі сёння, яны ішлі так, каб прадэманстраваць адзенне — і цалкам сілуэт, і яго асобныя дэталі. Мне спадабалася, як яны працавалі».

Русіняк Таццяна, студэнтка-дызайнер: «Ад мадэлі многае залежыць»

«Канечне, для дызайнера вельмі важна, хто будзе дэманстраваць адзенне. Ад мадэлі ў многім залежыць, як убачаць і ацэняць калекцыю гледачы.

Калі яна нясе прыгажосць і ўпэўненасць у сабе, то на ёй любое адзенне будзе шыкоўна выглядаць. Надзень на падрыхтаваную мадэль простыя джынсы і майку і гэта будзе крута. Складаным на гэтым паказе калекцый было тое, што мадэлям трэба было хадзіць басанож, каб адпавядаць этнічнаму стылю адзення. А захоўваць грацыозную паходку без прывычных шпілек зусім не проста».

[irp posts="12 817″ name="Конкурсны паказ «Мельницы моды — 2017» прайшоў у Гродне"]

Бокарава Валерыя, школьніца, мадэль: «Навучыліся дэманстраваць адзенне, а не характар»

«Складана, калі шмат калекцый, усё вельмі хутка, ледзь паспяваеш пераапранацца. Можа быць і такое, што адзенне з калекцыі не падабаецца, але адмаўляцца нельга, гэта непрафесійна. Задача мадэлі - паказаць тое, што стварыў дызайнер, а не свой характар. Для мяне гэта першая спроба. Спадзяюся, што атрымалася».

Ульяна Груль, школьніца, мадэль: «Думала — толькі б не ўпасці»

«Раней была на паказах толькі ў якасці гледача. Назірала, як мадэлі паводзяць сябе на подыуме, як на іх рэагуе зала, як змяняюцца эмоцыі гледачоў. А зараз… У залу не глядзела, нікога не бачыла, думала — „толькі б не ўпасці“. Сукенку з калекцыі надзела першы раз толькі перад паказам. А там — завужаная спадніца, шырокія рукавы са складаным дэкорам, а яшчэ і шпількі 10−12 сантыметраў. Але спадабалася вельмі - і навучанне ў школе, і паказ. За гэты год шмат даведалася з таго, што спатрэбіцца ў жыцці любой дзяўчыне».

Наталля Груль, мама мадэлі: «Пакуль дачка вучылася, я таксама даведалася шмат новага»

Рашэнне пайсці ў подыум-школу было нашым з дачкой сумесным. І гэты год мы правялі выдатна. Кожныя выходныя былі актыўна-напоўненымі і я таксама шмат новага ад дачкі даведалася.

[irp posts="23 127″ name="Стыльныя людзі Гродна: як і дзе апранаюцца праграмістка, кухар элітнага рэстарана і выкладчык-стажор"]

Нават, калі навыкі подыумнай мадэлі ёй не прыгадзяцца, то ўменне трымацца на людзях, пэўнасць сябе перад выхадам «у свет», патрэбны кожнай дзяўчыне-падлетку. Гэтаму трэба вучыцца, так што вынікі заняткаў, напэўна, спатрэбяцца ў жыцці.

Таццяна Петушок, выкладчыца псіхалогіі: «Выбудоўваць адносіны трэба і на подыуме, і ў жыцці»

Веды з псіхалогіі патрэбны не толькі таму, што дзяўчаты хочуць стаць «сапраўднымі» мадэлямі. Выбудоўваць адносіны, каб добра сябе адчуваць у жыцці, не менш важна, чым на подыуме. На занятках яна вучыліся размаўляць з людзьмі, наладжваць стасункі і праз тое таксама знаёміліся з прафесіяй мадэлі.

Сяргей Нагорны, кіраўнік подыум-школы: «Мадэль — гэта не толькі знешнасць «

«Сапраўды, ёсць такія паняцці як «мадэльная знешнасць» ці «мадэльныя стандарты», каторыя задаюць дызайнеры. Пасля кожнага тыдня высокай моды з’яўляюцца новыя тыпажы, новая мода на твары».

У агенцтвах адсочваюць гэтыя тэндэнцыі, каб набіраць мадэляў, што будуць канкурэнтаздольнымі. Але мадэль — гэта не толькі знешнасць. Неабходна авалодаць і неабходнымі для дэманстратара адзення прафесінымі навыкамі.

«Засвоць тэхніку дэфіле, навучыцца свабодна адчуваць сябе ў студыі з фатографам, умець пазаваць. Вельмі дапаможа мадэлям і акторскае майстэрства, бо сучасны модны выхад — гэта сапраўднае тэатралізаванае шоў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю?» Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024