Адна з першых кавярняў горада «Наша Кава» запускае гродзенскую сувенірную каву ўласнай вытворчасці. Назву для яе выберуць самі гродзенцы. Hrodna.life сабраў больш за 120 прапановаў ад сваіх чытачоў. Прадстаўнікі рэдакцыі, кавярні і эксперты-гісторыкі выбралі некалькі самых лепшых, на нашую думку, варыянтаў. Цяпер галасуеце вы!
Кожны горад намагаецца стварыць які-небудзь уласны адметны сувенір, брэнд, нешта пазнавальнае. І нярэдка гэта напой або ежа. Усе ведаюць кракаўскія абважанкі, венскі штрудэль, будапешцкі бітэр Унікум, рыжскі бальзам і, канешне ж, львоўскую каву. Калі ва Украіне сталіца кавы — Львоў, то ў Беларусі гэта безумоўна Гродна — горад, дзе ў канцы 18 ст з’явілася першая на тэрыторыі Беларусі кавярня.
Яны — пачынальнікі і безумоўныя лідары найноўшай кававай хвалі ў Гродне. Яны сталі сапраўдным брэндам горада, яны папулярныя і сярод турыстаў, і сярод гродзенцаў. Яны добра ведаюць, што па ўсім свеце кава — не толькі напой, але і сувенір.
Мы за любы варушняк! Мы ад самага пачатку свайго існавання стараемся развіваць наш горад, адсочваем усе навінкі ў турызме, сочым за новымі месцамі, сувенірамі, брэндам горада і г. д. Мы верым, што Гродна гэта кававая сталіца Беларусі, а брэндавая кава дапаможа пацвердзіць гэты тытул.
Галасаванне будзе адкрыта з 20 да 27 снежня. Варыянт, які набярэ больш за ўсё галасоў, стане назвай першай гродзенскай сувенірнай кавы. Яго аўтар атрымае падарункі ад Hrodna.life і «Нашай кавы». Некаторыя варыянты, якія ўдзельнічаюць у галасаванні, прапанавалі некалькі чалавек. Калі такі варыянт пераможа, то ніводзін з аўтараў ідэі не застанецца без падарунка.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…